TR | RU | UK | KK | EN |

Саудаўская Аравія


Каардынаты: 24°32′00″ пн. ш. 44°39′00″ у. д. / 24.533333° пн. ш. 44.65° у. д. (G) (O) (Я)24.533333, 44.65

Дэвіз: «لا إله إلا الله، محمد رسول الله»
«Няма Бога акрамя Алаха, і Мухамад — Яго прарок» Гімн: «السلام الملكي» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 23 верасня 1932 Афіцыйная мова Арабская Сталіца Эр-Рыяд Найбуйнейшыя гарады Эр-Рыяд, Джыда Форма кіравання абсалютная тэакратычная манархія Кароль
Кронпрынц
Салман
Мукрын Дзярж. рэлігія Іслам Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 13-я ў свеце
2.149.690 км²
0,7 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Шчыльнасць
30.770.375 чал. (41-я)
12,3 чал./км²  (216-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$1,652 трлн  (14-ы)
$53.935  (11-ы) ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$777,870 млрд  (19-ы)
$25.401  (31-ы) ІРЧП (2013) ▬0,836 (вельмі высокі) (34-ы) Валюта Саудаўскі рыял (ر.س/SR, SAR) Інтэрнэт-дамены .sa, السعودية. Код ISO SA Тэлефонны код +966 Часавы пояс +3

Саудаўская Аравія (араб. المملكة العربية السعودية‎‎) — краіна ў Азіі на Аравійскім паўвостраве. Гранічыць з Іарданіяй на поўначы, Іракам, Катарам, Кувейтам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі на ўсходзе, Аманам і Еменам на поўначы. Абмываецца Персідскім залівам на паўночным усходзе і Чырвоным морам на захадзе.

Саудаўская Аравія з яе каласальнымі запасамі нафты — ключавая дзяржава Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты, у 1992—2009 займала першае месца ў свеце па здабычы і экспарце нафты. Экспарт нафты складае 95 % экспарту і 75 % даходаў краіны, дазваляючы падтрымліваць існаванне дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту.

Размешчаныя на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі ісламскія рэлігійныя цэнтры Мекка і Медзіна робяць краіну адным з уплывовых ігракоў на сусветнай палітычнай арэне.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Геаграфія
  • 3 Палітыка
    • 3.1 Мясцовыя выбары
    • 3.2 Закон і парадак
    • 3.3 Клімат
  • 4 Эканоміка
    • 4.1 Прамысловасць
    • 4.2 Сельская гаспадарка
  • 5 Дэмаграфія
  • 6 Адукацыя
  • 7 Рэлігія
  • 8 Культура
  • 9 Спорт
  • 10 Гл. таксама
    • 10.1 Выбітныя асобы
  • 11 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Саудаўскай Аравіі

