TR | RU | UK | KK | EN |

Паўднёвая Асеція


Каардынаты: 42°23′00″ пн. ш. 44°05′00″ у. д. / 42.383333° пн. ш. 44.083333° у. д. (G) (O) (Я)42.383333, 44.083333

Гімн: «Уарзон Ирыстон!» Афіцыйныя мовы асецінская, руская, грузінская Сталіца Цхінвал Найбуйнейшыя гарады Цхінвал, Квайса Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Старшыня парламента
Прэм'ер-міністр
Леанід Тыбілаў
Станіслаў Качыеў
Расціслаў Хугаеў Плошча
• Усяго 167-я ў свеце
3900 км² Насельніцтва
• Ацэнка (2007)
• Шчыльнасць
72 000 (прыкладна) чал.
18,46 чал./км² Этнахаронім паўднёвы асецін, паўднёвая асецінка, паўднёвыя асеціны Валюта расійскі рубель Тэлефонны код +7 9971,
+7 9976,
+7 99744,
+7 995344 Часавы пояс UTC+4

Рэспубліка Паўднёвая Асеція (асец. Республикæ Хуссар Ирыстон, руск.: Республика Южная Осетия) — часткова прызнаная дзяржава, утвораная на тэрыторыі Грузіі, мяжуе на поўначы з Расіяй, выхаду да мора не мае. Незалежнасць абвешчаная 20 верасня 1990 Саветам народных дэпутатаў Паўднёваасецінскай аўтаномнай вобласці Грузіі. Сталіца — горад Цхінвал (грузінскі варыянт — Цхінвалі).

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Фізіка-геаграфічны агляд
  • 3 Канстытуцыйны лад
  • 4 Адміністрацыйны падзел
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Эканоміка
    • 6.1 Прамысловасць
    • 6.2 Сельская гаспадарка
    • 6.3 Транспарт
  • 7 Адукацыя і навука
  • 8 Вядомыя асобы
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Зноскі
  • 11 Спасылкі

Гісторыя

З часу адновы незалежнасці Грузіі ў 1991 годзе яе ўрад патрабаваў вываду расійскага войска з краіны, аднак з 14 жніўня 1992 года расійскае войска знаходзіцца ў Паўднёвай Асеціі паводле міратворчага мандату ад СНД.

Фактычную незалежнасць здабыла пасля грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту 1992 года, аднак да жніўня 2008 года Грузіяй кантраляваліся значныя часткі Паўднёвай Асеціі — Ленінгорскі раён, сёлы з пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 года РПА ўсталявала поўны кантроль над сваёй тэрыторыяй.

З краін-членаў ААН прызнана Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, Науру і Тувалу пасля вайны ў жніўні 2008 года.

Фізіка-геаграфічны агляд

Вылучаюцца 3 вышынныя паясы: перадгорны (да 1000 м) сярэднягорны (1000—2000 м) і высакагорны (вышэй 2000 м). Вялікую частку тэрыторыі займаюць горы — адгор'і Галоўнага Каўказскага хрыбта. Вышэйшая кропка — гара Халаца (3941 м). 89,3 % тэрыторыі размешчаныя на вышыні больш за 1000 м над у.м. Па тэрыторыі працягваюцца Рачынскі, Ліхскі (Сурамскі), Кударойскі, Гудзіскі, Харульскі, Ламіскі хрыбты; на паўночным усходзе размешчанае Кельскае нагор'е. Асноўныя перавалы праз Галоўны хрыбет: Роцкі, Зякарскі, Дзедаіскі. Поўдзень займае перадгорная частка Карталінскай раўніны.

Маюцца радовішчы і праявы свінцу, цынку, медзі, ртуці, нікелю, мыш'яку, тальку, барыту, мармуру, габру, туфу (больш 2 млн м³), іншых будматэрыялаў.

Клімат умераны, сярэдняя тэмпература студзеня ад -20 да -70C, жніўня ад +21 да 240C. Цёплая зіма тлумачыцца тым, што Галоўны Каўказскі хрыбет абараняе тэрыторыю краіны ад пранікнення халодных паўночных паветраных мас. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 598 мм, яна прыкметна змяняецца ў адпаведнасці з вышыннай пояснасцю.

Галоўныя рэкі: Вялікая Ліахві (на якой стаіць Цхінвал), Малая Ліахві (прыток папярэдняй), Ксані, Лехура Меджуда (басейн Куры); найбольш значныя азёры — Келістба (плошча 1 279,6 м²), Эрца (410,0 м²), Цынарыстба (78,4 м²). На ўсход ад сяла Белот знаходзіцца вадасховішча плошчай 1 млн м²). Кельскае нагор'е з'яўляецца другім па колькасці азёр на Каўказе.

