Першая Шанхайская бітва

першая шанхайская бітва экстрасенсов, першая шанхайская бітва магов
28 студзеня — 3 сакавіка 1932

Месца

Шанхай, Кітай

Вынік

перамога Японіі, дэмілітарызацыя Шанхая

Праціўнікі
 Кітайская Рэспубліка  Японская імперыя
Камандуючыя
Цзян Гуаннай
Чжан Чжычжун
Ёсіноры Сіракава
Кан'іціро Тасіро
Сілы бакоў
50 000 90 000
Страты
13 000
10 000—20 000 грамадзянскіх
5000
 Battle of Shanghai 1932 на Вікісховішчы
  Япона-кітайская вайна 1937—1945
1 Перадгісторыя
  • 2 Бітва
  • 3 Наступствы
  • 4 Спасылкі
  • Перадгісторыяправіць | правіць зыходнік

    Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Квантунская армія амаль без супраціву захапіла Маньчжурыю, пасля чаго была створана марыянеткавая дзяржава Маньчжоў-го Японія імкнулася да далейшага пашырэння ўплыву ў Кітаі і стварэння плацдармаў для пасоўвання ўглыб кантынента Для гэтых цалей ідэальна падыходзіў экстэрытарыяльны Шанхай Японскія вайскоўцы пачалі рыхтаваць правакацыі, і 18 студзеня пяцёра будыйскіх манахаў-японцаў былі збіты каля адной з фабрык Пасля гэтага фабрыка была спалена па падгаворванні японскіх агентаў, у сутыкненнях з натоўпам загінуў кітайскі паліцыянт Адбыўся воплеск антыяпонскіх настрояў, жыхары Шанхая выйшлі на дэманстрацыю з заклікам да байкоту японскіх тавараў

    На працягу наступнага тыдня сітуацыя працягвала пагаршацца Да 27 студзеня ля ўзбярэжжа Шанхая былі сканцэнтраваны каля 30 караблёў флота Японіі з 40 самалётамі і 7000 пяхоты Японскі ўрад падаў уладам Шанхая ўльтыматум, патрабуючы асуджэння і стрымання дэманстрацый, а таксама пакрыцця матэрыяльнай шкоды Вечарам 28 студзеня адміністрацыя горада пагадзілася выканаць гэтыя вымогі Аднак, каля поўначы самалёты з авіяносцаў пачалі бамбардзіраваць Шанхай

    Бітваправіць | правіць зыходнік

    Кітайская ваенная паліцыя ў баі

    3000 салдатаў Імператарскай арміі высадзіліся на ўзбярэжжы і сталі прасоўвацца да зададзеных мэт, такім як чыгуначныя станцыі Падраздзяленні 19-а кітайскай арміі зрабілі ім бязлітасны супраціў, і японцы адступілі Паколькі Шанхай уваходзіў у сферу зацікаўленасцяў заходніх краін, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя адпачатку спрабавалі схіліць Японію да спынення баявых дзеянняў, аднак тая працягвала мабілізоўваць сілы 30 студзеня Чан Кайшы перанёс сталіцу з Нанкіна ў Лаян 12 лютага па ініцыятыве заходніх дзяржаў было абвешчана дзённае перамір'е для дапамогі пацярпелым грамадзянскім жыхарам, а Японія падала кітайцам новы ўльтыматум, па якім тыя павінны былі адвесці войскі на 20 кіламетраў ад канцэсійнай мяжы

    Пасля неадкладна атрыманай адмовы імператарскія сілы былі павялічаны да 90 000 чалавек прыбылымі 9-й дывізіяй і 24-й змяшанай брыгадай, пасля чаго інтэнсіўнасць баёў узрасла У адказ на гэта Чан Кайшы даслаў элітную 5-ю армію 20 лютага пачаліся бамбардзіроўкі жылых кварталаў, па горадзе папаўзлі пажары Японія павялічыла кантынгент ВМФ і ВПС і становішча кітайскіх ваяроў стала пагрозлівым 29 лютага 11-я японская дывізія высадзілася ззаду лініі абароны кітайцаў, якія пашлі ў роспачную атаку, але не змаглі скінуць ворага ў мора 2 сакавіка камандаванне 19-ай арміі выдала загад пра адступ, і на наступны дзень кітайцы адступілі за межы горада

