TR | RU | UK | KK | EN |

Сальвадор

сальвадор дали, сальвадор
Каардынаты: 13°43′00″ пн. ш. 88°49′00″ з. д. / 13.716667° пн. ш. 88.816667° з. д. (G) (O) (Я)13.716667, -88.816667

Дэвіз: «Dios, Unión, Libertad (бел.: Бог, Саюз, Свабода)» Гімн: «Saludemos la Patria orgullosos» Дата незалежнасці 15 верасня 1821 (ад Іспаніі) Афіцыйная мова Іспанская Сталіца Сан-Сальвадор Найбуйнейшыя гарады Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Маўрысіа Фунес
Сальвадор Санчас Сярэн Дзярж. рэлігія Каталіцтва Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 148-я ў свеце
21 040 км²
1,5 Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
6 900 000 чал. (97-я)
307,5 чал./км² Валюта Сальвадорскі калон (да 2001 г.); Долар ЗША Інтэрнэт-дамен .sv Тэлефонны код +503 Часавы пояс -6

Эль-Сальвадор, Рэспубліка Эль-Сальвадор (ісп.: República de El Salvador) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Гандурасам і Гватэмалай, на поўдні мае выхад да Ціхага акіяну. Сталіца — горад Сан-Сальвадор.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Дакаланіяльны перыяд
    • 1.2 Каланіяльны перыяд
    • 1.3 Незалежнасць і найноўшая гісторыя
  • 2 Палітыка
    • 2.1 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 3 Геаграфія
    • 3.1 Клімат
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Культура
  • 7 Адукацыя

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сальвадора

Дакаланіяльны перыяд

Да VII ст. н.э. Сальвадор насялялі плямёны індзейцаў майя. Потым тут пасяліліся блізкія да ацтэкаў плямёны піпіляў, якія называлі краіну і свой галоўны горад Кускатлан.

Каланіяльны перыяд

Тэрыторыя, якую засялялі плямёны піпіляў у 1524—1547 гг. заваявана іспанцамі на чале з П. дэ Альварада, якія далі ёй назву Сальвадор. У каланіяльны перыяд Сальвадор з галоўным горадам Сан-Сальвадор быў часткай генерал-капітанства Гватэмала. У 1528 г. горад быў перанесены на 40 км на паўднёвы захад. У 1811—1814 гг. тут адбылося некалькі антыкаланіяльных паўстанняў.

Незалежнасць і найноўшая гісторыя

15 верасня 1821 г. абвешчана незалежнасць Сальвадора. У 1822—1823 гг. Сальвадор у складзе Мексіканскай імперыі, у 1823—1839 гг. — Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі. З 1841 г. Сальвадор — незалежная рэспубліка. Доўгі час ўлада ў краіне па чарзе належала то партыі кансерватараў, якая адлюстроўвала інтарэсы латыфундыстаў, то партыі лібералаў, якая абараняла інтарэсы гандлёвай буржуазіі. Барацьба паміж імі суправаджалася шматлікімі ваеннымі пераваротамі. На першых свабодных выбарах у сакавіку 1931 г. перамог А.Араўха, які прапанаваў праграму шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў. У снежні 1931 г. ён скінуты генералам М.Эрнандэсам Марцінесам, які ўсталяваў сваю дыктатуру (1931—1944 гг.). У студзені 1932 г. ён люта задушыў сялянскае паўстанне на чале з А.Фарабунда Марці (забіта больш за 10 тысяч чалавек). Да 1979 г. Сальвадорам кіравалі ваенныя рэжымы, якія адлюстроўвалі пераважна інтарэсы алігархаў, што дамінавалі ў эканамічным і палітычным жыцці краіны. Па іх ініцыятыве створаны ваенізаваныя атрады для запалохвання апазіцыі. У ліпені 1969 г. Сальвадор вёў вайну з Гандурасам, што абвастрыла сацыяльныя супярэчнасці. З канца 1970-х гадоў пачаліся масавыя выступленні супраць рэжыму, партызанская дзейнасць актывізаваў падпольны Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) — шырокі саюз левых арганізацый. У гэтых абставінах, пры дапамозе ЗША, у кастрычніку 1979 г. адбыўся ваенны пераварот, які прывёў да ўлады ваенна-цывільную хунту.

Грамадзянская вайна (1980—1992 гг.)

Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Сальвадоры

Новы рэжым абяцаў ажыццяўленне рэформ, але ў краіне працягвала панаваць ранейшая алігархія, лютаваў тэрор правых «эскадронаў смерці», якія забівалі незадаволеных рэжымам і сялян, што адважваліся ўзяць зямлю пасля абвешчанай аграрнай рэформы. Правы тэрор прывёў у пачатку 1981 г. да масавана паўстання на чале з ФНВФМ. Пры дапамозе ЗША рэжым цывільнага прэзідэнта Х.Н.Дуартэ (1980—1990 гг.) здолеў утрымаць уладу, але ён не кантраляваў ні сельскія раёны, дзе панаваў ФНВФМ, ні ўрадавую армію. У выніку грамадзянскай вайны да 1990 г. загінула больш за 70 тысяч чалавек. Пры пасрэдніцтве ААН 1 лютага 1992 г. заключана мірнае пагадненне паміж урадам Сальвадора і ФНВФМ, які стаў палітычнай партыяй.

Пасляваенны перыяд (канец XX — пачатак XXI стст.

У 1994 г. пад няглядам ААН адбыліся выбары, на якіх перамагла правая партыя Нацыяналістычны рэспубліканскі саюз. Яе прадстаўнікі А.Кальдэрон і Ф.Флорэс выбіраліся прэзідэнтамі Сальвадора ў 1994 г. і 1999 г. ФНВФМ стаў другой па значэнні палітычнай партыяй Сальвадора, дамогся поспеху на парламенцкіх выбарах 2000 г.

Палітыка

Асноўны артыкул: Палітыка і дзяржаўны лад Сальвадора

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Сальвадора

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Сальвадора

Клімат

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Сальвадора

Насельніцтва

Культура

Асноўны артыкул: Культура Сальвадора

Адукацыя

Асноўны артыкул: Адукацыя Сальвадора
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сальвадор
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  


сальвадор, сальвадор город, сальвадор дали, сальвадор дали и гала, сальвадор дали картины, сальвадор пинеда, сальвадор северодонецк, сальвадор собрал, сальвадор ферагамо духи, сальвадоре адамо


Сальвадор Інфармацыю Аб

Сальвадор


  • user icon

    Сальвадор beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сальвадор
Сальвадор
Сальвадор Вы праглядаеце суб'ект
Сальвадор што, Сальвадор хто, Сальвадор апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...