Аравійскі паўвостраў з'яўляецца радзімай семіцкіх плямён. Ужо ў II-м тыс. да н.э. большасць паўвострава засялялі старажытна-арабскія плямёны. У I-м тыс. да н.э. тут складаліся першыя дзяржавы: Мінейскае, Сабейскае, Хім'ярыцкае царствы. У IV — VI стст. н.э. у Аравіі фарміравалася адзіная арабская народнасць адначасова з узвышэннем вобласці Хіджаз на захадзе Аравіі. У пачатку VII ст. ў Хіджазе ўзнікла новая рэлігія — іслам, які здолеў аб'яднаць арабскія плямёны. У выніку арабскіх заваяванняў створана вялікая дзяржава — Арабскі халіфат са сталіцай у Медыне. Каля 660 г. халіф Муавія I перанёс сталіцу халіфата з Медыны ў Дамаск, пасля чаго Аравія страціла становішча цэнтра дзяржавы. У пачатку XVI ст. туркі-асманы ўсталявалі кантроль над заходнімі раёнамі Аравіі — Хіджазам і часткай Асіра, а ў XIX ст. англічане падпарадкавалі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа. Але цэнтральныя вобласці захавалі сваю незалежнасць. У пачатку XVIII ст. у Недждзе, у аазісе Дэрыя, каля сучаснага Эр-Рыяда ўзнік эмірат на чале з дынастыяй Саўдыдаў, якую заснаваў Сауд (памёр у 1725 г.). Яго сын Мухамед ібн Сауд у 1745 г. падтрымаў рэлігійнага рэфарматара Мухамеда ібн Абд-аль Вахаба, заснавальніка рэлігійна-паллітычнага руху вахабізму. Пад сцягам вахабізму Саўдыды аб'ядналі Неджд і заваявалі большую частку Аравіі. У 1811 — 1818 гг. войскі правіцеля Егіпта Мухамеда Алі разграмілі дзяржаву вахабітаў. У 1842 г. Саўдыды аднавілі свій эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе (праіснаваў да 1891 г.). У 1902 г. адзін з Саўдыдаў Абд-аль-Азіз адваяваў Эр-Рыяд і абвясціў сябе правіцелем вахабіцкай дзяржавы пад імем Ібн Сауда (1902 — 1953 гг.). У 1906 г. ён усталяваў уладу над усім Недждам, заваяваў Эль-Хасу (1913 г.), Асір (1920 г.) і Хіджаз (1925 г.). У 1932 г. усе ўладанні Ібн Сауда абвешчаны каралеўствам Саудаўская Аравія. З 1938 г. амерыканская кампанія «Арамка» пачала тут здабычу нафты, прыбыткі ад якой сталі пасля 2-й сусветнай вайны асновай эканамічнага росквіту Саудаўскай Аравіі.

З 1964 г. пры Фейсале (1964 — 1975 гг.) пераважная ўвага аддвалася развіццю нафтавай прамысловасці, будаўніцтву інфаструктуры і г.д., усталяваны кантроль над здабычай нафты; пазіцыі Саудаўскай Аравіі ўзмацніліся ва ўсім мусульманскім свеце. Яе ўрад аказвае вялікую фінансавую дапамогу іншым мусульманскім краінам. Ірана-іракская вайна 19801980 гг. падштурхнула Саўдыдаў да пошуку і замацавання сувязей з княствамі Персідскага заліва. Яны сталі ініцыятарамі стварэння ў 1981 г. Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які аказваў дапамогу Іраку ў вайне з Іранам. Падчас Кувейцкага крызісу 19901991 гг. Саудаўская Аравія выступіла супраць іракскай акупацыі Кувейта і далучылася да шматнацыянальнай кааліцыі супраць Ірака.

Геаграфія

Саудаўская Аравія займае большую частку Аравійскага паўвострава. Паверхня ўяўляе пласкагор'е, якое ўздымаецца над Чырвоным морам лініяй гор да 3133 м у вышыню. Паміж гарамі і берагам Чырвонага мора цягнецца вузкая нізіна каля 70 км у шырыню. На ўсходзе горы паступова паніжаюцца ў бок Персідскага заліва, пакуль не пераходзіць у нізіну да 150 км у шырыню. Ва ўнутраных раёнах лававыя палі, масівы граніту, пясчаніку і вапняку ствараюць шматлікія плато і сталовыя ўзвышшы.

Большую частку паверхні займаюць пустыні Руб-эль-Халі, Дэхна, Вялікі Нефуд, Эль-Хаса, Джафура. Сталых паверхневых вадацёкаў няма. Ручаі і рэкі звычайна напаўняюцца пасля рэдкага дажджу. З гор яны імкліва сцякаюць у мора і хутка высыхаюць.

Астравы Саудаўскай Аравіі — Фарасан, Санафір, Тарут і інш.

