TR | RU | UK | KK | EN |

Роса

росава, росатом
Ро́са (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) у Вільне — адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыя

У красавіку 1801 магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 могілкі былі асвечаны. 8 мая 1801 на іх быў пахаваны бургамістр Ян Мюлер. У 1814 да паўночнай часткі могілак быў далучаны яшчэ адна дзялянка зямлі.

Побач з гэтым могілкамі ў першай палове XIX размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).

Перад уваходам на могілкі ў 1920 былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў савецка-польскай вайне. У 1935—1936 невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.

З 1967 пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.

10 сакавіка 2005 года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы на могілкі Роса Аляксандр Квасьнеўскі і Валдас Адамкус усклалі кветкі на магілы Ёнаса Басанавічуса і Юзафа Пілсудскага.

Славутыя асобы, пахаваныя на могілках Роса

  • Іван Луцкевіч (1881—1919), гісторык, археолаг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху
  • Антон Луцкевіч (1894—1942), гісторык, публіцыст, міністр замежных спраў БНР (сімвалічная магіла)
  • Яўстах Тышкевіч (1814—1873), археолаг, гісторык, этнограф
  • Францішак Аляхновіч (1883—1944), драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст (сімвалічная магіла)
  • Уладзіслаў Талочка (1887—1942), рэлігійны і культурны дзеяч
  • Ядвігін Ш. (сапр. — Антон Іванавіч Лявіцкі) (1869—1922), беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
  • Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч) (1890—1926), паэт, рэлігійны дзеяч
  • Альбін Стаповіч (1895—1934), публіцыст, музыка
  • Адам Вайткевіч (1796—1869), біскуп Мінскай архідыяцэзіі
  • Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940), галоўны ўрадавы архітэктар БНР
  • Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Улас) (1865—1939), паэт, празаік, збіральнік беларускага фальклору
  • Аляксандр Аскерка (1830—1911), грамадскі дзеяч, публіцыст, выдавец; у час Паўстання 1863—1864 гадоў — начальнік Вільні
  • Павел Пякарскі (1889—1954), рэлігійны дзеяч
  • Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895—1955), паэт, этнограф
  • Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862), паэт, перакладчык
  • Чэслаў Янкоўскі (1857—1929), паэт
  • Юльюш Клос (1881—1933), архітэктар, прафесар Віленскага ўніверсітэта
  • Яўхім Лялевель (1786—1861), гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта, удзельнік паўстання 1831 года
  • Адам Пілсудскі (1869—1935), брат маршала Польшчы Юзафа Пілсудскага, віцэ-прэзідэнт Вільні, сенатар Другой Рэчы Паспалітай
  • Эўзебіуш Славацкі (1773—1814), паэт, перакладчык, бацька Юльюша Славацкага
  • Францішак Смуглевіч (1745—1807), мастак, прафесар Віленскага ўніверсітэта
  • Браніслаў Урублеўскі (1888—1941), юрыст, прафесар Віленскага ўніверсітэта

Зноскі

  1. ↑ Lenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje(літ.) 

Літаратура

  • V. Girininkienė, A. Paulauskas. Rasos. Vilnius: Mintis, 1988.
  • Mieczysław Jackiewicz. Wileńska Rossa. Przewodnik po cmentarzu. Olsztyn 1993.
  • E. Małachowicz, Cmentarz na Rossie w Wilnie, Wrocław-Warszawa-Kraków 1993.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роса
  • Rasų kapinės

роса, роса фото, росава, росавиация, росавтодор, росагролизинг, росаккредитация, росалките от мако, росамаха бесмертный, росатом


Роса Інфармацыю Аб

Роса


  • user icon

    Роса beatiful post thanks!

    29.10.2014


Роса
Роса
Роса Вы праглядаеце суб'ект
Роса што, Роса хто, Роса апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...