TR | RU | UK | KK | EN |

Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)


Навамышскі Праабражэнскі касцёл — помнік архітэктуры класіцызму, у цэнтры вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
    • 21 Інтэр'ер
  • 3 Галерэя
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Пабудаваны ў 1825 1824 г з цэглы на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г, пастаўленага падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Львом Сапегам Касцёл абгароджаны парканам з 3-арачнай мураванай брамай, выкананай у неарус-кім стылі У вуглу агарсйжы перад касцёлам пастаўлена драўляная 2-ярусная шатровая званіца Дзейнічае

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам, накрытым 2-схільным дахам з вальмамі над 3-граннай апсідай Галоўны фасад вылучаны порцікам з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках Цэнтр даху на галоўным фасадзе завершаны шатровым ліхтарыкам

Інтэр'ерправіць | правіць зыходнік

Шырыкі неф касцёла з самастойнымі аб'ёмамі 2-ярумных сакрысцій перакрыты лучковым драўляным скляпеннем У інтэр'еры арган, дэкарыраваны ў стыді ракако 1762 г У канцы XIX — пачатку XX стст у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў XVIII—XIX стст, і амбон 1745 г у стылі ракако усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак

Галоўны алтар

Галоўны алтар 2-ярусны, на высокім цокалі, сярод матываў разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальметы, акант, пуцці Значную цікавасць уяўляе шэраг скульптур галоўнага алтара Сярод іх — Св Схаластыка, Св Бенедыкт, Марыя з дзіцем Скульптура Марыя з дзіцем знаходзіцца ў арачнай нішы праёма другога яруса, Бенедыкта і Схаластыкі — на бакавых кансолях У трактоўцы гэтых вобразаў адчуваецца імкненне скульптара адысці ад некаторай ідэалізацыі і нават пэўнай спешчанасці выяў «мяккага стылю», што асабліва ярка выяўлена ў скульптуры Марыя з дзіцем У адной руцэ яе скіпетр, на другой сядзіць дзіця На галаве карона, з-пад якой спускаюцца доўгія валасы, утвараючы некалькі напружаны матыў спіралі Доўгае адзенне з вострымі ломкімі складкамі хавае абрыс фігуры Спакойная пастава, слабая расчлянёнасць аб'ёму надаюць скульптуры манументальны характар, раскошная карона — царскую веліч Вобраз урачысты — гэта царыца, і скіпетр у яе руцэ — сімвал улады Горда сядзіць на руцэ маці маленькі Хрыстос У адрозненне ад гарэзлівых голенькіх дзяцей больш ранніх кампазіцый ён апрануты, у адной руцэ дзяржава, другая паднята для блаславення Калі параўнаць гэту скульптуру з аналагічнымі польскімі, то можна заўважыць адрозненне ў позе Марыі і дзіцяці, паставе фігур, а нямецкія ўзоры наогул вылучаюцца больш трыўмфальным характарам вобразаў1

Галерэяправіць | правіць зыходнік

Зноскі

  1. ↑ Лявонава А К Старажытнабеларуская скульптура — Мн: Навука і тэхніка, 1991 — 208 с — ISBN 5-343-00155-6

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Лявонава А К Старажытнабеларуская скульптура — Мн: Навука і тэхніка, 1991 — 208 с — ISBN 5-343-00155-6
  • Кулагін А М Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл даведнік / А М Кулагін; маст І І Бокі — 2-е выд — Мн: БелЭн, 2001— 216 с: іл ISBN 985-11-0199-0

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Свята-Праабражэнскі касцёл Новая Мыш на сайце Radzimaorg


Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) Інфармацыю Аб

Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)


  • user icon

    Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)
Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш)
Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) Вы праглядаеце суб'ект
Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) што, Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) хто, Свята-Праабражэнскі касцёл (Новая Мыш) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...