Клімат субтрапічны пустынны або паўпустынны. На поўдні - трапічны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - каля 80 - 110 мм, прычым большая частка выпадае ў горных раёнах. На поўначы заўважны рэзеія кантрасты сезонных тэмператур. Узімку сярэдняя тэіпература ў сярэднім складае +10 C, але фіксаваліся паніжэнні да -11 C, калі выпадаў снег. На поўдні ўзімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +20 C. Лета паўсюль надзвычай спякотнае.

Палітыка

Дзяржаўны лад Саудаўскай Аравіі вызначаецца Базавым урадавым дакументам, які быў прыняты ў 1992 годзе. Згодна з ім Саудаўская Аравія з'яўляецца абсалютнай манархіяй, якая кіруецца сынамі і ўнукамі першага караля Абдэля Азіза. Каран абвешчаны канстытуцыяй Саудаўскай Аравіі. Закон заснаваны на ісламскім праве.

Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. У цяперашні час Саудаўскай Аравіяй кіруе сын заснавальніка краіны кароль Абдала ібн Абдэль Азыз ас-Сауд. Тэарэтычна ўлада караля абмежавана толькі нормамі шарыяту. Важнейшыя дзяржаўныя ўказы падпісваюцца пасля кансультацыяў з улемай (групоўка рэлігійных лідараў дзяржавы) і іншымі важнымі членамі саудаўскага грамадства. Каралю падпарадкаваны ўсе галіны ўлады. Кронпрынц абіраецца Камітэтам прынцаў.

Выканаўчая ўлада ў выглядзе Савета міністраў складаецца з прэм'ер-міністра, першага прэм'ер-міністра і дваццаці міністраў. Усе міністэрскія пасады размеркаваны паміж сваякамі караля і прызначаюцца ім самім.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена ў выглядзе нейкага падабенства да парламента — Кансультатыўнай асамблеі (Меджліс аш-Шура). Усе 150 членаў (выключна мужчын) Кансультатыўнай асамблеі прызначаюцца каралём на чатырохгадовы тэрмін. Палітычныя партыі знаходзяцца пад забаронай, некаторыя дзейнічаюць у падполлі.

Судовая ўлада ўяўляе сабой сістэму рэлігійных судоў, дзе суддзі прызначаюцца каралём па прадстаўленні Вярхоўнага судовага савета. Вярхоўны судовы савет у сваю чаргу складаецца з 12 чалавек, якія таксама прызначаюцца каралём. Законам гарантуецца незалежнасць суда. Кароль жа выступае ў ролі вышэйшай судовай інстанцыі з правам на амністыю.

Мясцовыя выбары

Нават органы мясцовай улады да 2005 года ў краіне не абіраліся, а прызначаліся. У 2005 годзе ўлады прынялі рашэнне правесці першыя больш чым за 30 гадоў муніцыпальныя выбары. Ад удзелу ў галасаванні былі адхілены жанчыны і ваенныя. Да таго ж абіраўся не ўвесь склад мясцовых саветаў, а толькі яго палова. Іншая палова па-ранейшаму прызначаецца ўрадам. 10 лютага 2005 у Рыядзе адбыўся першы этап муніцыпальных выбараў. Да ўдзелу ў іх былі дапушчаны толькі мужчыны ва ўзросце ад 21 года і старшэй. Другі этап прайшоў 3 сакавіка ў пяці рэгіёнах на ўсходзе і паўднёвым-захадзе краіны, трэці — 21 красавіка ў сямі рэгіёнах на поўначы і захадзе краіны. У першым туры ўсе сем месцаў у савеце Рыяду атрымалі кандыдаты, якія з'яўляліся альбо імамам мясцовых мячэцей, альбо настаўнікамі традыцыйных ісламскіх школ, альбо супрацоўнікамі ісламскіх дабрачынных арганізацый. Такі ж расклад сіл паўтарыўся і ў іншых рэгіёнах.

