Радыён Асіевіч Кузьмін

21 лістапада 3 снежня 1891

Месца нараджэння

Віцебск, Віцебская губерня, Расійская імперыя1

Дата смерці

24 сакавіка 19491949-03-241 57 гадоў

Месца смерці

Ленінград, РСФСР, СССР1

Грамадзянства

Расійская імперыя
СССР

Род дзейнасці

матэматык, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

матэматычны аналіз і тэорыя лікаў

Месца працы

Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт
Томскі політэхнічны ўніверсітэтd
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навукd 1935

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Я В Успенскіd

Радыён Асіевіч Кузьмін на Вікісховішчы

Радыён Асі́евіч2 Кузьмі́н 9 лістапада 1891, вёска Рабыя, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 23 сакавіка 1949, Ленінград — расійскі і савецкі матэматык, вядомы сваімі працамі па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе Доктар фізіка-матэматычных навук 1935, член-карэспандэнт АН СССР 1946 Аўтар шэрага падручнікаў

Змест

• 1 Жыццё
• 2 Уклад у матэматыку
• 3 Гл таксама
• 4 Зноскі
• 5 Літаратура

Жыццёправіць | правіць зыходнік

Радыён Кузьмін нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў вёсцы Рабыя, Гарадоцкага павета, Віцебскай губерні; паходзіў з сялянскай сям'і У 1904—1910 гг вучыўся ў Віцебскай гімназіі, у 1910 г паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта Закончыць універсітэт яму ўдалося толькі ў 1916 г, часткова з прычыны часовай высылкі яго з Пецярбурга за ўдзел у студэнцкім руху, часткова з-за цяжкіх матэрыяльных умоў У 1916—1918 гг быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання З 1918 па 1922 г Кузьмін працуе спачатку асістэнтам, потым прафесарам Пермскага ўніверсітэта Тут Радыён Асіевіч піша сваю першую навуковую працу, у якой даказвае, што лагарыфмічная вытворная I n ′ x I n x 'xx беселевай функцыі I n x x з цэлым індэксам n > 0 ёсць лік ірацыянальны пры рацыянальным значэнні аргумента x

З 1922 г Кузьмін пераязджае ў Ленінград і з гэтага моманту пачынаецца яго шырокая педагагічная дзейнасць у ленінградскіх ВНУ З 1922 г і да канца жыцця Радыён Асіевіч працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце У розны час ён чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, Лесатэхнічнай акадэміі, Педагагічным інстытуце ім Пакроўскага і іншых навучальных установах

У 1935 г Р А Кузьміну была прысвоена вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук

З 1945 г і да канца жыцця загадваў кафедрай агульнай матэматыкі Ленінградскага ўніверсітэта

У 1946 г быў абраны членам-карэспандэнтам Усесаюзнай Акадэміі Навук

23 сакавіка 1949 года раптоўна памёр

Уклад у матэматыкуправіць | правіць зыходнік

• У 1928 годзе Кузьмін рашыў3 наступную праблему Гауса гл Размеркаванне Гауса — Кузьмінаen:
Няхай x — выпадковая велічыня, раўнамерна размеркаваная на прамежку 0, 1, і няхай x = 1 k 1 + 1 k 2 + ⋯ ++\cdots з'яўляецца прадстаўленнем ліку x у выглядзе неперарыўнага дробу Трэба ацаніць выраз Δ n s = P − log 2 ⁡ 1 + s , s=\mathbb \left\\leq s\right\-\log _1+s, дзе x n = 1 k n + 1 + 1 k n + 2 + ⋯ =++\cdots Гаус даказаў, што Δn імкнецца к нулю пры нарастанні n да бесканечнасці, але не змог даць яўную ацэнку Кузьмін даказаў, што | Δ n s | ≤ C ⋅ e − α n , s|\leq C\cdot e^, дзе C і α — некаторыя дадатныя пастаянныя У 1929 годзе Поль Левіru даказаў больш моцную ацэнку C·07n
• У 1930 годзе Кузьмін даказаў4, што калі a з'яўляецца алгебраічным лікам, а b — рэчаіснай квадратычнаю ірацыянальнасцюen, то лік ab трансцэндэнтны Напрыклад, адсюль вынікае, што лік
2 2 = 26651441426902251886502972498731 … =26651441426902251886502972498731\ldots з'яўляецца трансцэндэнтным Пра далейшыя вынікі ў гэтым напрамку гл тэарэму Гельфанда–Шнайдэраen

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

• Размеркаванне Гауса — Кузьмінаen
• Аператар Гауса — Кузьміна — Вірзінгаen

Зноскіправіць | правіць зыходнік

1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш Record #1043036008 // Общий нормативный контроль GND — 2012—2016
2. ↑ Ад царкоўнага імені Асі́й царк-слав: Осий Гл Свидерская Г Е Родион Осиевич Кузьмин Биографическое описание
3. ↑ Р О Кузьмин Об одной задаче Гаусса // Доклады Академии наук СССР — 1928 — С 375–380
4. ↑ Р О Кузьмин Об одном новом классе трансцендентных чисел // Известия Академии наук СССР VII серия Отделение физико-математических наук — 1930 — № 6 — С 585-597

Літаратураправіць | правіць зыходнік

• Кузьмін Радыён Асіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т Т 8: Канто — Кулі / Рэдкал: Г П Пашкоў і інш — Мн: БелЭн, 1999 С 564
• Кузьмин Родион Осиевич // Большая советская энциклопедия : в 30 т / гл ред А М Прохоров — 3-е изд — М : Советская энциклопедия, 1969—1978
• Венков Б А, Натансон И П Родион Осиевич Кузьмин 1891–1949 некролог // Успехи математических наук — 1949 — Т 4 — № 4 32 — С 148–155
• Ошуркова Р А Родион Осиевич Кузьмин // Профессора Пермского государственного университета 1963—2001 / Гл ред: В В Маланин Пермь: Изд-во Перм ун-та, 2001 419 с С 113—114
• Профіль Родиона Осиевича Кузьмина на афіцыйным сайце РАН
• Свидерская Г Е 110 лет со дня рождения: Родион Осиевич Кузьмин 1891–1949 // Математика в ВУЗе Общественный научный и методический интернет-журнал Санкт-Петербургского государственного технического университета — 2001–2002 — № 2 — ISSN 1819–6616

Радыён Асіевіч Кузьмін інфармацыя аб

Радыён Асіевіч Кузьмін
Радыён Асіевіч Кузьмін
Радыён Асіевіч Кузьмін Вы чытаеце гэтую тэму.
Радыён Асіевіч Кузьмін якія, Радыён Асіевіч Кузьмін хто, Радыён Асіевіч Кузьмін апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video