TR | RU | UK | KK | EN |

Платон

платон личный кабинет, платон
428 ці 427 да н.э.

Месца нараджэння:

Афіны

Дата смерці:

348 ці 347 да н.э.

Месца смерці:

Афіны

Краіна:

Афіны

Асноўныя інтарэсы:

Метафізіка, эпістэмалогія, этыка, эстэтыка, палітыка, адукацыя, філасофія матэматыкі

Аказалі ўплыў:

Сакрат, Архіт, Дэмакрыт, Парменід, Піфагор, Геракліт

Паслядоўнікі:

Арыстоцель, практычна усе еўрапейскія і блізкаўсходнія філосафы

Платон, Арыстокл (май 427 — 347 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, адна з самых значных постацей філасофіі, заснавальнік платанізму.

Змест

  • 1 Жыццяпіс
  • 2 Светапогляд
  • 3 Ацэнкі
  • 4 Іканаграфія
  • 5 Беларускія пераклады
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Жыццяпіс

Сын Арыстона і Перыкліёны, спачатку насіў імя Арыстокл.

Арыстакрат з паходжання, Платон быў вучнем Сакрата. Ен стаў сведкам смерці свайго настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасля смерці настаўніка філосаф пачаў вандраваць.

У Сіцыліі Платон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям'і тырана Сіракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваннем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філосаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле падання, падчас плавання, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэнне, і філосаф патрапіў у рукі злодзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Афіны. Там Платон заснаваў сваю знакамітую школу — «Акадэмію».

Платон памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Светапогляд

Аўтар 34 філасофскіх дыялогаў (большасць з іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалогія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэнняў», якія ў антычнасці прыпісваліся Спеўсіпу. Найбольш вядомыя творы Платона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасці), «Эўтыфрон» (аб набожнасці), «Гіпій меншы» (аб хлусні і несправядлівасці), «Краціл» (аб мове), «Федон» (аб справядлівасці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалогія) і інш.

У філасофскай сістэме Платона вылучаны ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталогія, касмалогія, гнасеалогія, этыка, эстэтыка. Першасным ён называў свет вечных, нязменных, самастойна існуючых сутнасцей — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасць пачуццёва ўспрымальнага свету; кожная рэч — вынік спалучэння ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуццёвы свет як нараджэнне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасць быцця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум (дэміург). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бессмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да смерці, складаюць сутнасць працэсу пазнання, а яго найбольш правільным метадам мыслення з'яўляецца дыялектыка. У аснове працэсу пазнання ляжыць любоў да ідэі — узыходжанне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сферы душ, а ад іх — у сферы чыстых ідэй («Федр», «Парменід», «Сафіст»). Паводле Платона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай — розум; сярэдняй — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай — захапленні і пачуццёвасць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасці — мудрасць, мужнасць, разважнасць і пакорлівасць; іх носьбітамі з'яўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадства: філосафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамеснікі. Лагічнае спалучэнне і раўнавага трох дабрачыннасцей дае пачатак чацвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасці — справядлівасці («Горгій», «Палітыка»).

Платон вылучаў тры асноўныя формы праўлення: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладаранне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладаранне нямногіх) — панаванне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладаранне ўсіх) — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дакгрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрыем легітымнасці і адзінай крыніцай шчасця. На яго думку, умацаванню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сістэма адукацыі і выхавання грамадзян, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасцю на ўласную карысць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).

Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосць, якая ўяўляе сабой зліццё ідэі і матэрыі, або разумнасці і задавальнення. Пры гэтым прыгажосць жыцця і прыгажосць рэальнага быцця вышэй за прыгажосць мастацтва, таму што быццё і жыццё ёсць перайманне вечных ідэй, а мастацтва ёсць перайманне быцця і жыцця, г. зн. перайманне пераймання («Іон», «Геній Большы» і інш.).

Ацэнкі

Платон атрымаў прызнанне яшчэ пры жыцці, што дапамагло ягоным творам дайсці да нашых дзён. Гістарычная фігура Платона была заменена на ідэалізаванае уяўленне пра універсальнага філосафа ў школе неаплатанізму Плаціна (3 ст.).

Яго творы ўключаліся ў школьныя праграмы, вывучаліся ў брацкіх, кальвінісцкіх, арыянскіх школах, езуіцкіх клегіумах і акадэміях.

Іканаграфія

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэння Платона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, следам за думкай антычных аўтараў. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Платона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Берлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Платона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараванне ў даследчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжанне паміж формай і зместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Платона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым.

Беларускія пераклады

  • Абарона Сакратаса. Крытон. Файдон / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Сымпозыён. Іён = Symposiym(The Banduet). Ion / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Протагорас. Гіппіяс вялікшы = Protagoras. Greater hippias / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Горгіяс = Gorgias / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Палітэя / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Пармэнідэс. Мэнон = Parmenides. Meno / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 
  2. ↑ Такое меркаванне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Афінская школа». Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Літаратура

  • Эрш Ж. Філасофскае задуменне: Гісторыя заходняе філасофіі / Пер. з фр. — Мн.: Беларускі фонд Сораса, 1996. // на pawet.net
  • Дыялёгі Плятона ў перакладах Яна Пятроўскага // на pawet.net
  • Асмус В. Ф. Платон. // на pawet.net

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Платон

платон, платон государство, платон лебедев, платон личный кабинет, платон пгпи, платон философ, платон фильм, платоническая любовь, платонов, платонус


Платон Інфармацыю Аб

Платон


  • user icon

    Платон beatiful post thanks!

    29.10.2014


Платон
Платон
Платон Вы праглядаеце суб'ект
Платон што, Платон хто, Платон апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...