Закон і парадак

Крымінальнае права заснавана на шарыяце. Законам забаронены вусныя альбо пісьмовыя абмеркаванні існуючага палітычнага ладу. У краіне строга забаронены ўжыванне і абарот алкаголю і наркотыкаў. За крадзеж належыць адсячэнне ручыцы. Пазашлюбныя палавыя адносіны караюцца пугамі. За забойства і некаторыя іншыя злачынствы належыць смяротнае пакаранне. Аднак варта адзначыць, што прымяненне ўсіх мер пакарання магчыма толькі пры захаванні многіх умоў. У прыватнасці, злодзей можа быць пакараны, толькі калі ёсць, як мінімум, два сведкі, якія сваімі вачыма бачылі злачынства, і ў іх сумленнасці няма сумневаў. Таксама калі будзе ўстаноўлена, што злодзей здзейсніў крадзеж у выпадку крайняй неабходнасці (голад і г. д.), то гэта будзе лічыцца апраўданнем учынку. У цэлым дзейнічае прэзумпцыя нявінаватасці, гэта значыць, што пакуль дакладна не будзе даказана віна, чалавек не лічыцца злачынцам.

Клімат

Надзвычайна высокая тэмпература і адсутнасць ападкаў характэрны для большай часткі краіны. Гэта адзіная краіна, дзе летнія тэмпературы вышэй за 50 °C звычайная справа, адначасова зімовая сцюжа можа сустрэцца ў гарах. Сярэдняя зімовая тэмпература мае дыяпазон ад 8 °C да 29 °C. Сярэдняя летняя тэмпература ліпене ад 27 °C да 43 °C. Начная тэмпература ў пустэлях можа быць нізкай нават летам, з-за таго што пясок хутка аддае цяпло пасля заходу сонца. Сярэднегадовы ўзровень ападкаў 100 мм назіраецца на большай тэрыторыі краіны, але існуе мажлівасць нечаканых паводак. У Рыядзе ўсе 100 мм ападкаў выпадае паміж студзенем і маем, у Джадаху (54 мм) паміж лістападам і студзенем. Расліннасць існуе ў асноўным у паўночна-ўсходніх гарах і нізінах.

Эканоміка

Асноўную крыніцу прыбытка краіны складае здабыча нафты. Атрыманыя сродкі ўкладаюцца ў развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, развіццё гарадоў і інфраструктуры.

Прамысловасць

Саудаўская Аравія мае вялікія радовішчы нафты на ўзбярэжжы і шэльфе (яны складаюць ад ¼ да 1/3 сусветных запасаў). Распрацоўку радовішчаў вядуць (пад наглядам дзяржаўнага прадпрыемства «Petromin») нафтавыя фірмы, самая вялікая з іх — Saudi Aramco. Саудаўская Аравія займае трэцяе месца ў свеце па здабычы нафты (252 млн тон, 1999 год); акрамя таго вядзецца здабыча іншых карысных выкапняў: прыроднага газа, каменнай солі і золата. Маюцца нераспрацаваныя радовішчы металічных руд (жалеза і медзі), фасфатаў і ўрана. Моцнае развіццё атрымала нафтахімічная прамысловасць. Пераапрацоўка нафты адбываецца на прадпрыемствах у Рас Танура і Аль Дзубаіл на ўзбярэжжы Персідскага заліва і ў Джанбу аль Бахр на ўзбярэжжы Чырвонага мора (нафта дастаўляецца трубаправодам з Персідскага заліва). Пераапрацоўваецца каля 40 млн тон нафты штогод. Саудаўская Аравія спецыялізуецца таксама на вытворчасці бензіна вышэйшай якасці і лётнага паліва. Да 1975 года вялікія сродкі выдаваліся на здабычу жалеза і алюмінія (шахты ў Аль Дзубаіл, Джудзе, Янбу аль Бахры), машынабудаўніцтва, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (асабліва цэмента — каля 10 млн тон штогод), угнаенняў (камбінат у Ад-Дамаме), прадпрыемстваў для апрасненне марской вады (апрасняльнае прадпрыемства ў Ад-Дамаме самае вялікае ў свеце). Асноўная колькасць прамысловых прадпрыемстваў краіны знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка мае вялікія датацыі і інвестыцыі з боку дзяржавы з мэтай забеспячэнне прадуктовай бяспекі. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 0,6% паверхні краіны. Для арашэння выкарыстоўваецца не толькі падземная вада, але і апраснёная марская вада. Сучасныя метады сельскай гаспадаркі (вялікія аўтаматызаваныя жывёлагадоўчыя фермы, аўтаматычныя сістэмы арашэння) забяспечваюць краіну пшаніцай, малаком, мясам кур, гароднінай. У паўпустыных пашах (39% паверхні краіны) пасвяцца авечкі, козы, вярблюды, у сучасных фермах каровы. У Чырвоным моры вядзецца лоўля рыбы, здабыча жэмчугу і каралаў. Рыбная лоўля ў Персідскай затоцы спынілася пасля забруджвання вады пад час Амерыкана-Іракскай вайны 1991 года.

Дэмаграфія

Насельніцтва Саудаўскай Аравіі на ліпень 2006 года складала прыблізна 21 020 000 чалавек, уключаючы 5 576 076 іншаземцаў. Да 60-х гадоў мінулага стагоддзя большасць насельніцтва было качавым ці паўкачавым; але цяпер гэтая адзнака не перавышае ўзровень 5%. Каэфіцыент нараджальнасці — 29,56 нараджэнняў на 1000 чалавек. Паказчык смяротнасці — 2,62 смяротных выпадкаў на 1000 чалавек. Некаторыя гарады і аазісы маюць шчыльнасць насельніцтва больш за 1000 чалавек на км².

Прыкладна 90% насельніцтва з'яўляюцца этнічнымі арабамі. Акрамя таго ёсць некаторая колькасць эмігрантаў з Азіі і Афрыкі: індусаў — 1,4 млн, бангладэшцаў — 1 млн, філіпінцаў — 950 000. Таксама існуе вялікая колькасць арабаў — грамадзян суседніх краін.

У каралеўстве ёсць каля 100 000 грамадзян заходніх краін, большасць якіх жыве кампактнымі групамі. Урад каралеўства патрабуе ад іншаземцаў пераход у іслам. Большасць насельніцтва прытрымліваецца строгай інтэрпрэтацыі іслама вядомага як «вахабізм». Шыіцкае насельніцтва ацэньваецца прыкладна ў 15% (у асноўным ва ўсходніх абласцях краіны).

Дазволены часовы ўезд людзей належачых да рэлігійных меншасцей з забаронай правядзенняў іх імшаў. Па некаторых адзнаках ад 500 000 да 1 млн чалавек прытрымліваецца каталіцкай веры.

Адукацыя

Пад час утварэнне каралеўства ў 1932 годзе, не ўсё насельніцтва мела доступ да адукацыі, але і тыя хто мелі магчымасць вучыцца былі абмежаваны невялікімі курсамі ў рэлігійных школах пры мячэцях. Гэтыя школы выкладалі ісламскія законы і асновы пісьменнасці. У канцы стагоддзя, Аравія Саўдыдаў ужо мела агульнанацыянальную сістэму адукацыі, якая забяспечвала свабоднае выкладанне ад дашкольнага ўзроста да ўніверсітэту ўсім грамадзянам.

Сучасная саудаўская адукацыйная сістэма забяспечвае якасныя веды ў розных галінах ведаў. Яна забяспечвае патрабаванні эканомікі ў высокаадукацыйных кадрах у поўнай ступені.

