Руанда


Каардынаты: 1°59′00″ пд. ш. 29°53′00″ у. д. / 1.983333° пд. ш. 29.883333° у. д. (G) (O) (Я)-1.983333, 29.883333

Гімн: «Rwanda Nziza» Дата незалежнасці 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі) Афіцыйная мова французская, руанда, англійская Сталіца Кігалі Найбуйнейшы горад Кігалі Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Поль Кагамэ
П'ер Дамьен Хабумурэм'і Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 144-я ў свеце
26 338 км²
5,3 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
10 746 311 чал. (91-я)
421 чал./км² ІРЧП (2007) ▼ 0.460 (нізкі) (167-ы) Валюта Руандыйскі франк[1] Інтэрнэт-дамен .rw Тэлефонны код +250 Часавы пояс +2

Руанда, Рэспубліка Руанда — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Сталіца — Кігалі. Кіраўнік дзяржавы — Поль Кагамэ. Плошча=26,338 тыс. км.кв. Насельніцтва=9,038 млн чал. (2005 г.). Грашовая адзінка — Руандыйскі франк.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
    • 2.1 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 3 Геаграфія
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Культура
  • 7 Літаратура
  • 8 Зноскі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Руанды

Старажытнымі насельнікамі тэрыторыя Руанды былі пігмеі — тва. У пачатку II-га тыс. н.э. тут пасяліліся бантумоўныя земляробчыя плямёны хуту. Каля XVI ст.. іх падпарадкавалі жывёлаводы тутсі, якія стварылі тут дзяржаўнае аб'яднанне на чале з мвамі (каралём). Меншасць тутсі складала касцяк кіруючай эліты, якая панавала над большасцю — хуту. У 1898 г. Руанда анексіравана Германіяй і далучана да германскай Усходняй Афрыкі. У 1916 г. Руанду акупіравала Бельгія, якая пасля Першай сусветнай вайны атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне Руандай. З 1946 г. Руанда — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Бельгіі. У 1959 г. прадстаўнікі хуту заснавалі Рух за эмансіпацыю (з 1960 г. Рэспубліканска-дэмакратычны рух Пармехуту, РДР Пармехуту) на чале з Г.Кайібандам. На першых усеагульных выбарах 1961 г. перамог РДР Пармехуту. У верасні 1961 г. скасавана манархія, што суправаджалася сутыкненнямі паміж хуту і тутсі, у выніку чаго каля 200 тысяч тутсі знайшлі прытулак ва Угандзе.

1 ліпеня 1962 г. абвешчана незалежнасць Руанды, першым прэзідэнтам стаў Г.Кайібанда. У снежні 1963 г. адбыліся новыя сутыкненні паміж хуту і тутсі, пачалося выцясненне тутсі з дзяржаўнага апарату. У ліпені 1973 г. ваенныя на чале з генералам Ж.Хаб’ярыманам здзейснілі дзяржаўны пераварот. У снежні 1978 г. прынята новая канстытуцыя Руанды, Хаб'ярымана абраны прэзідэнтам краіны. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй абвешчаны Нацыянальны рух за развіццё (заснаваны ў 1975 г.). У кастрычніку 1990 г. з тэрыторыі Уганды ў Руанду ўварваліся ўзброеныя атрады Патрыятычнага руандыйскага фронту (ПРФ), створанага эмігрантамі-тутсі. 4 жніўня 1993 г. паміж ПРФ і ўрадам Руанды падпісана пагадненне аб спыненні агню і стварэнні кааліцыйнага ўрада. 6 красавіка 1994 г. быў збіты самалёт, на якім ляцнў Хаб'ярымана, і ён загінуў, у чым абвінавацілі тутсі. Міліцыя хуту пачала масавае фізічнае знішчэнне тутсі; у выніку генацыду загінулі да 1 млн чалавек. У адказ ПРФ разгарнуў наступленне і авалодаў усёй тэрыторыяй Руанды. Больш за 2 млн хуту ўцяулі ў суседнія краіны. У ліпені 1994 г. прэзідэнтам Руанды абвешчаны выхадзец з хуту П.Бізімунгу, віцэ-прэзідэнтам — выхадзец з тутсі П.Кагаме. У 1997 г. войскі Руанды дапамаглі скінуць рэжым Мабуту Сесе Сека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а з верасня 1998 г. удзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце ў гэтай краіне. У красавіку 2000 г. новым прэзідэнтам Руанды абраны П.Кагаме.

Палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Руанды


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Руанды

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Руанды Карта

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Руанды

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Руанды

Культура

Асноўны артыкул: Культура Руанды

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. ↑ Назва «руандыйскі франк» — паводле Вялікай савецкай энцыклапедыі (гл. раздзел Спасылкі).
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 

Руанда інфармацыя аб

Руанда

Руанда
Руанда

Руанда аб відэа


Руанда Вы чытаеце гэтую тэму.
Руанда якія, Руанда хто, Руанда апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video