TR | RU | UK | KK | EN |

Паўночная Карэя


Паўночная Карэя (кар.: 조선), Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (кар.: 조선민주주의인민공화국) — сацыялістычная краіна ва Усходняй Азіі, у паўночнай частцы Карэйскага паўвострава.

Мяжуе з Кітаем на поўначы, з Расіяй на паўночным усходзе. На поўдні мяжуе з Рэспублікай Карэя і аддзяляецца ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду абмываецца водамі Жоўтага мора, з усходу — Японскім морам (Усходне-Карэйскі заліў). Сталіца — горад Пхеньян.

Паўночная Карэя ўтворана ў 1948 на тэрыторыі савецкай зоны прысутнасці, пад кантролем марксісцкай Працоўнай партыі Карэі. З цягам часу афіцыйнай ідэалогіяй было абвешчана чучхэ — сумесь камунізму, карэйскага нацыяналізму і аўтаркіі. Адна з найбольш мілітарызаваных і зачыненых ад знешняга свету дзяржаў. Вышэйшая ўлада афіцыйна належыць Дзяржаўнаму камітэту абароны на чале з Кім Чэн Ынам, які таксама займае пасады Вышэйшага кіраўніка і першага сакратара ЦК ППК.

Змест

  • 1 Адміністрацыйны падзел
  • 2 Прырода
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Гісторыя
  • 5 Святы
  • 6 Вядомыя асобы
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Адміністрацыйны падзел

Сучаснае адміністрацыйнае дзяленне з некаторымі зменамі захавалася з канца XIX ст., апошніх годоў дынастыі Часон. Адміністрацыйныя адзінкі дзеляцца на гарады прамога падпарадкавання (чыкхальсі), правінцыі (то), гарады (сі), раёны (кун), падраёны (ку), акругі. Яны, у сваю чаргу дзеляцца на суседствы (тхон), вёскі (ры), працоўныя акругі (радангуянду).

З 2004 году ў Паўночнай Карэі існуюць два гарады цэнтральнага падпарадкавання (Пхеньян і Расон), тры спецыяльныя рэгіёны (прамысловы рэгіён Кэсон, турыстычны рэгіён Кымгансан, спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу) і дзевяць правінцый (Чагандо, Хамгён-Пукто, Хамгён-Намдо, Хванхэ-Пукто, Хванхэ-Намдо, Канвандо, Пхёнан-Пукто, Пхёнан-Намдо, Янгандо).

Прырода

Рака Ялуцзян

КНДР пераважна горная краіна. На поўначы — Паўночная-Карэйскія горы (гара Пэктусан, 2750 м.), на поўдні ад іх — Усходне-Карэйскія горы. Раўнінныя ўчасткі (каля 20 % краіны) пераважна на захадзе. па ўзбярэжжы Жоўтага мора. Карысныя выкапні: антрацыт і буры вугаль, жалезная руда, каляровыя металы (вальфрам, цынк, свінец, золата, нікель, малібдэн), магнезіт, графіт.

Клімат умераны мусонны. Зімой халодныя патокі паветра з кантынента прыносяць сухое марознае надвор'е. Летам тэрыторыя знаходзіцца пад уплывам акіянічных паветраных мас, якія прыносяць ападкі. Тэмпература паветра ў студзені каля −11 °C, у ліпені каля 23 °C. Ападкаў ад 600 мм на паўночным захадзе да 1100—1400 мм на астатняй тэрыторыі. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Найбольшыя з іх Тэданган, Амнанкан, Туманган. Лясы займаюць тэрыторыю каля 9 млн гектараў, пераважна ў гарах. Растуць даурская лістоўніца, карэйскі кедр, аянская елка, чырвоная хвоя. З лекавых раслін найбольш вядомы жэньшэнь. Жывёльны свет захаваўся ў гарах. Мора багатае рыбай, трэпангамі, кальмарамі. Рэзерваты — Хвангпо, Янгам.