Развіццё адукацыйнай сістэмы пачалося ў 1930-х гг. Да 1945 года заснавальнік дзяржавы кароль Абдулазіз Абдэльрахман Аль-Саўд увёў абавязковую праграму пачатковых школ каралеўства. Праз 6 гадоў, у 1951 годзе, краіна мела 226 школ з 29 887 вучнямі. У 1954 годзе, міністэрства асветы ўзначаліў прынц Фахда Абдулазіз. Першы ўніверсітэт, цяпер вядомы як Каралеўскі Саудаўскі ўніверсітэт, быў заснаваны ў Рыядзе ў 1957 годзе.

Сучасная сістэма адукацыі ўтрымлівае восем універсітэтаў, 24 000 школаў, некалькі каледжаў і іншых адукацыйных устаноў. Свабодны доступ кожнага грамадзяніна да адукацыі прапануе шырокія веды ў розных галінах навукі. У наш час каля 25% дзяржаўнага бюджэта выдаецца на адукацыю. Існуюць праграмы замежнай адукацыі студэнтаў (у асноўным у Злучаных Штатах, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Японіі, Малайзіі і г. д.). У апошнія гады тысячы студэнтаў праходзяць праграмы вышэйшай адукацыі.

Даследаванне ісламу з'яўляецца ядром адукацыйнай сістэмы краіны. Ісламскі аспект нацыянальнай адукацыі быў даследаваны Домам Свабоды. Даследаванне высветліла, што ў працэсе адукацыі дзецям прапануюць асудзіць іншыя рэлігіі і галіны іслама. Вучэбны рэлігійны план заняткаў выкладаецца ва ўсіх медрэсэ света.

Рэлігія

Афіцыйная і адзіная рэлігія Саудаўскай Аравіі — іслам. Большасць насельніцтва вызнае салафію. 10% шыітаў краіны сканцэнтравана ва ўсходніх правінцыях краіны. Улады Саудаўскай Аравіі дазваляюць людзям іншага веравызнанне ўязджаць у краіну, але адпраўленне культу ім забаронена. Для прыежджых у Саудаўскую Аравію замежнікаў-немусульман існуе забарона на наведванне свяшчэнных гарадоў Меккі і Медзіны. Для вызначэнне рэлігійнай прыналежнасці ў саудаўскай візе змяшчаецца графа аб веравызнанні замежніка, што дазваляе рэлігійнай паліцыі разгортваць замежных грамадзян-немусульман ад пад'ездаў у святыя горады.

У краіне дзейнічае рэлігійная паліцыя. Жаўнеры Шарыяцкай гвардыі стала патрулююць вуліцы і грамадскія ўстановы з мэтай спынення спроб парушэння канонаў ісламу. У выпадку выяўлення парушэння вінаваты нясе адпаведнае пакаранне, ад штрафу да адсячэння галавы.

Паводле вынікаў даследавання міжнароднай дабрачыннай хрысціянскай арганізацыі «Open Doors» за 2010 год, Саудаўская Аравія займае 3 месца ў спісе краін, дзе часцей за ўсё ўціскаюць правы хрысціян.

Культура

Культура Саудаўскай Аравіі трывала звязана з ісламам. Штодня пяць разоў у дзень муэдзін заклікае прававерных мусульман да малітва (намазу). Служэнне іншай рэлігіі, распаўсюджванне іншай рэлігійнай літаратуры, будаўніцтва цэркваў, будысцкіх храмаў, сінагог забаронена.

Іслам забараняе ўжыванне свініны і алкаголю. Да традыцыйнай ежы ставяцца кураняты-грыль, фелафель, шаурма, люля-кебаб, куса махшы (фаршаваныя шынкі), а таксама прэсны хлеб — хубз. Практычна ва ўсе стравы багата дадаюць розныя спецыі і вострыя прыправы. Сярод упадабаных напояў арабаў — кава і гарбата. Іхняе распіццё часцяком носіць цырыманіяльны характар. Арабы п'юць чорную гарбату з даданнем розных траваў. Арабская кава жа славіцца сваёй традыцыйнай крэпасцю. Яе п'юць маленькімі кубкамі, часцяком з даданнем кардамона. Арабы вельмі часта п'юць каву.

