Рэштка звышновай


Рэштка звышновай (англ.: SuperNova Remnant, SNR) — газапылавое ўтварэнне, вынік катастрафічнага выбуху зоркі і ператварэння яе ў звышновую, што адбыўся шмат дзясяткаў ці сотняў гадоў таму. Падчас выбуху абалонка звышновай разлятаецца ва ўсе бакі, утвараючы ўдарную хвалю, якая пашыраецца з велізарнай хуткасцю і фармуе рэштку звышновай. Рэштка складаецца з выкінутага выбухам зорнага матэрыялу і паглынальнага ўдарнай хваляй міжзорнага рэчыва.

Змест

  • 1 Утварэнне
  • 2 Стадыі эвалюцыі
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Утварэнне

Існуе два магчымых сцэнарыя нараджэння звышновай зоркі:

  • Масіўная зорка, вычарпаўшы сваё паліва, спыняе вытворчасць тэрмаядзернай энергіі, што выклікае калапс зоркі пад дзеяннем сілы ўласнай гравітацыі і яе ператварэнне ў нейтронную зорку або чорную дзірку.
  • Белы карлік, назапашваючы рэчыва зоркі-кампаньёна (з'ява акрэцыі), дасягае крытычнай масы і становіцца звышновай у тэрмаядзернай успышцы.

У абодвух выпадках выбух звышновай выкідвае ў навакольную прастору ўсе ці амаль усе рэчыва з вонкавых пластоў зоркі з хуткасцю каля 1 % ад хуткасці святла, што адпавядае прыкладна 3000 км/сек. Калі выкінутае рэчыва сутыкаецца з калязорным або міжзорным газам, фармуецца ўдарная хваля, якая ператварае газ у гарачую плазму, разагрэваючы яго да тэмпературы каля 10 мільёнаў К.

Імаверна самыя прыгожыя і лепш за ўсё даследаваны маладыя рэшткі створаны звышновай SN 1987A ў Вялікім Магеланавым Воблаку, якая бліснула ў 1987 г. Іншыя добра вядомыя рэшткі звышновых, гэта Крабавідная туманнасць, рэшта адносна нядаўняга выбуху (1054 год), рэшта звышновай Ціха (SN 1572), якая атрымала імя ў гонар Ціха Брагэ, які назіраў і зафіксаваў яе першапачатковую яркасць адразу пасля ўспышкі ў 1572, а таксама рэшта звышновай Кеплера (SN 1604), названай у гонар Іагана Кеплера.

Стадыі эвалюцыі

Рэштка звышновай падчас свайго развіцця праходзіць праз наступныя стадыі:

  • Свабоднае пашырэнне выкінутага рэчыва працягваецца да таго часу, пакуль маса паглынутага ўдарнай хваляй міжзорнага рэчыва значна не перавысіць масу выкінутага зорнага матэрыялу. Працягласць стадыі ад дзясяткаў да некалькіх сотняў гадоў, у залежнасці ад шчыльнасці навакольнага газавага асяроддзя.
  • Істотнае запаволенне ўдарнай хвалі, узнікненне зваротнай (унутранай) ударнай хвалі, якая з часам дасягае цэнтра астатку. Рэштка ўваходзіць у фазу Сядова-Тэйлара, якая добра апісваецца аўтамадэльным аналітычным рашэннем. Сутыкненні ўдарных хваль распаленага газу суправаджаюцца магутным рэнтгенаўскім выпраменьваннем.
  • Астуджэнне знешняй абалонкі рэшткі фарміраванне тонкай (<1 пк) і шчыльнай (1-100 мільёнаў атамаў м−3) абалонкі вакол вельмі гарачай (некалькі мільёнаў К) ўнутранай поласці. Наступ фазы радыяцыйнага астуджэння. Абалонка рэшткі становіцца даступнай для назірання ў бачным спектры дзякуючы рэкамбінацыі іанізаваных атамаў вадароду і кіслароду.
  • Астуджэнне ўнутранай поласці рэшткі. Шчыльная абалонка працягвае пашырацца пад уплывам уласнай моманту імпульсу (інерцыі). На гэтай стадыі рэшту звышновай выразна " бачны " у дыяпазоне выпраменьвання атамаў нейтральнага вадароду.
  • Зліццё з навакольным міжзорным рэчывам. Прыкладна праз мільён гадоў хуткасць пашырэння абалонкі астатку замарудзіцца да сярэднестатыстычных хуткасцей у навакольнай прасторы, матэрыя рэшткі зліецца з бурным патокам руху рэчыва, прыўнясучы ў яго кінетычную энергію.

Літаратура

  • Рясный В.Г. Оболочки сверхновых (Библиография) // Успехи физических наук. — М.: 1990. — № 5. — С. 141-145.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэштка звышновай
  • Остатки вспышек сверхновых звёзд. Т. А. Лозинская, Государственный астрономический институт им. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • Остатки сверхновых (Аннотированный обзор). С. Б. Попов, Отдел релятивистской астрофизики, ГАИШ, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • (англ.)  A Catalogue of Galactic Supernova Remnants. D. A. Green, Astrophysics Group, Cavendish Laboratory, University of Cambridge. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • (англ.)  Introduction to Supernova Remnants. SAO, Smithsonian Institution, Goddard Space Flight Center, NASA. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • (англ.)  NASA’s Imagine: Supernova Remnants. Goddard Space Flight Center, NASA. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • (англ.)  Astronomy Knowledge Base: supernova remnant. School of Information Technology and Engineering, University of Ottawa.
  • (англ.)  Afterlife of a Supernova. Jeff Barbour, 08 Jun 2005, Universe Today. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.
  • (англ.)  2MASS Atlas Image Gallery: Supernova Remnants. The Two Micron All Sky Survey at IPAC, California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012.


Рэштка звышновай Інфармацыю Аб

Рэштка звышновай


  • user icon

    Рэштка звышновай beatiful post thanks!

    29.10.2014


Рэштка звышновай
Рэштка звышновай
Рэштка звышновай Вы праглядаеце суб'ект
Рэштка звышновай што, Рэштка звышновай хто, Рэштка звышновай апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...