TR | RU | UK | KK | EN |

Паўночны Рэйн-Вестфалія


Паўночны Рэйн-Вестфалія (ням.: Nordrhein-Westfalen) — федэральная зямля Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца — Дзюсельдорф.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Адміністрацыйны падзел
  • 3 Эканоміка
  • 4 Некаторыя гарады
  • 5 Вядомыя асобы
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Крыніцы
  • 8 У Сеціве

Гісторыя

Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя сённяшняй зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія знаходзілася ў брытанскай акупацыйнай зоне. Новая зямля была створаная 23 жніўня 1946 года з былой прускай правінцыі Вестфалія і паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі (ням.: Rheinland) брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй у мэтах процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, ужыванае Савецкім Саюзам) паводле загада №46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнне ў самастойныя землі». Такім чынам, быў гарантаваны доступ да Рурскага басейну, як да адзінай адміністрацыйнай адзінкі.

У 1947 годзе пад ціскам акупацыйных улад былая зямля Ліпе была павінна адмовіцца ад незалежнасці і пасля перамоў з суседнімі землямі Ніжняя Саксонія і Паўночны Рэйн-Вестфалія ўвайшла ў склад апошняй. Паводле распараджэння брытанскага вайсковага камандавання №77 ад 21 студзеня 1947 года аб'яднанне ўступіла ў сілу і павінна было быць пацверджанае плебісцытам праз 5 гадоў, аднак ён не быў праведзены. 5 лістапада 1948 года парламент зямлі прыняў «Закон аб аб'яднанні зямлі Ліпе-Дэтмольд з зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія», які афіцыйна завяршыў працэс аб'яднання земляў.

8 мая 1949 года парламенцкая Рада Германіі прыняла канстытуцыю. Зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія стала федэральнай зямлёй.

18 чэрвеня 1950 года была прынятая зямельная канстытуцыя.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйныя акругі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі

Эканоміка

  • Насельніцтва: 18.058.105 (31 снежня 2005)
  • УНП — частка УНП Германіі 489,07 млрд. € (2005)
    21,78 %
  • Запазычанасць: 6.032 € на душу насельніцтва
    (31 снежня 2005)
  • Агульная запазычанасць: 108.939 млрд. € (31 снежня 2005)

Некаторыя гарады

  • Альтэна
  • Білефельд
  • Дэльбрук
  • Ксантэн
  • Мёрс
  • Нойс
  • Штайнфурт
  • Крэфельд
  • Арнсберг
  • Горад Ветэр

Вядомыя асобы

  • Клаўдзія Шыфер
  • Ёханес Раў
  • Гіда Вестэрвэле
  • Гуга Юнкерс
  • Іаган Петэр Густаў Лежон Дзірыхле
  • Конрад Дудэн

Гл. таксама

  • Нордкірхен

Крыніцы

  1. ↑ Verordnung Nr.46 — Auflosung der Provinzen des ehemaligen Landes Preu?en in der Britischen Zone und Ihre Neubildung als selbstandige Lander.(ням.) 
  2. ↑ Зямельнае ведамства па справах апрацоўкі дадзеных і статыстыкі(ням.) 
  3. ↑ Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «УНП»(ням.) 
  4. ↑ Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «Абавязак»(ням.) 

У Сеціве

  • www.nrw.de — афіцыйны сайт
Федэральныя землі Германіі

Вольная дзяржава Баварыя | Бадэн-Вюртэмберг | Берлін | Брандэнбург | Вольны ганзейскі горад Брэмен | Вольны і ганзейскі горад Гамбург | Гесэн | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія | Ніжняя Саксонія | Паўночны Рэйн-Вестфалія | Рэйнланд-Пфальц | Саар | Вольная дзяржава Саксонія | Саксонія-Анхальт | Вольная дзяржава Цюрынгія | Шлезвіг-Гольштэйн

 


Паўночны Рэйн-Вестфалія Інфармацыю Аб

Паўночны Рэйн-Вестфалія


  • user icon

    Паўночны Рэйн-Вестфалія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Паўночны Рэйн-Вестфалія
Паўночны Рэйн-Вестфалія
Паўночны Рэйн-Вестфалія Вы праглядаеце суб'ект
Паўночны Рэйн-Вестфалія што, Паўночны Рэйн-Вестфалія хто, Паўночны Рэйн-Вестфалія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...