Сады Лукула


Сады Лукула (лац.: Horti Luculliani) — самыя раннія сады ў Старажытным Рыме на паўднёва-усходнім схіле ўзгорка Пінча, пабудаваныя рымскім палкаводцам і консулам Луцыям Лукулам (лац.: Lucius Licinius Lucullus) у 60 годзе да н.э. (Tacitus, Ann., XI.1).

Лукул лічыцца лічыцца родапачынальнікам рымскага садовага мастацтва. Ён прывёз з Персіі і ўпершыню развёў у Еўропе культурную вішню. Яго рымскі парк складаўся з некалькіх участкаў — садоў з рознымі насаджэннямі. Сады ўпрыгожвалі статуі, вазы, фантаны.

Далейшы ўклад у добраўпарадкаванне садоў унёс рымскі консул Валерый Азіятык (лац.: Decimus Valerius Asiaticus), якому яны належалі з 46 года н.э. і зваліся Horti Asiatici. Па словах Плутарха, сады Лукула стаяць у адным шэрагу з самымі пышнымі імператарскімі садамі (Plut., Luc., 39).

У эпоху Адраджэння сады на Пінча былі адроджаны сям'ёй Медычы. Цяпер на гэтым месцы размешчаны віла Баргезэ і віла Медычы.

Гл. таксама

  • Сады ў Старажытным Рыме

Літаратура

  • Luculliani.html Horti Luculliani (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Каардынаты: type:landmark 41°54′30″ пн. ш. 12°28′57″ у. д. / 41.908333° пн. ш. 12.4825° у. д. (G) (O) (Я)41.908333, 12.4825



Сады Лукула інфармацыя аб

Сады Лукула

Сады Лукула
Сады Лукула

Сады Лукула аб відэа


Сады Лукула Вы чытаеце гэтую тэму.
Сады Лукула якія, Сады Лукула хто, Сады Лукула апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video