Пётр Васільевіч Румянцаў


удзельнік I з'езда РСДРП

Дата нараджэння:

3 чэрвеня 18591859-06-03

Месца нараджэння:

Масква, Масква

Дата смерці:

5 мая 19291929-05-05 69 гадоў

Месца смерці:

Сураж, Савецкая Расія

Жонка:

Вольга Міхайлаўна

Альма-матар:

Q4304393

Партыя:

Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя бальшавікоўd

Пётр Васільевіч Румянцаў 3 чэрвеня 1859, Масква—15 мая 1929, Сураж ― удзельнік I з’езда РСДРП

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Зноскі
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Біяграфіяправіць | правіць зыходнік

Дом-музей І з'езду РСДРП

Пасля гімназіі вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным вучылішчы, затым працаваў земскім рахункаводам у Цвяры Пазнаёміўшыся з народнічаскай літаратурай, вайшоў ў «Чорны перадзел», і стаў весці з сялянамі прапагандысцкія размовы, з-за якіх у 1882 годзе быў арыштаваны і сасланы на тры гады ў Акмолінск1 З 1884 года жыў у Тіфлісе, працаваў рахункаводам на будаўніцтве Тіфліска-Сухумскай чугунцы З верасня 1895 года ў Мінску, служыў памочнікам кантралёра Кантролю Лібава-Роменскай чыгунцы2

У Мінску пазнаёміўся з эсерам Рыгорам Гершуні і іншымі рэвалюцыянерамі Здымаў кватэру з 4-х пакояў ў доме на Захар’еўскай вуліцы, які належыў мяшчанцы Францішцы Ржэцкай У адным з пакояў 1 13 сакавіка 1898 года адбыўся I з’езд РСДРП, які стаў гістарычнай падзеяй3 З’езд праходзіў пад выглядам святкавання імянін жонкі Румянцава ― Вольгі Міхайлаўны4 У 1923 годзе, ― 25-ю гадавіну з’езда, ― ў доме адкрыты музей Тут прымалі ў камсамол і піянеры, сустракалі значных гасцей5

У ліпені 1898 года сасланы ў Кіеўскую губерню, з красавіка 1901 года ў Мінску, Жлобіне У 1905―1907 гадах намеснік старшыні Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі пры РСДРП Пасля 1917 года служыў кантралёрам Кантролю Заходняй жалезнай дарогі У 1924 годзе, атрымаўшы статус персанальнага пенсіянера, пераехаў у Сураж Памёр у 1929 годзе На ўрачыстым адкрыцці могілкавага помніка ў 1964 годзе выступалі прадстаўнікі абкама КПСС, камсамола, працоўных калектываў6

Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Суражы, цягнік ТЭП60-630, прыпісаны к дэпо Мінска

Беларускі пісьменнік-гісторык Леанід Маракоў крытычна ставіцца да афіцыйнай біяграфіі Румянцава, лічачы, што ў ёй шмат невыразнасцяў7

Зноскі

  1. ↑ Сіманюкаў С М Румянцаў Петр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Мн: БелЭн, 2001 — Т 6 — С 132 — ISBN 985-11-0214-8
  2. ↑ Румянцев Пётр Васильевич // Белорусская СССР Краткая энциклопедия — Мн: БелЭн, 1982 — Т 5 — С 541
  3. ↑ П А Кошаль История сыска в России — Мн: Литература, 1996 — Т 2 — 656 с — ISBN 985-437-144-1
  4. ↑ Е Гурвич О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка, 1928 № 3 С 55-56
  5. ↑ Бандарэнка Ст 1960-е і далей Мінск стары і новы Праверана 28 лістапада 2005
  6. ↑ Русанаў Р, Сакалоў Я Ў яго кватэры засядаў I з’езд РСДРП Бранскі край 1985
  7. ↑ Степаненко Ст Тени домика у Свислочи Беларусь сегодня 17012013

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Румянцев П В О первом съезде РСДРП: Воспоминания участника // Вперёд ― Мн, 1923, № 2-3, с 63
  • Миронова Ж Н Дом-музей I съезда РСДРП ― Мн: Беларусь, 1971 С 61

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Фоторепортаж из Дома-музея I съезда РСДРП // TUTBY, 22 июля 2014
  • Дом-музей I з’езда РСДРП


Пётр Васільевіч Румянцаў Інфармацыю Аб

Пётр Васільевіч Румянцаў


  • user icon

    Пётр Васільевіч Румянцаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Пётр Васільевіч Румянцаў
Пётр Васільевіч Румянцаў
Пётр Васільевіч Румянцаў Вы праглядаеце суб'ект
Пётр Васільевіч Румянцаў што, Пётр Васільевіч Румянцаў хто, Пётр Васільевіч Румянцаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

К-550 «Аляксандр Неўскі» (руск.: «Александр Невский»), расійская атамная падводная лодка стратэгічна...
Мікалай Анімеле

Мікалай Анімеле

этнаграфія, археалогія Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагодд...
Вілі Нельсан

Вілі Нельсан

30 красавіка 1933(1933-04-30) (82 гады) Месца нараджэння Q306757?, Q110384?, Штат Тэхас, ЗШ...
B, літара

B, літара

B — 2-я літара лацінскага алфавіту. Лацінскі алфавіт Aa  Bb  Cc  Dd  Ee...