TR | RU | UK | KK | EN |

Порт

портмоне, портал госуслуг
Порт (лац.: portus — гавань, прыстань) — месца на беразе мора ці ракі, уладкованае для стаянкі караблёў і суднаў, што мае комплекс адмысловых збудаванняў для іх абслугоўвання: прычалы, вакзалы, краны, склады, тэрміналы, дапаможны транспарт і г.д. У порце можа быць некалькі прычалаў, абсталяваных для прычальвання суднаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, пагрузкі і выгрузкі грузаў, запраўкі палівам і інш. прац.

Порт Кобэ

Порты бываюць марскія, рачныя, пасажырскія, гандлёвыя, рыбныя і да т.п. Для абслугоўвання пасажыраў выкарыстоўваюцца марскія і рачныя вакзалы. Для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту суднаў выкарыстоўваюцца сухія і плывучыя докі. У міжнародных портах ёсць адасобленыя месцы — карантыны для ізаляцыі прыбылых суднаў у мэтах прадухілення распаўсюду інфекцый.

Порты звычайна ўладкоўваюць у бухтах ці гаванях, акваторыя якіх абаронена ад хваляў натуральнымі выступамі берагоў ці штучным загараджальным збудаваннем — молам. Порты ўладкоўваюць таксама ў вусцях рэк. Уваход у порт звычайна пазначаюць маякамі.

Порты для ваенных караблёў завуць ваенна-марскімі базамі.

Найбуйныя порты свету (па грузазвароту) — Шанхай, Ратэрдам, Сінгапур .

Змест

  • 1 Порты Беларусі
  • 2 Нататкі
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Порты Беларусі

Беларусь не мае выйсця да мора, аднак на буйных рэках, што працякаюць па беларускай тэрыторыі, працуюць рачныя порты ў наступных гарадах:

  • Бабруйск
  • Брэст
  • Гомель
  • Мікашэвічы
  • Магілёў
  • Мазыр
  • Пінск
  • Рэчыца
  • Віцебск
  • Гродна

Нататкі

Зноскі

  1. ↑ Найбуйныя марскія порты свету

Спасылкі

  • Сайт міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі, падзел «Водны транспарт»

портал, портал 12, портал госуслуг, портал фсзн, портмоне, портрет, португалия, портулак, портфель, портфолио


Порт Інфармацыю Аб

Порт


  • user icon

    Порт beatiful post thanks!

    29.10.2014


Порт
Порт
Порт Вы праглядаеце суб'ект
Порт што, Порт хто, Порт апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...