Плошча Вагезаў


Плошча Вагезаў (фр.: Place des Vosges) — самая старажытная плошча Парыжа. Знаходзіцца ў квартале Марэ і ўяўляе сабой правільны квадрат са старанамі па 140 метраў. Да 1799 г. называлася Каралеўскай (фр.: Place Royale). Цяперашняя назва атрымана ў гонар жыхароў дэпартамента Вагезы, якія добраахвотна пачалі выплачваць узносы на ўтрыманнне рэвалюцыйнай арміі.

Будавалася па загаду Генрыха IV з 1605 па 1612 гг.; з тых часоў яна засталася амаль нязменнай. Будынкі па бакам плошчы строга вытрыманы ў адзіным стылі — з чырвонай цэглы з палосамі шэрага каменя. Два будынка з больш высокімі мансарднымі дахамі называюцца павільёнамі караля і каралевы (тут прастачыны спраўлялі вяселле Людовіка XIII і Ганны Аўстрыйскай). У дамах на плошчы жылі многія вядомыя людзі — Сюлі, кардынал Рышэльё, Мар'ён Дэлорм, Басюэ, Віктор Гюго, Тэафіль Гацье, Альфонс Дадэ і інш. На Каралеўскай плошчы адбыўся рыцарскі турнір, у якім смяротную рану атрымаў кароль Францыі Генрых II.

Конная статуя Людовіка XIII, усталяваная на плошчы намаганнямі Рышэльё, была расплаўлена пад час Вялікай французскай рэвалюцыі; адноўлена з 1825 г. Большую частку плошчы цяпер займаюць ліпавыя насаджэнні і фантан.

Фотаздымкі

Панарама плошчы Вагезаў


Гл. таксама

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Вагезаў


Плошча Вагезаў Інфармацыю Аб

Плошча Вагезаў


  • user icon

    Плошча Вагезаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Плошча Вагезаў
Плошча Вагезаў
Плошча Вагезаў Вы праглядаеце суб'ект
Плошча Вагезаў што, Плошча Вагезаў хто, Плошча Вагезаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...