TR | RU | UK | KK | EN |

Прэзідэнт ЗША


Спадар прэзідэнт; Ваша правасхадзіцельства

Афіцыйная рэзідэнцыя

Белы дом

Прызначаецца

абіраецца (Калегія выбаршчыкаў ЗША)

Тэрмін паўнамоцтваў

4 года, не больш за 2 тэрміна

Пасада з'явілася

1787

Першы на пасадзе

Джордж Вашынгтон

Сайт

http://www.whitehouse.gov/president/

Прэзідэнт ЗША — кіраўнік дзяржавы ЗША, кіраўнік выканаўчай улады (Федэральнага ўрада ЗША і галоўнакамандуючы Арміі і Флота па Канстытуцыі ЗША). Мае права вета на законапраекты (білі), прынятыя Кангрэсам ЗША. Пасада ўведзена Канстытуцыяй ЗША, прынятай ў 1787 годзе. Першым прэзідэнтам ЗША стаў у 1789 годзе Джордж Вашынгтон. Да яго ўступлення ў пасаду вярхоўным кіраўніком канфедэрацыі штатаў, якія падпісалі Дэкларацыю аб незалежнасці, быў Прэзідэнт Кантынентальнага кангрэса.

Дзеючы прэзідэнт ЗША - Барак Абама. Афіцыйна 44-ы прэзідэнт ЗША ўступіў у пасаду 20 студзеня 2009 года.

Патрабаванні да кандыдатаў

Стаць Прэзідэнтам ЗША па Канстытуцыі ЗША можа толькі грамадзянін ЗША па нараджэнні (альбо той, хто стаў грамадзянінам ЗША пры зацвярджэнні Канстытуцыі), старэйшы за 35 гадоў і, які пражывае ў ЗША не менш за 14 гадоў. Самым пажылым прэзідэнтам на момант абрання быў Рональд Рэйган, упершыню абраны ў ўзросце 69 гадоў і пераабраны на другі тэрмін ва ўзросце 73 гадоў. Самым маладым быў Тэадор Рузвельт, абраны ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў.

Згодна з 22-й папраўкай да Канстытуцыі, прынятай у 1951 года, адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам ЗША не больш за два разы (усё роўна, запар ці з перапынкам). Акрамя таго, калі нейкая асоба пасля смерці або адстаўкі абранага прэзідэнта займала прэзідэнцкую пасаду (з пасады віцэ-прэзідэнта ці інакш) на працягу 2 гадоў і больш, то гэта асоба ў далейшым можа быць абрана Прэзідэнтам не больш за 1 раз. Фактычна прэзідэнты і раней амаль усе выконвалі гэта няпісанае правіла, прытрымліваючыся прыкладу Джорджа Вашынгтона, які прабыў на пасадзе толькі два тэрміны. Аднак у 1940 годзе Франклін Д. Рузвельт быў абраны на трэці тэрмін, а ў 1944 - і на чацвёрты (памёр у 1945). Пасля гэтага, не прымяншаючы заслуг Рузвельта і надзвычайных умоў, у якіх ён пераабіраўся (Другая сусветная вайна), было вырашана заканадаўча абмежаваць колькасць магчымых перавыбранняў, каб гэты выпадак не стаў прэцэдэнтам для ўстанаўлення дыктатуры. 22-я папраўка не мела зваротнай сілы і не распаўсюджвалася на дзейснага на той момант прэзідэнта Гары Трумэна, ён адбыў амаль цалкам тэрмін Рузвельта пасля яго смерці плюс свой уласны, але Трумэн сам не пажадаў зноў балатавацца ў 1952.

Толькі адзін прэзідэнт, Гровер Кліўленд, займаў пасаду два тэрміны з перапынкам.

У многіх краінах з рэспубліканскім праўленнем патрабаванні да кандыдатаў у Прэзідэнты бяруцца аналагічныя патрабаванням у ЗША, напрыклад, узроставы цэнз.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэзідэнт ЗША
  • Афіцыйны сайт прэзідэнта ЗША (англ.)

Шаблон:Прэзідэнцкія выбары ў ЗША Шаблон:ВС ЗША


Прэзідэнт ЗША Інфармацыю Аб

Прэзідэнт ЗША


  • user icon

    Прэзідэнт ЗША beatiful post thanks!

    29.10.2014


Прэзідэнт ЗША
Прэзідэнт ЗША
Прэзідэнт ЗША Вы праглядаеце суб'ект
Прэзідэнт ЗША што, Прэзідэнт ЗША хто, Прэзідэнт ЗША апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...