TR | RU | UK | KK | EN |

Сакрат

сакрат, сакратар
каля 469 да н.э.

Месца нараджэння:

Афіны

Дата смерці:

399 да н.э.(-399)

Месца смерці:

Афіны

Краіна:

Старажытныя Афіны

Школа:

Класічная грэчаская філасофія, сакратычная

Асноўныя інтарэсы:

Эпістэмалогія, Этыка

Аказалі ўплыў:

Анаксагор, Парменід, Продзік

Паслядоўнікі:

Платон, Ксенафонт, Арыстоцель, большасць заходніх філосафаў

Сакрат (469, Алапека (Атыка) — 399 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.

Меркаваў, што дабрадзейнасці можна навучыцца. Вядомыя яго выказванні: «Я ведаю, што нічога не ведаю» і «Існуе толькі адзін бог — веды, і толькі адзін д'ябал — невуцтва», і яго парада да кожнага чалавека, каб слухаць толькі свой унутраны голас.

Адзначаюцца яго непатрабавальнасць і адзінота — яго ідэалы не былі зразуметыя ані жонкай Ксанціпай, ані многімі іншымі людзьмі. Па несапраўдным абвінавачанні быў змушаны атруціцца («чара атруты Сакрата»).

Змест

  • 1 Жыццё
  • 2 Суд і смерць
  • 3 Сакратаў метад
  • 4 Сакратава этыка
  • 5 Узгадкі пра Сакрата
  • 6 Знешнасць
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Жыццё

Звесткі пра Сакрата можна знайсці ў яго сучаснікаў: у дыялогах, напісаных Платонам, адным з вучняў Сакрата; у працах Ксенафона; у творах Арыстафана і Арыстоцеля (гл. Узгадкі пра Сакрата). Аднак Арыстафан узгадвае Сакрата ў кантэксце сатырычнай атакі на філосафаў і фактычна не адлюстроўвае жыцця Сакрата.

Бацькамі філосафа былі скульптар Сафраніск і павітуха Фенарэта. У Сакрата была жонка Ксантыпа, якая нарадзіла яму трох сыноў: Лемпокла, Сафраніска і Менексена. Традыцыйна, Ксантыпу лічыцца зласлівай мегерай, у асноўным дзякуючы яе характарыстыцы ў Ксенафона.

Застаецца незразумелым, як Сакрат зарабляў на жыццё. Згодна з творам Ксенафона «Сімпозіум», Сакрат нібыта сказаў, што ён прысвяціў сябе таму, што лічыць найбольш важным заняткам, а менавіта абмеркаванню філасофіі.

У сувязі з тым, што пра ўсё, што датычыць Сакрата, мы можам меркаваць выключна са словаў яго сучаснікаў, вельмі цяжка аддзяліць погляды Сакрата ад пазіцыі аўтараў твораў.

Суд і смерць

«Смерць Сакрата» паводле Жака Луі Давіда

У 399 да н.э. Сакрат быў абвінавачаны ў тым, што ён стварае новых багоў, а таксама псуе моладзь.

Згодна з версіяй прамовы Сакрата перад судом, якую ў сваёй «Апалогіі Сакрата» падае Платон, філосаф стаў «слепнем» для Афінаў пасля таго, як яго сябар Херэфон запытаў Дэльфійскага аракула, ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у Афінах аб іх ведах пра дабро, прыгажосць і годнасць. Вызначыўшы, што яны нічога не ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо «ведае», што нічога не ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых афінян, з якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філосафа і прывяло да абвінавачання яго ў злачынствах.

Тым не менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на смерць. Філосаф выпіў атруту з фіялы і памёр у прысутнасці сваіх сяброў. У дыялогу «Федон» апісваецца, што Сакрат сустрэў смерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.

Згодна з Ксенафонам і Платонам, у Сакрата была магчымасць збегчы, бо яго прыхільнікі збіраліся даць хабар ахове турмы. Аднак пасля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць Афіны. І ён адмовіўся ад пабегу.

Сакратаў метад

Напэўна, найбольш важкім Сакратавым укладам у заходнюю культуру лічыцца яго дыялектычны метад даследвання, ведамы таксама як Сакратаў метад. Упершыню гэты метад быў апісаны Платонам у сакратычных дыялогах. Філосаф ставіў суразмоўцу шэраг пытанняў, каб памагчы яму вызначыць сваю пазіцыю. Гэта дазваляла суразмоўцу спраўдзіць абгрунтаванасць сваіх думак. Сакрат неяк сказаў, што “найвялікшае майстэрства чалавека — задаваць пытанні сабе і іншым”.

Сакратава этыка

Сакрат лічыў, што людзі мусяць сканцэнтравацца на самаразвіцці, а не на імкненні да матэрыяльных выгодаў. На думку Сакрата, маральным чалавек можа быць толькі тады, калі ведае, што такое дабро. Веды і мараль для яго непадзельныя. «Таго, хто спазнаў добрае і благое, нішто ўжо не прымусіць дзейнічаць іначай, чым загадваюць гэтыя веды, і розум дастаткова моцны, каб дапамагчы чалавеку».

У Сакратавай этыцы выразна можна прасачыць рацыяналізм: добрае — гэта веды, благое — няведанне. Важнейўыя добрыя якасці, якія называе Сакрат, — гэта стрыманасць, мужнасць, справядлівасць.

Узгадкі пра Сакрата

Сакрат і малады Ксенафонт (дэталь фрэскі Рафаэля «Афінская школа» у Ватыкане

Платон, Ксенафон і Арыстоцель — гэта асноўныя крыніцы інфармацыі аб гістарычным Сакраце. Ксенафон і Платон былі вучнямі Сакрата, і верагодна, яны ідэалізуюць свайго настаўніка. Аднак яны напісалі адзінае паслядоўнае апісанне Сакрата, якое захавалася да нашых часоў. Арыстэтэль часта ўзгадвае Сакрата ў сваіх творах, аднак толькі мімаходам. Сакрат з'яўляецца цэнтральнай фігурай амаль ва ўсіх дыялогах Платона. Аднак у сваіх позніх творах Платон, відавочна, укладае свае думкі ў вусны настаўніку.

Знешнасць

Выгляд Сакрата ўсе называлі брыдкім, неадпаведным тагачасным ідэалам прыгадосці, ён нагадваў Сілена — быў малога росту, з жыватом, кірпаты, таўстагубы, з тоўстай шыяй і вялікай лысінай. Вядомыя дзве верагодныя выявы Сакрата на гермах, на адной з якіх ён з'яўлены разам з Сенекам, на другой (што захоўваеца ў Неапалі) — адзін. Вывучэнне гермаў паказала, што пазнаныя копіі партрэтаў Сакрата здымаліся з двух арыгіналаў, адзін з якіх быў зроблены прыжыццёва, а іншы, аўтарства Лісіпа, пасмяротны і ідэалізаваны, быў створаны афінянамі з-за пачуцця віны за бязвінную гібель Сакрата.

Зноскі

  1. ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сакрат
  • Энцыклапедычны артыкул на Slounik.org
  • Выслоўі Сакрата (па-расійску)
  • Сакрат на Encyclopedia channel (230 біяграфічных фільмаў пра гістарычныя асоб).

сакрат, сакратар


Сакрат Інфармацыю Аб

Сакрат


  • user icon

    Сакрат beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сакрат
Сакрат
Сакрат Вы праглядаеце суб'ект
Сакрат што, Сакрат хто, Сакрат апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...