    Наступствыправіць | правіць зыходнік

    Манумент загінулым у бітве кітайскім салдатам

    4 сакавіка Ліга Нацый прыняла рэзалюцыю, што патрабуе спынення агню, хоць спарадычныя баі працягваліся 6 сакавіка Кітай у аднабаковым парадку прыняў рашэнне спыніць баявыя дзеянні 14 сакавіка прадстаўнікі Лігі прыбылі ў Шанхай, каб прымусіць японцаў зрабіць тое ж самае Стрэльбы ў горадзе і наваколлі працягваліся да 5 мая, калі была падпісана Шанхайскі мірны дагавор Шанхай быў абвешчаны дэмілітарызаванай зонай, Кітаю забаранялася трымаць гарнізоны таксама ў суседніх Сучжоў і Куньшане Японія атрымала права размясціць у горадзе абмежаваны ваярскі кантынгент Кітайцы ўспрынялі дагавор як зневажэнне, паводле іх думкі, заходнія дзяржавы здрадзілі ім, не звярнуўшы ўвагу на абарончы для Кітая характар вайны і вялікія страты

    Камандуючы японскай экспедыцыйнай арміяй, Ёсіноры Сіракава, падчас бітвы быў цяжка паранены карэйскім нацыяналістам і 26 мая памёр Чан Кайшы перавёў 19-ую армію ў Фуцзянь для змагання з камуністамі, дзе выйгралі некалькі бітваў, пасля чаго пачаліся мірныя перамовы Аднак, 22 лістапада 1933 года 19-ая армія паўстала супраць Гаміньдана, і яе лідары абвясцілі стварэнне Народнай рэспублікі Фуцзянь Мяцеж не знайшоў падтрымкі ў КПК і ў студзені 1934 года быў падаўлены войскамі Чан Кайшы Лідары 19-ай арміі беглі ў Ганконг, а салдатаў размеркавалі ў іншыя падраздзяленні нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі

    Спасылкіправіць | правіць зыходнік

    • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першая Шанхайская бітва
    • Бітва на ww2dbcom
    • Бітва на axishistorycom
    • Нападение японцев на Шанхай

    першая шанхайская бітва магов, першая шанхайская бітва на, першая шанхайская бітва пад, першая шанхайская бітва экстрасенсов


    Першая Шанхайская бітва Інфармацыю Аб

    Першая Шанхайская бітва


    • user icon

      Першая Шанхайская бітва beatiful post thanks!

      29.10.2014


    Першая Шанхайская бітва
    Першая Шанхайская бітва
    Першая Шанхайская бітва Вы праглядаеце суб'ект
    Першая Шанхайская бітва што, Першая Шанхайская бітва хто, Першая Шанхайская бітва апісанне

    There are excerpts from wikipedia on this article and video

    Выпадковыя Артыкула

    NGC 3277

    NGC 3277

    Уільям Гершэль Дата адкрыцця 11 красавіка 1785 Абазначэнні NGC 3277, UGC 5731, MCG 5-25-22, ...
    Мсціслаў Раманавіч Стары

    Мсціслаў Раманавіч Стары

    Мсціслаў (у хрышчэнні Барыс) Раманавіч Стары (— 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародс...
    Клемансі

    Клемансі

    Клемансі (люксемб. Kéinzeg, фр. Clemency) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Люксембург. ...
    702

    702

    гады 700 701 702 703 704 дзесяцігоддзі 680-я 690-я 700-я 710-я 720-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...