TR | RU | UK | KK | EN |

Распад Аўстра-Венгерскай імперыі


Распад Аўстра-Венгерскай імперыі — буйная геапалітычная падзея, якая адбылася ў выніку нарастання ўнутраных сацыяльных супярэчнасцей і адасаблення розных частак імперыі. Першая сусветная вайна, неўраджай 1918 года і эканамічны крызіс паслужылі падставай да распаду дзяржавы.

17 кастрычніка парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны, 28 кастрычніка ўтварылася Чэхаславакія, услед за ёй 29 кастрычніка з'явілася Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, 3 лістапада незалежнасць абвясціла Заходне-Украінская народная рэспубліка, 6 лістапада ў Кракаве было абвешчана аб аднаўленні Польшчы. Таксама ў ходзе распаду імперыі ўзніклі Тарнабжэгская рэспубліка, Гуцульская рэспубліка, Руская Народная Рэспубліка лемкаў, Усходне-Лемкаўская рэспубліка, Рэспубліка Прэкмур'е, Венгерская Савецкая Рэспубліка, Славацкая Савецкая Рэспубліка, Рэспубліка Банат, Рэспубліка Фіуме.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на яе былой тэрыторыі паўстала некалькі унітарных этнакратычных дзяржаў, вялікая частка якіх існуе і ў наш час. Астатнія тэрыторыі, населеныя падзеленымі народамі, трапілі ў склад ужо існуючых ці новаўтвораных дзяржаў. Юрыдычна распад імперыі быў аформлены ў Сен-Жэрменскім дагаворы з Аўстрыяй, які таксама выступаў у якасці мірнага дагавора пасля Першай сусветнай, і ў Трыянонской дамове з Венгрыяй.

Прычыны

Этнаграфічная карта Аўстра-Венгрыі

Габсбургская манархія, якая займала шырокую тэрыторыю ў Еўропе і якая ўключала ў сябе каля 20 народаў, да пачатку XX стагоддзя вельмі аслабла знутры праз паўвекавыя нацыянальныя спрэчкі і канфлікты практычна ва ўсіх сваіх рэгіёнах. У Галічыне адбывалася супрацьстаянне палякаў і ўкраінцаў, у Трансільваніі — румын і венграў, у Сілезіі — чэхаў і немцаў, у Закарпацці — венграў і ўкраінцаў; баснійцы, сербы і харваты змагаліся за незалежнасць на Балканах і г. д.

З развіццём капіталізму і ростам колькасці прадпрыемстваў фармаваўся сярэдні рабочы клас, які заняўся адстойваннем інтарэсаў таго народа, да якога ён належаў. Такім чынам, з кожным годам на ўскраінах імперыі расла небяспека сепаратызму. У 1848—1849 гадах паняволеных народы ўжо зрабілі спробу здабыць незалежнасць, у многіх рэгіёнах імперыі разгарнуліся ваенныя дзеянні. Нават Венгрыя распачала спробу аддзяліцца ад Габсбургскай манархіі, аднак пасля вайны была зноў ўключана ў склад імперыі.

Пасля правалу рэвалюцыі становішча ў краіне толькі пагоршылася, хоць цяпер супрацьстаянне народаў вылілася ў палітычныя дэбаты і прапаганду нацыянальных ідэй. Толькі часам адбываліся ўзброеныя сутыкненні, якія душыліся імперскімі войскамі. У 1867 годзе, з прыняццем новай агульнаімперскай канстытуцыі і падпісаннем Аўстра-венгерскага пагаднення, Аўстра-Венгрыя аслабла яшчэ больш, так як дзялілася на дзве часткі: Аўстрыю і Венгрыю. Абедзве зараз атрымалі права мець уласныя арміі, парламенты, прадстаўнічыя ўстановы і г. д., а ўласны бюджэт у кожнай частцы імперыі існаваў ужо да прыняцця новай канстытуцыі. Уласны парламент атрымала Боснія і Герцагавіна (ёй таксама належала частка бюджэту).

Франц Іосіф I

Доўгі час імперыяй правіў Франц Іосіф, які сабраў вакол сябе прыхільнікаў-інтэрнацыяналістаў, што не дазваляла Аўстра-Венгрыі распасціся на шэраг унітарных і нацыянальна аднародных дзяржаў. Аднак і ў кіруючай эліце намеціліся рознагалоссі, якія з часам перараслі ў недавер і адкрытае супрацьстаянне паміж чыноўнікамі розных нацыянальнасцяў, нават эрцгерцаг Франц Фердынанд заразіўся нянавісцю да венграў як да нацыянальнасці, усяляк звужаючы іх правы і дапамагаючы народам, якія спрадвеку жылі побач з імі. Нецярпімасць Франца Фердынанда да венгерскай паловы імперыі вылілася ў фразу «Яны мне антыпатычны, хоць бы проста з-за мовы», якую ён вымавіў пасля чарговай беспаспяховай спробы вывучыць венгерскую мову.

У такіх умовах магутны бюракратычны апарат, які ў тры разы перавышаў колькасць аўстра-венгерскай арміі, пачаў «нацыяналізацыю» мясцовай улады па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце, якая не праходзіла без кровапраліцця. Цяпер ідэі сепаратызму праніклі ва ўсе пласты грамадства, толькі буйная буржуазія падтрымлівала імператара і жадала цэласнасці імперыі, спадзяючыся на Франца Іосіфа як на выратавальніка Аўстра-Венгрыі. Сам Франц-Іосіф выдатна разумеў, што распаду яму ў адзіночку не стрымаць, таму наракаў на сваю бязвыхаднасць. «Маё няшчасце, што я не магу знайсці дзяржаўнага дзеяча» — казаў ён. Франц Фердынанд, нягледзячы на сваю непрыязнасць да венграў, рабіў спробы ператварыць імперыю ў федэрацыю, якія, аднак, скончыліся беспаспяхова умяшаннем імператара, які баяўся страціць усю паўнату ўлады.

Зноскі

  1. ↑ Крушение империи: как создавалась Чехословакия (руск.) . UA-Reporter.com (28.10.2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 7 ноября 2008.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Шапошников Б. М. Мозг армии — Военгиз. — 4000 экз.

Літаратура

  • Sked Alan The Decline And Fall of the Habsburg Empire, 1815–1918 — London: Longman, 1989.


Распад Аўстра-Венгерскай імперыі Інфармацыю Аб

Распад Аўстра-Венгерскай імперыі


  • user icon

    Распад Аўстра-Венгерскай імперыі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Распад Аўстра-Венгерскай імперыі
Распад Аўстра-Венгерскай імперыі
Распад Аўстра-Венгерскай імперыі Вы праглядаеце суб'ект
Распад Аўстра-Венгерскай імперыі што, Распад Аўстра-Венгерскай імперыі хто, Распад Аўстра-Венгерскай імперыі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...