Сагдыяна


Сагдыя́на (таксама Согд; стар.-грэч.: Σογδιανή; перс.: سغد — Sōġd; тадж.: Суғд — Sughd; узб.: So`g`d - Сўғд) — гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі ў двурэччы Окса і Яксарта. Цяпер тэрытарыяльна падзелена паміж Узбекістанам (дзе размяшчаўся цэнтр Сагдыяны горад Самарканд) і Таджыкістанам (Сагдыйская вобласць).

 Гісторыя Таджыкістана
Да нашай эры

Дагістарычная Цэнтральная Азія

Бактрыйска-Маргіянскі археалагічны комплекс (XXIII—XVIII стагоддзе да н.э.)

Авестыйскі перыяд

Імперыя Ахеменідаў (648—330 да н.э.)

Грэка-Бактрыйскае царства (250 да н.э. — 125)

Наша эра

Парфянскае царства (250 да н.э. — 224)

Кушанскае царства (I—III стст.)

Дзяржава эфталітаў (IV—VI стст.)

Імперыя Сасанідаў (224—650)

Ісламскае заваяванне (661—750)

Амеядскі халіфат (661—750)

Абасідскі халіфат (750—1258)

Тахірыдскі эмірат (821—873)

Сафарыдскі эмірат (861—1003)

Саманідскі эмірат (875—999)

Цюркскае заваяванне (1005—1221)

Газневідскі султанат (963—1187)

Караханідскае ханства (999—1141)

Каракітайскае ханства (1141—1212)

Сельджукідскі султанат (1037—1194)

Султанат Харэзмшахаў (1077—1231)

Мангольскае заваяванне (1221—1231)

Джагатайскі ўлус (1220–1370)

Цімурыдскі эмірат (1370—1501)

Шэйбанідскае ханства (1501—1599)

Аштарханідскае ханства (1599—1753)

Бухарскі эмірат (1753—1920)

Савецкі перыяд (1920—1991)

Сцяг Бухарскай НСР Бухарская НСР (1920—1924)

Таджыкская АССР (1924—1929)

Таджыкская ССР (1929—1991)

Рэспубліка Таджыкістан (з 1991)
Партал «Таджыкістан»

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Культура
  • 3 Геаграфія
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Сагдыяна на карце Імперыі Ахеменідаў

Назва Согд упершыню згадваецца ў свяшчэннай кнізе «Авесце». Мяркуюць, што гэта слова мела наступныя значэнні «свяшчэнны», «запалены» або «чысты».

У VIII стагоддзі да нашай эры тут была заснавана сталіца дзяржавы — Мараканда.

Тапонім Сагдыяна выкарыстоўваўся як назва вобласці Сугуда — правінцыі імперыі Ахеменідаў, дзевятнаццатая ў спісе цара Дарыя Вялікага на скале Бехістун, займала тэрыторыю сучасных Таджыкістана (акрамя Паміра) і Узбекістана (акрамя Харэзма). Сагдыяна ляжала на поўнач ад Бактрыі.

На тэрыторыі Согда знаходзіліся гарады Мараканда (Самарканд), Кіропаль і інш. У VI—IV стст. да н.э. уваходзіў у старажытнаперсідскую Ахеменідскую дзяржаву. Разам з Парфіяй, Харэзмам і Арэяй Согд быў уключаны ў яе 11-ю сатрапію. Насельніцтва Согда плаціла значныя падаткі срэбрам, пастаўляла каштоўныя камяні, падавала персідскім царам буйныя вайсковыя кантынгенты.

У 329—327 да н.э. насельніцтва Согда на чале са Спітаменам (забіты ў 327 да н.э.) аказала зацятае супраціўленне Аляксандру Македонскаму. Аляксандр Македонскі аб'яднаў Сагдыяну і Бактрыю ў адну сатрапію, кіраваць якой быў прызначаны Філіп. Па некаторых даных, Кіропаль (Істараўшан) быў пераназваны ў Александрыю Эсхату (Александрыя Крайняя) Аляксандрам Македонскім.

Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) праз 2 гады паводле пагаднення ў Трыпарадысе Сагдыяна разам з Бактрыяй дасталася сатрапу Арыі Стасанору. У 305 годзе да н.э. гэтыя ўладанні былі заваяваны царствам Селеўкідаў. У сярэдзіне III ст. да н.э. гэта сатрапія была ператворана Дыядотам у Грэка-бактрыйскае царства, якое праіснавала да II стагоддзя да н.э., калі было саслаблена скіфамі і падпарадкавана Харэзму. У першыя стагоддзі н.э. Сагдыяна ўваходзіла ў склад Кушанскага царства.

У канцы IV—V стст. н.э. быў заваяваны эфталітамі, у VI—VII стст. — Цюркскім каганатам.

З IV да VIII стст. на тэрыторыі Согда існавала мноства аўтаномных княстваў (найважнейшае — Самаркандскае). Согд адыгрываў значную ролю ў эканамічным і культурным жыцці Усходу. Купцы з Согда трымалі ў сваіх руках гандаль шоўкам. Гандлёва-земляробчыя калоніі Согда існавалі на ўсіх асноўных караванных шляхах ад Манголіі і Кітая да Мерва. З VII стагоддзя па сярэдзіну VIII стагоддзя ў Самаркандскім Согдзе кіравала дынастыя Іхшыдаў, вядомымі кіраўнікамі якой былі Шышпір, Вархуман, Мастан-Навіян, Тархун, Гурэк, Тургар.

Напачатку VIII стст. заваяваны арабамі.

Даліна ракі Зераўшан захоўвала сваё старажытнае імя да Сярэднявечча, калі яна была вядомая як Согд Самаркандскі. У склад Согда таксама ўваходзіў Бухарскі аазіс і Кашкадар'я.

Культура

Пра высокі ўзровень культуры і мастацтва Согда сведчаць шматлікія адкрыцці савецкіх археолагаў на яго тэрыторыі (Афрасіяб, Пенджыкент, Варахша, Калаі-Муг і інш.).

Мастацтва старажытнага Согда мала вывучана; некаторае ўяўленне пра архітэктуру даюць сырцовыя пабудовы і фартыфікацыйныя збудаванні гарадзішча Афрасіяба (2-я палова I тыс. да н.э. — першыя стагоддзі н.э.), Кызыл-Кыра і Талі-Барзу (абодва — першыя стагоддзі н.э.). Выяўленчае мастацтва найбольш яскрава прадстаўлена дробнай тэракотавай пластыкай (III—I стст. да н.э.). Асобныя тэракоты сведчаць пра пранікненне эліністычных мастацкіх прынцыпаў; іншыя паказваюць фарміраванне лакальнага тыпу, які адрозніваецца дакладнай перадачай этнічных рыс, абагульненасцю і ператызмам вобразаў.

Геаграфія

Согд падзяляўся на некалькі ўладанняў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў Самаркандскім Согдзе, акрамя Самарканда, Кабудан, Ішціхан і Маймург, у даліне Кашка-Дар'і — Кэш і Нахшеб. Усе гэтыя ўладанні ў нейкай меры залежалі ад Самаркандскага Согда. У Бухарскім Согдзе акрамя самой Бухары адзначаюцца яшчэ Пайкенд, Вардана.

Гл. таксама

  • Сагдыйцы
  • Сагдыйская мова

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 AsiaPlus
  2. ↑ Дыядор Сіцылійскі Гістарычная бібліятэка Кніга 18. 39.6.

Спасылкі

Шаблон:Навигация

  • Три согдийских документа с горы Муг // Проблемы востоковедения, № 1. 1959. Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 13 февраля 2011.
  • Три письма с горы Муг // Проблемы востоковедения, № 6. 1960. Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 13 февраля 2011.
  • О интерпретации некоторых документов с горы Муг и местной топонимике // Вестник МГУ. Серия VIII. История. № 3, 1992. Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 13 февраля 2011.


Сагдыяна Інфармацыю Аб

Сагдыяна


  • user icon

    Сагдыяна beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сагдыяна
Сагдыяна
Сагдыяна Вы праглядаеце суб'ект
Сагдыяна што, Сагдыяна хто, Сагдыяна апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...