TR | RU | UK | KK | EN |

Рада Вялікага Княства Літоўскага


Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагоддзяў.

Стварэнне

Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагоддзі набыла большую самастойнасць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампетэнтна ў справе абрання вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных спраў, выданні законаў, разглядзе найважнейшых судовых спраў.

У сваёй дзейнасці мусіла была ўлічваць унутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна з вялікім князем, а пры яго адсутнасці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 гадоў, у Статуце 1588 года яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.

Склад

У Раду ўваходзілі:

  • найвышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, старосты);
  • каталіцкія біскупы;
  • найбуйнейшыя феадалы.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае:Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2:Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск:Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.:іл. ISBN 985-11-0378-0.


Рада Вялікага Княства Літоўскага Інфармацыю Аб

Рада Вялікага Княства Літоўскага


  • user icon

    Рада Вялікага Княства Літоўскага beatiful post thanks!

    29.10.2014


Рада Вялікага Княства Літоўскага
Рада Вялікага Княства Літоўскага
Рада Вялікага Княства Літоўскага Вы праглядаеце суб'ект
Рада Вялікага Княства Літоўскага што, Рада Вялікага Княства Літоўскага хто, Рада Вялікага Княства Літоўскага апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння:гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт:Stasieŭka, руск:Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.:দক্ষিণ এশিয়া, мальд.:ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.:દક્ષિણ એશિયા, хіндзі:दक्षिण एशि...