TR | RU | UK | KK | EN |

Сан-Тамэ і Прынсіпі


Сан-Тамэ і Прынсіпі (парт.: São Tomé and Príncipe) — астраўная краіна, размешчаная ў Гвінейскім заліве Атлантычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць два острава вулканічнага паходжання, адлегласць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх астравоў. Сталіца — Сан-Тамэ. Афицыйная валюта — добра.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сан-Тамэ і Прынсіпі

На момант адкрыцця ў 1470—1471 гг. партугальскімі мараплаўцамі Ж. ды Сантарэнам і П. Эшкабарам астравы былі незаселены. З 1485 г. пачалася іх каланізацыя партугальцамі. У пачатку XVI ст. тут створаны плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі, найбольш з Анголы. Рабы часта ўзнімалі паўстанні, найбуйнейшыя з іх адбылося ў 1595—1596 гг. Змешанае насельніцтва (мулаты) было свабоднае, але непаўнапраўнае. Пасля скасавання ў 1875 г. рабства галоўнай галінай эканомікі стала вытворчасць какавы і кавы. У 1951 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі, а ў 1972 г. — мясцовай аўтаноміі Партугаліі. У 1953 г. адбылося паўстанне ў падтрымку незалежнасці краіны, якое было задушана партугальскімі войскамі. З 1960 г. барацьбу за незалежнасць астравоў вёў створаны ў эміграцыі камітэт за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі (з 1972 г. — Рух за вызваленне Сан-Тамэ і Прынсіпі, РВСТП). Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі (красавік 1974 г.) новы партугальскі ўрад прызнаў незалежнасць астравоў.

12 ліпеня 1975 г. абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі, а лідэр РВСТП М. Пінту да Кошта стаў яе першым прэзідэнтам. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым РВСТП і абвешчаны курс на сацыялістычнае будаўніцтва і супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Цяжкае эканамічнае становішча 1980-я гады прымусіла ўрад Сан-Тамэ і Прынсіпі пачаць збліжэнне з краінамі Захаду і лібералізацыю палітычнага і эканамічнага жыцця. У жніўні 1990 г. прынята Канстытуцыя, якая ўвяла прамыя прэзідэнцкія выбары, шматпартыйнасць і грамадзянскія свабоды. На першых свабодных выбарах у студзені 1991 г. перамагла апазіцыя, лідэр якой М.Траавада ў сакавіку 1991 г. абраны прэзідэнтам краіны. У 1990-я г. ажыццёўлены рынкавыя рэформы ў эканоміцы, але эканамічнае становішча краіны застаецца складаным. Яна моцна залежыць ад замежнай эканамічнай дапамогі.

Гл. таксама

  • Востраў Каросу

Літаратура

  • Сан-Таме і Прынсіпі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Тамэ і Прынсіпі
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 


Сан-Тамэ і Прынсіпі Інфармацыю Аб

Сан-Тамэ і Прынсіпі


  • user icon

    Сан-Тамэ і Прынсіпі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сан-Тамэ і Прынсіпі
Сан-Тамэ і Прынсіпі
Сан-Тамэ і Прынсіпі Вы праглядаеце суб'ект
Сан-Тамэ і Прынсіпі што, Сан-Тамэ і Прынсіпі хто, Сан-Тамэ і Прынсіпі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...