TR | RU | UK | KK | EN |

Першая экватарыяльная сістэма каардынат


Першая экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з'яўляецца плоскасць нябеснага экватара. Адной з каардынат пры гэтым з'яўляецца скланенне δ (радзей - палярная адлегласць p).

Іншай каардынатай можа быць:

  • гадзінны вугал t (у першай экватарыяльнай сістэме каардынат)
  • прамое ўзыходжанне (у другой экватарыяльнай сістэме каардынат)

Сістэма

Скланеннем δ свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла.

Скланенне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да -90° у бок паўднёвага полюса свету.

  • Палярнай адлегласцю p свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла.

Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.

  • Гадзінным вуглом t свяціла называецца дуга нябеснага экватара ад верхняй кропкі нябеснага экватара (гэта значыць пункту перасячэння нябеснага экватара з нябесным мерыдыянам) да круга скланення свяціла, або двухгранны вугал паміж плоскасцю нябеснага мерыдыяна і вакол скланення свяціла.

Гадзінныя вуглы адлічваюць у бок сутачнага кручэння нябеснай сферы, то ёсць на захад ад верхняй кропкі нябеснага экватара, у межах ад 0° да 360° (у градуснай меры) або ад 0 г да 24 г (у гадзіннай меры). Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да -180° (ад 0 г да -12 г) на усход.

Гл. таксама

  • Другая экватарыяльная сістэма каардынат

Крыніцы

Астранамічны энцыклапедычны слоўнік


Першая экватарыяльная сістэма каардынат Інфармацыю Аб

Першая экватарыяльная сістэма каардынат


  • user icon

    Першая экватарыяльная сістэма каардынат beatiful post thanks!

    29.10.2014


Першая экватарыяльная сістэма каардынат
Першая экватарыяльная сістэма каардынат
Першая экватарыяльная сістэма каардынат Вы праглядаеце суб'ект
Першая экватарыяльная сістэма каардынат што, Першая экватарыяльная сістэма каардынат хто, Першая экватарыяльная сістэма каардынат апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...