Райнсбергскі палац

райнсбергскі палац украина, райнсбергскі палац україна
Райнсбергскі палац (ням.: Schloss Rheinsberg) — палац-замак на ўсходнім беразе возера Грынерыкзэе ў Райнсбергу прыблізна ў 100 км на паўночны захад ад Берліна ў раёне Усходні Прыгніц-Рупін.

У Сярэднявеччы на месцы палаца знаходзіўся рэнесансны замак з вадзяным ровам, пабудаваны ў 1566 годзе па заказу роду Брэдаваў. Ён быў пашкоджаны падчас Трыццацігадовай вайны і, змяніўшы некалькі ўладальнікаў, урэшце ў сакавіку 1734 года быў набыты за 75 тысяч талераў прускім каралём Фрыдрыхам Вільгельмам I. Фрыдрых Вільгельм падарыў сядзібу свайму сыну кронпрынцу Фрыдрыху, будучаму каралю Прусіі Фрыдрыху II. У 1736 годзе Фрыдрых разам са сваёй жонкай прынцэсай Лізаветай Крысцінай пераехаў у паўднёвае крыло Райнсбергскага палаца. Да 1740 годзе палац быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам архітэктараў Іагана Готфрыда Кеметэра і Георга Венцэслауса Кнобельсдорфа. У палацы быў надбудаваны адзін паверх, а ўсходняе крыло было падоўжана на 25 м.

Фрыдрых з падзякай успамінаў гады, праведзеныя ў Райнсбергу, і называў іх самымі шчаслівымі ў жыцці. У 1740 годзе Фрыдрых узышоў на прускі трон і пакінуў Райнсберг. Праз чатыры гады Фрыдрых падарыў Райнсбергскі палац свайму брату Генрыху Прускаму, які заехаў туды разам са сваёй жонкай Вільгельмінай Гесэн-Касельскай у 1752 годзе. Над планамі далейшай рэканструкцыі палаца працавалі Георг Фрыдрых фон Боўман і Карл Готгард Ланганс. У 1785—1786 годзе пры палаце былі пабудаваны два павільёна. Яшчэ пры жыцці Генрых загадаў пабудаваць для сябе склеп у выглядзе піраміды, дзе і быў пахаваны ў 1802 годзе.

Літаратурную вядомасць Райнсбергскі палац здабыў дзякуючы сачыненням Тэадора Фантанэ і Курта Тухольскага. Падчас Другой сусветнай вайны ў палацы Райнсберг захоўваліся вывезеныя з Сан-Сусі мастацкія каштоўнасці. У ГДР у палацы размяшчалася клініка для дыябетыкаў. У наш час палац знаходзіцца пад кіраваннем Фонду прускіх палацаў і садоў Берліна-Брандэнбурга. Палац з'яўляецца музеем, у якім таксама размясціўся Літаратурны музей Курта Тухольскага. Штогод летам у Райнсбергскім палацы праводзіцца оперны фестываль «Камеропер».


Літаратура

  • Theodor Fontane: Wanderungen durch die Mark Brandenburg, Band 1 (Grafschaft Ruppin) «Rheinsberg»

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Райнсбергскі палац
  • Фонд прускіх палацаў і садоў Берліна-Брандэнбурга

Каардынаты: 53°05′55″ пн. ш. 12°53′22″ у. д. / 53.098611° пн. ш. 12.889444° у. д. (G) (O) (Я)53.098611, 12.889444

райнсбергскі палац потоцьких, райнсбергскі палац спорту, райнсбергскі палац украина, райнсбергскі палац україна


Райнсбергскі палац Інфармацыю Аб

Райнсбергскі палац


  • user icon

    Райнсбергскі палац beatiful post thanks!

    29.10.2014


Райнсбергскі палац
Райнсбергскі палац
Райнсбергскі палац Вы праглядаеце суб'ект
Райнсбергскі палац што, Райнсбергскі палац хто, Райнсбергскі палац апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Ка́менка трансліт: Kamienka, руск: Каменка — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці У...
Горад Аскеран

Горад Аскеран

Аскера́н (азерб.: Əsgəran, арм.: Ասկերան) — горад у Нагорным Карабаху. Знаходзіцца ў 14 км да паўноч...
Біржа працы

Біржа працы

Біржа працы — спецыялізаванае месца, у якім ажыццяўляецца пасярэдніцтва паміж прадпрымальнікамі...
(23) Талія

(23) Талія

Джон Хінд Месца выяўлення Абсерваторыя Бішапа Дата выяўлення 15 снежня 1852 Эпанім Талія...