TR | RU | UK | KK | EN |

Рэспубліка Злучаных правінцый



Сцяг Герб Дэвіз
Concordia res parvae crescunt Гімн
Сталіца Гаага (дэ-факта) Найбуйнейшыя гарады Амстэрдам, Ратэрдам, Харлем, Утрэхт Мова(ы) нідэрландская Рэлігія Кальвінізм Грашовая адзінка Q554157? Форма кіравання рэспубліка

Рэспубліка Злучаных правінцый — рэспубліка, якая ўтварылася ў выніку перамогі Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі XVI-XVII стагоддзяў. Існавала з 1581 па 1795 год.

Гісторыя

Да 1581 года, тэрыторыя гістарычных Нідэрландаў складалася з княстваў, графстваў і незалежных дыяцэзій, некаторыя з іх, аднак не ўсе, уваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння, гэтая тэрыторыя падзелена паміж такімі дзяржавамі, як Нідэрланды, Бельгія, Люксембург і часткі тэрыторый Францыі і Германіі. Гістарычныя Нідэрланды ў XVI стагоддзі прыкладна адпавядалі Семнаццаці правінцыям, на якія распаўсюджвалася дзеянне Прагматычнай санкцыі 1549 Карла V Габсбурга.

Праз шлюб, мір або продаж, гэтыя землі перайшлі да габсбургскага імператара Карлу V Габсбургу і яго сыну, каралю Філіпу II Габсбургу. У 1568 годзе Нідэрланды, кіруемыя Вільгельмам I Аранскім, паўсталі супраць Філіпа II з прычыны высокіх падаткаў, пераследу пратэстантаў урадам і спробы Філіпа мадэрнізаваць і цэнтралізаваць дэцэнтралізаваныя сярэдневяковыя ўрадавыя структуры правінцый. Гэта быў пачатак Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі.

У 1579 годзе, 7 паўночных правінцый Нідэрландаў падпісалі Утрэхцкую унію, у якой яны паабяцалі падтрымаць адзін аднаго ў абарончай вайне супраць іспанскай арміі. Гэта было пацверджана ў "Акце аб урачыстым адрачэнні" (1581), дэкларацыі аб незалежнасці, у якой паўночныя правінцыі афіцыйна зрынулі Філіпа II як кіраўніка Паўночных Нідэрландаў.

Спачатку Злучаныя правінцыі імкнуліся выбраць свайго ўласнага кіраўніка. Яны запрасілі кіраваць дзяржавай Франсуа Анжуйскага (ён узначальваў рэспубліку Злучаных правінцый працягу 1581-1583). Пазней, пасля забойства Вільгельма Аранскага (10 ліпеня, 1584) і Генрых III, і Елізавета адхілілі прапанову кіраваць Нідэрландамі. Аднак, апошняя пагадзілася даць Злучаным правінцыям пратэктарат ад Англіі (Нансачскі дагавор, 1585), і адправіла Роберта Дадлі ў якасці генерал-губернатара. Гэта не мела поспеху, і 1588 годзе правінцыі ператварыліся ў рэспубліку.



Рэспубліка Злучаных правінцый Інфармацыю Аб

Рэспубліка Злучаных правінцый


  • user icon

    Рэспубліка Злучаных правінцый beatiful post thanks!

    29.10.2014


Рэспубліка Злучаных правінцый
Рэспубліка Злучаных правінцый
Рэспубліка Злучаных правінцый Вы праглядаеце суб'ект
Рэспубліка Злучаных правінцый што, Рэспубліка Злучаных правінцый хто, Рэспубліка Злучаных правінцый апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...