TR | RU | UK | KK | EN |

Русь

русь тур, русь изначальная
Русь — сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX — XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.

Змест

  • 1 Назва «Кіеўская Русь»
  • 2 Гісторыя
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Літаратура

Назва «Кіеўская Русь»

Асноўны артыкул: Кіеўская Русь

Паняцце Кіеўская Русь уведзена ў абарот гісторыкамі для азначэння часавага перыяду існавання адзінай усходнеславянскай дзяржавы Русь ва Усходняй Еўропе з канца IX ст. пасля пераносу сталіцы з Ладагі або Ноўгарада ў Кіеў (у 882 годзе Алегам) і аб'яднанні пад уладай князёў дынастыі Рурыкавічаў двух галоўных цэнтраў усходніх славян — Ноўгарада і Кіева, (а таксама земляў, размешчаных уздоўж шляха з вараг у грэкі) аж да падзення Кіева.

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Датай узнікнення Русі лічыцца 862 г., якім Аповесць мінулых гадоў датуе запрашэнне славянамі на княжанне варагаў. Варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладага, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанес сталіцу ў Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія плямёны, і ўжо на пачатку X ст. Кіеўская Русь была вялікай і моцнай дзяржавай. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз дзяржаву праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскае мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

З X ст. варажскі ўплыў у дзяржаве паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945—972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і па булгарах.

У 988 г., вялікі князь Уладзімір (княжыў у 980—1015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства усходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную накіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асновай рускай культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст., пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

З сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі ўдзельных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі захопленыя мангола-татарамі.

У канцы XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыі Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае, ад якога бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя княствы пачалі жорсткую барацьбу між сабой за спадчыну Русі.

Гл. таксама

  • Ізюмскі шлях
  • Культура Заходняй Русі, IX—першая палова XIII стагоддзя
  • Агнішчанін

Літаратура

  • Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мінск, 1996. С. 4 — 27
  • Русь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 145—146


русь авто ставрополь, русь автозапчасти, русь и золотая орда, русь изначальная, русь кино владимир, русь православная, русь сидящая, русь трейд, русь тур, руська трійця


Русь Інфармацыю Аб

Русь


  • user icon

    Русь beatiful post thanks!

    29.10.2014


Русь
Русь
Русь Вы праглядаеце суб'ект
Русь што, Русь хто, Русь апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...