Сарбона

сарбона университет, сарбона чернівці
Сарбо́на (фр.: Sorbonne) — архітэктурна-гістарычны помнік, цэнтр Парыжскага ўніверсітэта ў сталіцы Францыі; размешчана ў Лацінскім квартале Парыжа; з'яўляецца ўласнасцю горада.

Назва Сарбона адбываецца ад імя багаслова Рабера дэ Сарбон, духоўніка караля Людовіка IX Святога, які заснаваў у горадзе ў XIII стагоддзі багаслоўскі калеж — Калеж Сарбона, які пазней ўвайшоў у Парыжскі ўніверсітэт. Тэрмін па сумежнасці быў перанесены на сам універсітэт і замацаваўся за ім да сённяшняга дня.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Прафесары, выкладчыкі
  • 3 Вядомыя выпускнікі
  • 4 Вучыліся
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Гісторыя

Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыжскага ўніверсітэта, які быў утвораны ў 1215 г. у выніку аб'яднання некалькіх царкоўных школ. У 1257 г. тэолаг Рабер дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Святога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей з бедных сем'яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 г. каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб'яднанне з тэалагічным факультэтам Парыжскага ўніверсітэта. У XVII ст. назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь універсітэт. У 1972 г. ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона. Цяпер так называюцца ўніверсітэты і іншыя ўстановы, што знаходзяцца ў цэнтры Лацінскага квартала Парыжа, паміж Пантэонам і плошчай Сен-Мішэль.

Рэканструкцыя, праведзеная ў 1885—1901 пад кіраўніцтвам архітэктара П. Ненота, надала Сарбоне сучасны выгляд. Ад ансамбля будынкаў, узведзеных кардыналам А. Рышэлье паводле плана архітэктара Ж. Лемерсье, захавалася толькі капліца.

На працягу многіх стагоддзяў Сарбона была цэнтрам філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі. Яе ўзначальвалі ў розны час Л. Кондэ, А. Рышэлье, Дж. Мазарыні. Універсітэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім свеце.

Прафесары, выкладчыкі

  • Фердынанд Эдуард Бюісон
  • Жазеф Вандрыес
  • Арсен Дармстэтэр
  • Анры Леон Лебег

Вядомыя выпускнікі

  • Анарэ дэ Бальзак
  • Бенедыкт XVI, Папа Рымскі
  • Жан-Люк Гадар
  • Ігнацій дэ Лаёла
  • Жан Кальвін
  • Раймон Кено
  • Крыстыян Комбаз
  • П'ер дэ Кубертэн
  • Марыя Кюры
  • П'ер Кюры
  • Густаў Лебон
  • Пол Пот
  • Ібрагім Ругова
  • Жан-Поль Сартр
  • Марына Цвятаева
  • Эразм Ратэрдамскі

Вучыліся

  • Франсуаза Саган

Гл. таксама

  • Калеж Чатырох Нацый

Літаратура

  • Крайко Э. Сарбона // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сарбона
  • Афіцыйны сайт(фр.) 
  • Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны // Мая зарплата. 2009. 14 ліпеня.

сарбона, сарбона университет, сарбона чернівці, университет сарбона


Сарбона Інфармацыю Аб

Сарбона


  • user icon

    Сарбона beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сарбона
Сарбона
Сарбона Вы праглядаеце суб'ект
Сарбона што, Сарбона хто, Сарбона апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...