TR | RU | UK | KK | EN |

Сельская гаспадарка


Сельская гаспадарка, адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне харчаваннем. Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.

Рысавае поле ў Інданезіі.

Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.

Змест

  • 1 Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі
  • 2 Шкода
  • 3 Этычнасць
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі

Сельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека – пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да “рэвалюцыі” у чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.

Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі – гарох, бабы, рыс і проса.

Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.

У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы – каля 10–7 тыс. д.н.э., каровы і свінні – каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.

Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.

Шкода

Сучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека праз:

  • Памяншэнне біялагічнай разнастайнасці відаў
  • Перанасычэнне вадзяных целаў азотам і фосфарам
  • Пестыцыды
  • Ператварэнне натуральных экасістэм у штучныя
  • Эрозію глебы
  • Знішчэнне лясоў пад культуры і пашы
  • Засольванне глебы
  • Меліярацыю
  • Factory farming

і шмат іншага.

Аб'ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.

Этычнасць

Глядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм

Літаратура

  • Сельская гаспадарка: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 2010. ISBN 978-985-08-1230-8

Спасылкі

  • Сельска гаспадарчыя арганізацыі Беларусі.
  • United Agriculture


Сельская гаспадарка Інфармацыю Аб

Сельская гаспадарка


  • user icon

    Сельская гаспадарка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка Вы праглядаеце суб'ект
Сельская гаспадарка што, Сельская гаспадарка хто, Сельская гаспадарка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...