TR | RU | UK | KK | EN |

Ранняе хрысціянства


Ранняе хрысціянства — перыяд у развіцці хрысціянства, які папярэднічаў Першаму Нікейскаму сабору ў 325 годзе, як правіла, дзеліцца на апостальскі перыяд і данікейскі перыяд (ад апостальскага стагоддзя да Нікейскага).

Гісторыя

Першыя хрысціяне, як апісана ў першых частках кнігі Дзеянняў Апосталаў, былі ўсе яўрэі, альбо па нараджэнні, альбо пасля пераўтварэння, для якіх выкарыстоўваецца біблейскі тэрмін празеліты, і якіх гісторыкі называюць яўрэі-хрысціяне. Першапачаткова Евангелле распаўсюджвалася ў вуснай форме і, верагодна, на арамейскай мове. Згодна тэкстаў Новага Запавета Кнігі Дзеяў і Ліста да Галатаў, першая хрысціянская абшчына была засяроджана пераважна ў Іерусаліме і яе лідарамі былі Пётр, Якаў і Ян. Саул з Тарса, пасля свайго звароту да хрысціянства, атрымаў новае імя Павел і тытул "Апостала язычнікаў". Уплыў Паўла на хрысціянскае багаслоў'е лічыцца больш значным, чым любога іншага пісьменніка Новага Запавету.

Да канца 1-га стагоддзя, хрысціянства стала прызнавацца ўнутрана і вонкава ў выглядзе асобнай рэлігіі ад іўдаізму часоў Другога Храма, які сам па сабе быў вымушаны асобна развівацца на працягу стагоддзяў пасля разбурэння Другога Іерусалімскага Храма. Як паказалі шматлікія цытаты ў кнігах Новага Запавету і іншых хрысціянскіх пісаннях першых стагоддзяў, раннія хрысціяне звычайна выкарыстоўвалі і шанавалі яўрэйскую Біблію як Пісанне, у асноўным у грэчаскім (Септуагінта) або арамейскім (Таргум) перакладах.

Пасля распрацоўкі канона Новага Запавету, лісты Паўла, кананічныя Евангеллі і некаторыя іншыя працы былі таксама прызнаныя як святое пісанне для чытання ў царкве. Лісты Паўла, асабліва Рымлянам, усталяваў тэалогію, заснаваную на Хрысце, а не на Майсеевым законе, але большасць хрысціянскіх канфесій дагэтуль лічаць маральныя прадпісанні з Майсеевага закона, напрыклад: Дзесяць запаведзяў, Вялікая Запаведзь і Залатое правіла, неабходнымі да ўжывання. Раннія хрысціяне дэманстравалі шырокі спектр вераванняў і практык, многія з якіх пасля былі аспрэчаны як ератычныя.


Ранняе хрысціянства Інфармацыю Аб

Ранняе хрысціянства


  • user icon

    Ранняе хрысціянства beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ранняе хрысціянства
Ранняе хрысціянства
Ранняе хрысціянства Вы праглядаеце суб'ект
Ранняе хрысціянства што, Ранняе хрысціянства хто, Ранняе хрысціянства апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...