Насельніцтва

Амаль усё насельніцтва — карэйцы. Вернікі пераважна анімісты, будысты і канфуцыянцы. Таксама ёсць прыхільнікі нацыянальнай сінкрэтычнай рэлігіі чхандагё. Сярэднегадавы прырост каля 2 %. Сярэдняя шчыльнасць 198 чал./км². Найбольш густа заселены раўніны і ўзбярэжжы (да 300—400 чал./км²). У гарадах больш 70 % насельніцтва (1997). Найбуйнейшыя гарады: Пхеньян, Хамхын, Чханджын, Нампхо, Хэджу, Сіныйджу, Вансан. У прамысловасці занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, у сельскай, лясной гаспадарцы і марскіх промыслах — каля 46 %.

Гісторыя

Праца на рысавым полі (1989)

У жніўні 1948 года ў Паўночнай Карэі адбыліся выбары ў Вярхоўны Народны Сход, які 9 верасня 1948 года абвясціў стварэнне КНДР, прыняў канстытуцыю і сфарміраваў урад на чале з Кім Ір Сенам. Імкнучыся да пашырэння сацыялістычнай сістэмы на ўсёй тэрыторыі Карэі, улады КНДР пачалі Карэйскую вайну 1950-53, пасля заканчэння якой Кім Ір Сен усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым. З пачатку 1970-х гадоў паміж КНДР і Рэспублікай Карэя ажыццяўляюцца кантакты з мэтай урэгулявання ўзаемаадносін і ўз'яднання краіны. У снежні 1991 года падпісана Пагадненне аб прымірэнні, ненападзе, супрацоўніцтве і абменах, у лютым 1992 года — Сумесная дэкларацыя аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава (скасаваны Паўднёвай Карэяй у сувязі з адмовай КНДР ад міжнароднай інспекцыі яе ядзерных аб'ектаў. Пасля смерці Кім Ір Сена (1994) афіцыйным пераемнікам стаў яго сын Кім Чэн Ір.

Паўночная Карэя — член ААН (з 1991 года), Руху недалучэння (з 1975 года). Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў лютым 1992 года, дыпламатычныя прадстаўніцтвы адсутнічаюць. Кіруючай партыяй з'яўляецца Працоўная партыя Карэі (ППК), якая ўзначальвае Аб'яднаны дэмакратычны айчынны фронт, куды ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі, Партыя маладых сяброў рэлігіі нябеснага шляху, масавыя грамадскія арганізацыі.

Святы

  • 15 студзеня: Дзень часангыля — нацыянальнага алфавіту
  • 15 красавіка: Свята Сонца — дзень нараджэння першага кіраўніка, Кім Ір Сена

Вядомыя асобы

  • Чо Мён Рок
  • Кім Ён Ір
  • Кім Ён Чхун
  • Пак Ы Чун
  • Ан Гым Э
  • Ом Юн Чхоль

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночная Карэя
Сацыялістычныя краіны

В'етнам | Кітай | Куба | Лаос | Паўночная Карэя

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Краіны ля Японскага мора

Паўднёвая КарэяПаўночная КарэяРасія • Японія

  Краіны ля Жоўтага мора

КітайПаўднёвая КарэяПаўночная Карэя

 




Паўночная Карэя Інфармацыю Аб

Паўночная Карэя


  • user icon

    Паўночная Карэя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Паўночная Карэя
Паўночная Карэя
Паўночная Карэя Вы праглядаеце суб'ект
Паўночная Карэя што, Паўночная Карэя хто, Паўночная Карэя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Рванг Пам

Рванг Пам

Рванг Пам Стадиум Rwang Pam Stadium - шматфункцыянальны стадыён у Джос, Нігерыя У асноўным ён выкары
Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада

Сістэма верхняга прывада СВП - важны элемент свідравой ўстаноўкі, які ўяўляе сабой рухомы круцільні
Востраў фантазій (тэлесерыял, 1998 г.)

Востраў фантазій (тэлесерыял, 1998 г.)

Sonnefeld Josephon Worldwide Entertainment Sony Pictures Television Працягласць 13 серый па 45 хв
Волжскі 109-й пяхотны полк

Волжскі 109-й пяхотны полк

17 мая 1797 г. - 1918 Краіна Расія Уваходзіць у 28-я Пех. дзіў. (20-й арм. Корп.) Тып пяхота