Парыс Бардонэ


Paris Bordone

Дата нараджэння:

каля 1500

Месца нараджэння:

Трэвіза

Дата смерці:

19 студзеня 1570(1570-01-19)

Месца смерці:

Венецыя

Вучоба:

Тыцыян

Стыль:

венецыянская школа жывапісу, маньерызм

Уплыў:

Тыцыян, Джарджонэ

Працы на Вікісховішчы

Парыс Бардонэ (італ.: Paris Bordone) (1500, хрышчоны 5 ліпеня, Трэвіза — 19 студзеня 1570, Венецыя) — італьянскі мастак венецыянскай школы, прадстаўнік маньерызму.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Творы
    • 2.1 Выстаўка ў Беларусі
  • 3 Галерэя
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

З 1516 па 1518 Бардонэ працуе ў майстэрне Тыцыяна. У 1538 годзе Парыс Бардонэ паступае на службу да французскага караля Францыска I у Фантэнбло, дзе піша партрэты караля і прыдворных. На жаль, ніводнага з іх у французскіх калекцыях знайсці не атрымалася. У 1540 г. мастак пераязджае ў Аўгсбург, дзе працуе над роспісамі палаца Фугераў (не захаваліся). Вярнуўся ў Венецыю, дзе памёр 19 студзеня 1570 г.

Творы

«Уручэнне пярсцёнка венецыянскаму дожу» (1534, Венецыя, галерэі Акадэміі)

Перыядам найбольшага творчага росквіту Бардонэ былі 1520—1530 гг.

У 1520-х Бардонэ рапрацоўвае адзін з улюбёных матываў ранняга Тыцыяна, трактуючы традыцыйныя тэмы: «Багародзіца са святымі», «Святая сям'я», як ідылічныя сцэны павольнага адпачынку і ціхай гутаркі на фоне букалічнага пейзажу з зялёнымі лугамі, круглявымі кронамі дрэў, далёкімі ўзгоркамі («Св. Сямейства са Св. Кацярынай», Санкт-Пецярбург, Дзярж. Эрмітаж; «Багародзіца са святымі», Глазга, Мастацкая галерэя; «Багародзіца з Св. Георгам і Іаанам Прадцечай», Масква, Дзярж. музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна). Прыгажосць пейзажа і рамантычныя інтанацыі вызначаюць характар алтарнай кампазіцыі «Бітва Св. Георга з драконам» (каля 1525, Ватыкан, Пінакатэка).

Лепшай і найбольш вядомай працай Бардонэ з'яўляецца манументальнае палатно «Уручэнне пярсцёнка венецыянскаму дожу» (1534, Венецыя, галерэі Акадэміі), прысвечанае адной з гістарычных легенд Венецыі - перадачы рыбаком пярсцёнка венецыянскаму дожу, які той атрымаў ад Св. Марка.

Абапіраючыся на традыцыі гістарычных і апавядальных кампазіцый майстраў XV ст., мастак стварае гістарычную кампазіцыю новага тыпу. Вялізарную ролю ў карціне іграе цудоўная архітэктура, якая стварае атмасферу святочнага трыумфа, вызначаючы вобразны пачатак усёй кампазіцыі. Насычаныя кантрасты святла і глыбокіх ценяў падкрэсліваюць грандыёзнасць і стракатасць архітэктурных формаў адкрытага павільёна, дзе сядзіць дож і яго набліжаныя, магутнасць каласальнай аркі, у пралёце якой адкрываецца цудоўная панарама ўходзячых у глыбіню мармуравых палацаў.

«Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа», Музей правінцыі Бары «К. Джаквінта» (Італія)

Сярод папулярных і характэрных для творчасці жывапісцаў матываў — выявы Багародзіцы з немаўлём і святымі, вядомы як «Sacra Conversazione» («Святая гутарка»). Менавіта гэты сюжэт і прадстаўлены ў кампазіцыі «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа».

Карціна Парыса Бардонэ адлюстроўвае Багародзіцу з немаўлём Ісусам, якая сядзіць на мармуравым прыступкавым троне. Справа, у біскупскім адзенні святы Энрыка Упсальскі, злева — у адзенні францысканскага ордэна — святы Антоній Падуанскі. Традыцыйна для Бардонэ — выяўленне сцэны на фоне ўзгорыстага пейзажа, асветленага пяшчотным залацістым святлом.

Першапачаткова малюнак «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа» знаходзілася ў капліцы Божага Цела кафедральнага сабора Бары, пазней перайменаванага ў капліцу святых Энрыка і Антонія. У 1536 годзе капліцу выкупілі Габрыель і Галеаца Танцы, якія замовілі алтарную карціну некалькі гадоў пасля. Намаляваны на парт'еры герб, хутчэй за ўсё, з'явіўся ў XVIII ст.

Браты Танцы прысвяцілі гэту карціну святому Энрыка з Упсалы, выказваючы пашану свайму дзядулі - Энрыка Танцы, які памёр за два гады да гэтага і, верагодна, пераехаў з Мілана ў Бары ўслед за Ізабелай Арагонскай, маці каралевы Боны Сфорца.

Карціна «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа» з'яўляецца шэдэўрам сталага Бардонэ — аднаго з найвытанчанейшых прадстаўнікоў венецыянскага жывапісу XVI ст.[1]

У 1550—1560-х Бардонэ стварае шэраг алегарычных кампазіцый («Двое закаханых у вобразе Марса і Венеры, увенчаных Перамогай», каля 1560, Вена, Музей гісторыі мастацтва) і серыю жаночых партрэтаў, т. зв. куртызанак (Лондан, Нац. галерэя; Вена, Музей гісторыі мастацтва) халодных і ўражлівых, з дбайна выпісанымі мудрагелістымі прычоскамі і зіхаткімі складкамі стракатых адзенняў.

Выстаўка ў Беларусі

1 кастрычніка 2009 пры садзейнічанні Пасольства Італіі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску адкрылася выстаўка карціны «Мадонна з немаўлём паміж святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніа». Выстаўка арганізаваная ў рамках мерапрыемства «Італьянскае адраджэнне ў Беларусі».[2]

Галерэя

Зноскі

  1. ↑ Картина Париса Бордоне (1500, Тревизо — 1571, Венеция) «Мадонна с младенцем, святым Энрико из Уппсалы и святым Антонио Падуански // Национальный художественный музей Республики Беларусь
  2. ↑ Міністр Латушка: Каралева Бона Сфорца аказала вялікі ўплыў на развіццё культуры беларускага народа // БелаПАН, 2 кастрычніка 2009

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парыс Бардонэ


Парыс Бардонэ інфармацыя аб


Парыс Бардонэ
Парыс Бардонэ

Парыс Бардонэ аб відэа


Парыс Бардонэ Вы чытаеце гэтую тэму.
Парыс Бардонэ якія, Парыс Бардонэ хто, Парыс Бардонэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video