Плошча Зоркі


Плошча Зоркі (таксама ўжывальная назва Плошча Этуаль) (фр.: place de l’Étoile) — плошча ў заходняй частцы VIII акругі Парыжа. З 1970 года, пасля смерці Шарля дэ Голя афіцыйна пераназвана ў плошчу Шарля дэ Голя (фр.: Place Charles-de-Gaulle).

З'яўленне гэтай плошчы не ўваходзіла ў горадабудаўнічыя планы. Пабудова палаца і саду Цюільры запатрабавала, каб каралеўская рэзідэнцыя мела годнае апраўленне. Па загаду Людовіка VIII, сярод досыць забалочаных месцаў мытнай заставы Этуаль, працягнулі тры алеі з вязамі. Затым вядомым у Парыжы ландшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам да самага пагорка Шаё быў пракладзены праспект (цяпер Елісейскія палі), які завяршала круглая «плошча» ад якой разыходзіліся пяць дарог, дзякуючы чаму яна і атрымала назву Зоркі. І ўсё ж з пункту гледжання архітэктуры гэта было хутчэй месца разгалінавання дарог, чым плошча.

Канчатковы выгляд плошча набыла ў 1854 годзе, калі па распараджэнні Напалеона III да Парыжу былі далучаны некалькі бліжэйшых прыгарадаў. Да пяці вуліц, па задуме барона Асмана, прэфекта Парыжа, былі дададзена яшчэ сем (гл. Вялікая перабудова Парыжа). Паводле яго архітэктурнага плану ад плошчы Зоркі разбягаюцца 12 прамянёў-праспектаў. Самы пампезны — праспект Фош — мае 120 метраў у шырыню. Усе праспекты, якія вядуць да Трыумфальнай аркі, названы ў гонар маршалаў Францыі (Карно, Марс, Ош) або ў гонар перамог, здабытых французскай зброяй (авеню Фрыдланд, Ваграм, Іена). Найбольш вядомы з іх — Елісейскія Палі, які злучае плошчу Зоркі і плошчу Згоды.

Транспарт

Метро: лініі 1, 2, 6; RER: лінія А — станцыя Charles de Gaulle — Étoile.

Дадатковая інфармацыя

Плошча з'яўляецца адным з самых небяспечных скрыжаванняў у свеце.

Зноскі

  1. ↑ Адны з самых складаных дарожных развязак і скрыжаванняў у свеце


Плошча Зоркі Інфармацыю Аб

Плошча Зоркі


  • user icon

    Плошча Зоркі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Плошча Зоркі
Плошча Зоркі
Плошча Зоркі Вы праглядаеце суб'ект
Плошча Зоркі што, Плошча Зоркі хто, Плошча Зоркі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...