Пётр Міхайлавіч Буйко


19 (31) кастрычніка 1895(1895-10-31)

Месца нараджэння

г. Бельск-Падляшскі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

15 кастрычніка 1943(1943-10-15) (47 гадоў)

Месца смерці

в. Ярашэўка, генеральная акруга Кіеў, Рэйхскамісарыят Украіна

Грамадзянства

СССР

Навуковая сфера

медыцына

Месца працы

Кіеўскі НДІ педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі,
Кіеўскі медыцынскі інстытут

Навуковая ступень

доктар медыцынскіх навук

Навуковае званне

прафесар

Альма-матэр

Кіеўскі медыцынскі інстытут

Вядомы як

дырэктар Кіеўскага НДІ педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі

Узнагароды і прэміі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Буйко.

Пётр Міхайлавіч Буйко (19 (31) кастрычніка 1895, г. Бельск-Падляшскі, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 15 кастрычніка 1943, в. Ярашэўка, генеральная акруга Кіеў, Рэйхскамісарыят Украіна) — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху на Украіне. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе[1].

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Памяць
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Біяграфія

Беларус[2]. З 1921 года сябра ВКП(б). Падчас Першай сусьветнай вайны Буйко быў на фронце ў якасці ваенфельчара. Ён удзельнічаў у студзеньскім паўстанні 1918 года ў Кіеве супраць Цэнтральнай рады. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1922 Буйко скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. З 1933 года ён працуе на пасадзе дырэктара Кіеўскага навукова-даследчага інстытута педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі, а з 1938 года — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута і доктар медыцынскіх навук.

У Чырвоную Армію ўступіў добраахвотнікам у 1941 годзе. На фронце з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны[1]. На пасадзе хірурга медсанбата[1], у раёне горада Умань трапіў у палон да немцаў. Быў цяжка паранены асколкам міны. Падчас маршу савецкія ваеннапалонныя паднялі бунт і, перабіўшы ахову, разбегліся. Беспрытомнага Буйко падабралі мясцовыя жыхары і паклалі ў Фастаўскую бальніцу[1]. Раненне прафесара прадставілі як траўму ў дарожнай аварыі[2].

З лютым 1942 г. Пётр Міхайлавіч працаваў лекарам Фастаўскай раённай бальніцы. З гэтага часу ён стаў адным з арганізатараў падпольнай працы і стварэння партызанскіх груп у вёсках. Арганізоўваў лячэнне параненых партызан у бальніцы. Актыўна сабатаваў адпраўку працоўных — остарбайтэраў — у Германію. У ліпені 1943 дзейнасць Буйко была раскрытая. Ён быў вымушаны сысці да партызанаў, дзе стаў лекарам 4-га партызанскага батальёна пад камандаваннем А. С. Грысюка. 13 кастрычніка 1943 года — пад час буйной аблавы на партызанаў, у якой бралі ўдзел каля 1500 немцаў і паліцэйскіх[2] — Пётр Міхайлавіч Буйко быў арыштаваны на плаціне паміж сёламі Тамашоўка і Ярашэўка. Нягледзячы на жорсткія катаванні, якія ўжывалі да яго немцы, ён не выдаў ні сувязных партызан з сяла Прышывальня, ні саміх партызан. 15 кастрычніка 1943 года Буйко быў жыўцом спалены гестапаўцамі ў сяле Ярашэўка[2][1].

Пахаваны ў вёсцы Тамашоўка Фастаўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза Пятру Міхайлавічу Буйко прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 жніўня 1944 года.

Памяць

  • На магіле Буйко ўсталяваны помнік[1][2]
  • Імя Буйко носяць Тамашоўская сярэдняя школа і вуліца ў Кіеве[1][2]
  • Імем Буйко названы Кіеўскі інстытут аховы мацярынства і дзяцінства, дырэктарам якога ён працаваў да вайны[1]

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Буйко Пётр Михайлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Буйко Пётр Михайлович (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана 12 лютага 2012.

Спасылкі

 Пётр Міхайлавіч Буйко на сайце «Героі краіны»


Героі Савецкага Саюза

А • Б • В • Г • Д • Е • Ё • Ж • З • І • К • Л • М • Н • О • П • Р • С • Т • У • Ф • Х • Ц • Ч • Ш • Э • Ю • Я
Двойчы Героі · Тройчы Героі · Чатыры разы Героі
Спіс асоб, пазбаўленых звання Героя Савецкага Саюза

 

Пётр Міхайлавіч Буйко інфармацыя аб

Пётр Міхайлавіч Буйко

Пётр Міхайлавіч Буйко
Пётр Міхайлавіч Буйко

Пётр Міхайлавіч Буйко аб відэа


Пётр Міхайлавіч Буйко Вы чытаеце гэтую тэму.
Пётр Міхайлавіч Буйко якія, Пётр Міхайлавіч Буйко хто, Пётр Міхайлавіч Буйко апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая