TR | RU | UK | KK | EN |

Сенегал

сенегал на карте, сенегал карта
Сенегал (фр.: le Sénégal) — дзяржава ў заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, на поўдзень ад ракі Сенегал. Мяжуе з Маўрытаніяй на поўначы, з Малі на ўсходзе, з Гвінеяй і Гвінеяй-Бісау на поўдні. Унутры Сенегала размяшчаецца паўанклаў дзяржава Гамбія, якая прасціраецца ад Атлантычнага акіяна ўглыб Сенегала на 300 км. Сталіца і буйнейшы горад — Дакар. Дзяржаўная мова — французская, шырока распаўсюджаны валоф і фульбэ. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 4 красавіка.

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Літаратура

Дзяржаўны лад

Сенегал — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 2001 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Заканадаўчая ўлада належыць Нацыянальнаму сходу (120 дэпутатаў) з тэрмінам паўнамоцтваў 5 гадоў. Палова складу парламента выбіраецца паводле прапарцыянальнай сістэмы, палова — паводле мажарытарнай. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сенегала Ваяр народа валоф

Паселішчы чалавека на тэрыторыі Сенегала вядомы з часоў ніжняга палеаліту. З IX ст. тут жылі народы тукулёр, валоф, фульбэ; тэрыторыя Сенегала ўваходзіла ў склад дзяржаў Гана, Малі, Сангаі. У XV ст. з'явіліся еўрапейцы (з 1446 г. партугальцы, у XVI ст. іх выцеснілі галандцы), якія гандлявалі рабамі. У XVII ст. Сенегал каланізаваны французамі (у 1659 г. заснаваны горад Сен-Луі). Да 1854 г. абвешчаны французскай калоніяй, але поўнасцю заваяваны французамі ў 1879—1890 гг. Эканамічным цэнтрам калоніі быў горад Дакар (заснаваны ў 1857 г.). У 1848—1851 гг. і з 1871 г. краіна мела сваіх дэпутатаў у Нацыянальным сходзе Францыі (уласна афрыканцаў з 1914 г.). У французскіх каланіяльных войсках у Афрыцы служылі сенегальскія стралкі. З 1895 г. Сенегал — частка Французскай Заходняй Афрыкі. У 2-ю сусветную вайну да 1943 г. пад уладай французскага прагерманскага ўрада «Вішы», потым адна з апорных баз антыгітлераўскай «Змагарнай Францыі». У 1946 г. Сенегал атрымаў статус заморскай тэрыторыі Францыі, у 1957 г. — унутраную аўтаномію. Вядучай палітычнай сілай краіны з 1958 г. быў Прагрэсіўны саюз Сенегала (ПСС). З 1958 г. Сенегал аўтаномная рэспубліка ў складзе французскай Супольнасці. У 1959 г. ён аб'яднаўся ф Французскім Суданам у Федэрацыю Малі20 чэрвеня 1960 г. незалежная, 20 жніўня 1960 г. распалася).

5 верасня 1960 г. Сенегал стаў незалежнай рэспублікай на чале з прэзідэнтам Л. С. Сенгорам (генеральны сакратар ПСС). Пасля адхілення ад улады апазіцыйна настроенага кіраўніка ўрада М.Дыя (у 1962—1974 гг. зняволены) Сенгор адначасова быў і прэм'ер-міністрам краіны (1962—1970 гг.). У дзяржаве будаваўся «дэмакратычны афрыканскі сацыялізм» (спробы сумясціць афрыканскія традыцыі і каштоўнасці індустрыяльнага грамадства). З 1966 г. існаваў аднапартыйна рэжым ПСС (з 1976 г. называецца Сацыялістычная партыя), які ў знешняй палітыцы арыентаваўся на Францыю. У 1974 г. дазволена дзейнасць іншых партый, у тым ліку Дэмакратычная партыя Сенегала (генеральны сакратар А. Вад). Пры пераемніку Сенгора А.Дыуфу (з 1983 г. прэзідэнт, у 1983—1991 гг. адначасова і прэм'ер-міністр Сенегала) у краіне паглыбіліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, палепшаны адносіны з Анголай і Эфіопіяй. У 1982—1989 гг. Сенегал разам з Гамбіяй утвараў канфедэрацыю Сенегамбія. У 1988 г. адбыліся міжэтнічныя хваляванні на памежжы Сенегала і Маўрытаніі, з 1990 г. унутры краіны ўзнік канфлікт вакол пытання незалежнасці паўднёвай правінцыі Казаманс. У сакавіку 2000 г. прэзідэнтам Сенегала выбраны А. Вад.

Геаграфія

Нацыянальны парк Джудж

Сенегал — раўнінная краіна ў зоне саваннаў, нізінная на захадзе, узгорыстая на ўсходзе. На поўдні краіны клімат экватарыяльны, вільготны. На поўнач паступова пераходзіць у субэкватарыяльны, сухі. Сярэднегадавая тэмпература складае ад 25 °C на ўзбярэжжы да 30 °C на мяжы з Малі. З карысных выкапняў найбольшае значэнне маюць фасфарыты. Ёсць жалезная руда, пяскі з ільменітам, рутылам і цырконам.

Самы высокі пункт краіны — 581 м. У Сенегале знаходзіцца самы заходні пункт Афрыкі — паўвостраў Зялёны мыс. Працягласць узбярэжжа складае 531 км. Паверхня раўнінная з невялікімі ўзвышшамі на поўдні. Найбольшыя рэкі Сенегал, Гамбія (вярхоўі), Салум і Казаманс. Нацыянальны парк Ніякола-Коба, Джудж (уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны).

Эканоміка

Эканоміка краіны не развітая. Каля 70 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зяўляюцца: цукровы трыснёг, бавоўна, рыс.

Насельніцтва

Насельніцтва краіны налічвае каля 11 млн чалавек. Асноўная этнічная група валофы (43 % насельніцтва), якія засяляюць цэнтральную частку краіны, на поўнач і ўсход ад Дакара і тэрыторыі ўздоўж узбярэжжа. Другая па велічыні група гэта фуланы (23 %), потым сэрэра (15 %).

Каля 90 % насельніцтва — мусульмане.

Афіцыйнай мовай з'яўляецца французская, але яе ўжываюць толькі адукаваная меншасць. 70 % насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці. У гарадах жывуць таксама еўрапейцы (50 тыс.) у асноўным французы і ліванцы.

Гл. таксама

  • Горад Луга

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сенегал
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

сенегал, сенегал википедия, сенегал изображение, сенегал карта, сенегал колумбия, сенегал на карте, сенегал население, сенегал польша, сенегал столица, сенегал туризм


Сенегал Інфармацыю Аб

Сенегал


  • user icon

    Сенегал beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сенегал
Сенегал
Сенегал Вы праглядаеце суб'ект
Сенегал што, Сенегал хто, Сенегал апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...