TR | RU | UK | KK | EN |

Руа, цар гунаў


Руа, або Ругіла, Руас, Руга (Rua, грэч.: Ρούγας, Ροϋνας, Ρωίλας; памёр у 434/440) — цар гунаў, военачальнік, які атрымаў раннія перамогі над Рымскай імперыяй.

Руа быў адным з выдатных папярэднікаў Атылы ў V стагоддзі. Першапачаткова кіраваў разам са сваім братам Октарам, які сканаў у 430 годзе падчас ваеннай кампаніі супраць бургундаў. У 424/425 годзе аказваў дапамогу ўзурпатару Іаану.

У 432 годзе Руа згадваецца як адзіны кіраўнік гунаў. У той час рымскі военачальнік Флавій Аэцый з-за ўнутранай міжусобіцы ў імперыі страціў сваю правінцыю Галію, маёмасць і бег да гунаў. З іх дапамогай ён ізноў быў адноўлены на сваёй пасадзе.

Праз некаторы час, калі некаторыя плямёны, раней заваяваныя гунамі, пачалі бегчы на тэрыторыю Усходняй Рымскай імперыі, Руа запатрабаваў іх выдачы праз свайго пасланца Есла і пагражаў вайной, калі не выканаюць яго патрабавання. Пазней, у 435 годзе (?), гуны спустошылі Фракію, але іх кампанія скончылася няўдачай. Руа памёр ад «паражэння маланкай», а астатнія гунскія войскі, нібы, загінулі з-за эпідэміі чумы. Пасля смерці Руа Атыла і Бледа, сыны яго брата Мундзука, сталі сумесна кіраваць гунамі.

Літаратура

  • Martindale, J. R. Rua // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 951. — ISBN 0-521-20159-4 .

Гл. таксама

  • Спіс кіраўнікоў гунаў
  • Імперыя гунаў
  • Вялікае перасяленне народаў


Руа, цар гунаў Інфармацыю Аб

Руа, цар гунаў


  • user icon

    Руа, цар гунаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Руа, цар гунаў
Руа, цар гунаў
Руа, цар гунаў Вы праглядаеце суб'ект
Руа, цар гунаў што, Руа, цар гунаў хто, Руа, цар гунаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...