У залежнасці ад вертыкальнай занальнасці змяняецца тып глебавага покрыва, ад чарназёмных і перагнойна-карбанатных глеб прадгорнай зоны да горана-лугавых глеб высакагор'я. Амаль 1/2 тэрыторыі Паўднёвай Асеціі займаюць лясы: шыракалістыя (дуб, бук, граб) у ніжнім поясе і іглічныя (елка, месцамі піхта, хвоя) — у верхнім. Вышэй іглічных лясоў размяшчаюцца субальпійскія і альпійскія лугі. У лясах водзяцца воўк, мядзведзь, рысь, лісіца, сустракаюцца кабан, барсук, казуля.

Канстытуцыйны лад

Паводле Канстытуцыі, Рэспубліка Паўднёвая Асеція — унітарная дзяржава. Дзеючая Канстытуцыя прынятая 8 красавіка 2000 года на ўсеагульным рэферэндуме. Яна змяніла Канстытуцыю 1993 года, у выніку чаго Паўднёвая Асеція стала прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў усеагульным прамым тайным галасаваннем. У цяперашні час прэзідэнтам з'яўляецца Эдуард Какойты, які ў 2001 годзе перамог на выбарах дзейнічаўшага прэзідэнта і перавыбраны ў 2006 годзе; прэм'ер-міністр з кастрычніка 2008 — Асланбек Булацэў. Заканадаўчая ўлада — Парламент Паўднёвай Асеціі — складаецца з 33 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў па шматмандатна-тэрытарыяльнай выбарчай сістэме.

Буйнейшая палітычная партыя — «Адзінства», якая карыстаецца падтрымкай улад. Іншыя партыі, напрыклад, «Фыдыбаста» («Айчына»), Нацыянал-дэмакратычная партыя і інш. малалікія і істотнай ролі не адыгрываюць. У сярэдзіне-канцы 1990-х гадоў сур'ёзную палітычную сілу ўяўляла Камуністычная партыя Паўднёвай Асеціі, якая падтрымлівала першага прэзідэнта Паўднёвай Асеціі — Людвіга Чыбірова.

Дзяржаўнай мовай з'яўляецца асецінская. Руская і грузінская ў месцах кампактнага пражывання грузін маюць статут афіцыйных моў.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Паўднёвай Асеціі ўключае чатыры раёны і адзін горад рэспубліканскага падпарадкавання:

  • Дзаўскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Дзаў),
  • Знаурскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Знаур),
  • Ленінгорскі раён (адміністрацыйны цэнтр: пасёлак Ленінгор)
  • Цхінвальскі раён (органы ўлады размяшчаюцца ў горадзе Цхінвалі),
  • Горад Цхінвалі

Насельніцтва

З 1989 па 2008 год насельніцтва Паўднёвай Асеціі скарацілася з 99 да 72 тысяч чалавек. На 2008 год (да жнівеньскага канфлікту) па прыблізных адзнаках насельніцтва Асеціі складалі асеціны (64,3 %), грузіны (25,0 %), рускія (2,8 %), армяне (1,21 %), яўрэі (0,9 %) і іншыя. Пасля жніўня 2008 года Паўднёвую Асецію пакінула вялікую колькасць грузін, аднак дакладную лічбу пакуль вызначыць не ўяўляецца магчымым.

Большасць насельніцтва — праваслаўныя, статут Аланскай епархіі, якая ахоплівае тэрыторыю рэспублікі, застаецца неўрэгуляваным, бо яна адмаўляецца ад падначалення Грузінскай праваслаўнай царквы. Маскоўскі патрыярхат з прычыны кананічна-прававых перашкод адмаўляецца ад улучэння Аланской епархіі ў свой склад.

Эканоміка

Прамысловасць

Асноўнымі галінамі прамысловасці Паўднёвай Асеціі з'яўляюцца машынабудаванне, дрэваапрацоўка, горназдабыўная, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Да нападу Грузіі прамысловасць Паўднёвай Асеціі налічвала 22 невялікіх прадпрыемства, якія ў 2006 годзе вырабілі прадукцыі (без ПДВ) на 61,6 млн расійскіх рублёў, што на 2,4 % перавысіла ўзровень 2005 года. Найбуйныя прадпрыемствы — заводы «Электравібрамашына», «Эмальпровад», механічны завод, лесакамбінат, Багіацкі налівачны завод, Цхінвальскі завод піва і фруктовых вод, прадпрыемства «Югастальк». Дзейнічаюць прыватные сталярныя цэха. Але маштабы гаспадарчай дзейнасці ў рэспубліцы ў цэлым мізэрныя, і асноўнай крыніцай паступлення фінансавых сродкаў з'яўляецца расійская дапамога і гандаль (як законны, так і кантрабандны) з Расіяй і Грузіяй.

