TR | RU | UK | KK | EN |

Саксен-Кобург-Гота



Сцяг Герб

Саксен-Кобург і Гота ў складзе Германскай імперыі Сталіца Кобург і Гота Мова(ы) нямецкая Плошча 1 977 км² Насельніцтва 242 000 чал. (1905) Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Дынастыя Саксен-Кобург-Гоцкая Гісторыя  -  1826 Утворана  -  1871 Германская імперыя  - 18 лістапада 1918 Лістападаўская рэвалюцыя  -  1920 Ліквідавана

Са́ксен-Ко́бург-Го́та (рэдка Са́ксен-Ко́бург і Го́та; ням.: Sachsen-Coburg und Gotha) — дзяржава, якая існавала з 1826 па 1918 год на тэрыторыі Германіі і складалася з герцагстваў Саксен-Кобург і Саксен-Гота, якія знаходзіліся ў асабістай уніі.

Назва Саксен-Кобург-Гоцкай таксама адносіцца да дынастыі, якая кіравала ў герцагстве і ў некаторых іншых краінах.

Змест

  • 1 Герцагства
  • 2 Гл. таксама
  • 3 Крыніцы
  • 4 Спасылкі

Герцагства

Герцагствы Саксен-Кобург і Саксен-Гота кіраваліся Эрнесцінской лініяй дынастыі Вецінаў. У 1826 годзе пасля смерці апошняга герцага Саксен-Гота-Альтэнбургскага, які не пакінуў пасля сябе спадчынніка, герцагства Саксен-Гота павінна было адысці Эрнсту I, герцагу Саксен-Кобург-Заальфельдскаму, разведзенаму да таго моманту, мужу Луізы Саксен-Гота-Альтэнбург, пляменніцы памерлага герцага. Паколькі іншыя галіны дынастыі, з-за разводу мужа і жонкі, выступілі супраць атрымання герцагам Эрнстам Готы, то ўзнік канфлікт, у выніку якога, у лістападзе 1826 года, бакі дасягнулі кампрамісу. Па дагаворы аб паздзеле 1826 года Эрнст атрымаў ва ўладанне Готу, але наўзамен саступіў Заальфельд галіне Саксен-Мейнінген. Пасля гэтага ён стаў Эрнстам I, герцагам Саксен-Кобург-Гоцкім, і адпаведна змяніў свой тытул на Герцаг Саксен-Кобург і Гота.

Эрнст I памёр у 1844 годзе, пасля чаго на трон уступіў яго сын Эрнст II. У перыяд яго кіравання герцагства склала з Прусіяй ваенную канвенцыю (1862), а пазней удзельнічала на боку манархіі Гогенцолернаў у аўстра-прускай вайне 1866—1867 гадоў.

Памерлы ў 1893 годзе Эрнст II не меў дзяцей, таму герцагства было перададзена нашчадкам Альберта Саксен-Кобург-Гоцкага, мужа каралевы Вікторыі, брата Эрнста. Канстытуцыі герцагстваў выключалі наследаванне герцагскага трона каралём Вялікабрытаніі і яго прамым спадчыннікам. Таму прынц Уэльскі Эдуард адмовіўся ад права на прастол герцагства на карысць свайго малодшага брата Альфрэда, герцага Эдынбургскага. Сын Альфрэда і Марыі Аляксандраўны, таксама Альфрэд, здзейсніў самагубства ў 1899 годзе, і пасля смерці герцага ў 1900 годзе на трон узышоў яго шаснаццацігадовы пляменнік, герцаг Олбані Карл-Эдуард — сын Леапольда, самага малодшага сына каралевы Вікторыі (трэці сын Вікторыі герцаг Артур Конахцкі і яго сын адмовіліся ад правоў на наследаванне). Да паўналецця Карла Эдуарда ў 1905 годзе герцагствам кіраваў спадчынны прынц Гогенлоэ-Лангенбургскі. Пасля Першай сусветнай вайны парламент Вялікабрытаніі прыняў закон, па якім герцаг з-за ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць Злучанага Каралеўства і яго саюзнікаў пазбаўляўся сваіх брытанскіх тытулаў.

Карл Эдуард кіраваў да 18 лістапада 1918 года, калі ён быў зрынуты Лістападаўскай рэвалюцыяй. Пасля гэтага Саксен-Кобург і Саксен-Гота сталі асобнымі дзяржавамі ў складзе Веймарскай рэспублікі, якія сталі неўзабаве часткай: Саксен-Кобург — Баварыі, а Саксен-Гота, аб'яднаўшыся з іншымі малымі дзяржавамі, — Цюрынгіі.

Гл. таксама

  • Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя

Крыніцы

  • Энцыклапедычны слоўнік Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона

Спасылкі

  • Herzogtum Sachsen-Coburg-Gotha (ням.) 


Саксен-Кобург-Гота Інфармацыю Аб

Саксен-Кобург-Гота


  • user icon

    Саксен-Кобург-Гота beatiful post thanks!

    29.10.2014


Саксен-Кобург-Гота
Саксен-Кобург-Гота
Саксен-Кобург-Гота Вы праглядаеце суб'ект
Саксен-Кобург-Гота што, Саксен-Кобург-Гота хто, Саксен-Кобург-Гота апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...