У адзежы жыхары Саудаўскай Аравіі прытрымліваюцца нацыянальных традыцый і канонаў іслама, пазбягаючы залішняй шчырасці. Мужчыны носяць доўгія кашулі з воўны або бавоўны (дышдаша). Традыцыйны галаўны ўбор — гутра. У халодны час над дышдашу апранаюць бішт — накідку з вярблюджай воўны, часцей за ўсё ў цёмных танох. Жаночае традыцыйнае адзенне багата ўпрыгожана племяннымі знакамі, манетамі, пацеркамі, ніткамі. Пакідаючы хату, саудаўская жанчына абавязана прыкрыць цела абаей, а галаву — хіджабам. Замежным жанчынам таксама неабходна насіць абаю, а пад ёй — штаны ці доўгую сукенку.

Грамадскія тэатры і кінатэатры забаронены, бо яны супярэчаць прынцыпам ісламу. Тым не менш, у супольнасцях, дзе пражываюць пераважна працоўныя з заходніх краін (напрыклад, Дахран), падобныя ўстановы маюцца. Хатняе ж відэа вельмі папулярна. Фільмы заходняй вытворчасці практычна не падвяргаюцца цэнзуры.

Выхадныя дні ў краіне — чацвер і пятніца.

Спорт

Занятак спортам карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей. Жанчыны рэдка займаюцца спортам; калі займаюцца — то ў закрытых памяшканнях, дзе мужчын практычна няма. Самая папулярная гульня — футбол, нягледзячы на тое, што нацыянальная зборная каралеўства прымае ўдзел і ў чэмпіянатах па валейболу, баскетболу, а таксама ў летніх Алімпійскіх гульнях. Зборная Саудаўскай Аравіі па футболе лічыцца адной з наймацнейшых каманд у Азіі. Тройчы Саудаўская Аравія станавілася ўладальнікам Кубка Азіі — у 1984, 1988 і 1996 гадах.

Надзвычайнай папулярнасцю сярод моладзі карыстаецца дрыфтынг (ад англ.: to drift — дрэйфаваць, слізгаць), тэхніка кіравання аўтамабіля ў кіраванай намеці. Такія спаборніцтвы забаронены законам. Часцяком на іх не абыходзіцца без ахвяр, але яны нязменна збіраюць натоўпы аўтааматараў, гледачоў і разявак. У маі 2007 года ўрад краіны абвясціў, што зухаватасць, якое прывядзе ў выпадку ДТЗ да смерці чалавека, будзе разглядацца як наўмыснае забойства і будзе карацца адпаведным чынам — адсячэннем галавы.

Гл. таксама

Выбітныя асобы

  • Абдала ібн Абдэль Азыз ас-Сауд — кароль Саудаўскай Аравіі

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саудаўская Аравія
Краіны ля Персідскага заліва

БахрэйнІракІранКатарКувейт • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты • АманСаудаўская Аравія

  Краіны ля Чырвонага мора

ДжыбуціЕгіпетЕменІзраільСаудаўская Аравія • Судан • Эрытрэя

  Краіны Аравійскага паўвострава

БахрэйнЕменКатарКувейт • ААЭ • АманСаудаўская Аравія

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • АлжырАманБахрэйнДжыбуціЕгіпетЕменІарданіяІрак • Каморы • КатарКувейтЛіванЛівіяМарокаМаўрытаніяПалесцінаСамаліСаудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  


Саудаўская Аравія Інфармацыю Аб

Саудаўская Аравія


  • user icon

    Саудаўская Аравія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Саудаўская Аравія
Саудаўская Аравія
Саудаўская Аравія Вы праглядаеце суб'ект
Саудаўская Аравія што, Саудаўская Аравія хто, Саудаўская Аравія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...