Грашовая адзінка — расійскі рубель. У перспектыве — па меры нармалізацыі палітычнага і эканамічнага становішча варта чакаць развіцця турызму.

Сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы дамінуе жывёлагадоўля, развіта збожжавая гаспадарка, садоўніцтва і вінаградарства. У 2008 годзе плошча пасеваў пшаніцы вырасла ў параўнанні з 1990-мі гадамі больш за 10 разоў — з 130 да 1,5 тыс. га, чаканы ўраджай — больш за 2,5 тыс.т. (ураджайнасць — больш за 16,7 цэнтнераў з гектара).

Транспарт

Транспарт Паўднёвай Асеціі прадстаўлены пераважна аўтамабільным. Менавіта ім здзяйсняюцца зносіны з іншымі краінамі і рэгіёнамі. Асноўнай транспартнай артэрыяй з'яўляецца Транскаўказская аўтамагістраль, якая праходзіць праз Роцкі тунэль, пабудаваны ў 1985 годзе працягласцю 3660 метраў — адзіная дарога, што злучае напрост з Паўночнаю Асеціяй (Расія).

Чыгуначныя зносіны на адзінай у Паўднёвай Асеціі чыгуначнай галінцы Цхінвалі-Горы спыніліся ў 1991 годзе. Трубаправодны транспарт прадстаўлены газаправодам з Грузіі Агара-Цхінвалі. Агульная працягласць газавых сетак — 80 км, з іх газаправодаў сярэдняга ціску — 16 км, нізкага ціску — 54 км. Існуюць праекты будаўніцтва чыгуначнай лініі Уладзікаўказ-Цхінвалі і газаправоду з Расіі.

Адукацыя і навука

У Паўднёвай Асеціі маецца каля 55 сярэдніх школ, 1 ВНУ — Паўднёва-Асецінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Цібілова і 1 даследчая ўстанова — Паўднёва-Асецінскі навукова-даследчы інстытут.

Вядомыя асобы

  • Аляксандр Пухаеў

Гл. таксама

  • Зарская трагедыя

Зноскі

  1. ↑ Конституция Республики Южная Осетия — статья 4 — ИА РЕС
  2. Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція — артыкул 3 — ІА РЕС
  3. ↑ [http://cominf.org/node/1127818105 Канстытуцыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція. Артыкул 47, пункт 1. Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція з'яўляецца главой дзяржавы і главой выканаўчай улады ]
  4. ↑ Камуніст Станіслаў Кочиев ізноў узначаліў парламент Паўднёвай Асеціі
  5. ↑ «Рэспубліка» — Сайт прэзідэнта РЮА
  6. ↑ Абхазия вошла в зону России. Газета.Ru (1.10.09). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2009.
  7. ↑ [http://lenta.ru/news/2011/11/14/dzhioeva/ Ала Джыёева выйшла наперад на прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Асеціі ЦВК не мог апублікаваць вынікі галасавання, якое скончылася ў 20:00 па маскоўскім часе (супадае з мясцовым). ]
  8. ↑ (руск.) Запуск трубы с российским газом в Южной Осетии приурочили к началу «пятидневной войны»

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвая Асеція
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе  


Паўднёвая Асеція Інфармацыю Аб

Паўднёвая Асеція


  • user icon

    Паўднёвая Асеція beatiful post thanks!

    29.10.2014


Паўднёвая Асеція
Паўднёвая Асеція
Паўднёвая Асеція Вы праглядаеце суб'ект
Паўднёвая Асеція што, Паўднёвая Асеція хто, Паўднёвая Асеція апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Засос, Іван Іванавіч

Засос, Іван Іванавіч

Іван Іванавіч засос 1900 - 1941 - выконваючы абавязкі старшыні артылерыйскага камітэта Галоўнага арт
Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884 Атрады і тэрміны існавання Agoniatitida (D-T1) Goniatitida (D2-P) Clymen
Старых, Юрый Уладзіміравіч

Старых, Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч Старых 25 кастрычніка 1957, Кіраў - савецкі футбаліст, які выступаў на пазіцыі аб