TR | RU | UK | KK | EN |

Парыжская мірная канферэнцыя


Парыжская мірная канферэнцыя (1919—1920) — міжнародная канферэнцыя, скліканая дзяржавамі-пераможцамі для выпрацоўкі і падпісання мірных дагавораў з дзяржавамі, пераможанымі ў 1-й сусветнай вайне. Праходзіла з перапынкамі з 18 студзеня 1919 да 21 студзеня 1920 года. У ёй бралі ўдзел 27 дзяржаў і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі (Ньюфаўндленд, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Аўстралія і Новая Зеландыя). Канферэнцыя падрыхтавала дагаворы з

  • Германіяй (Версальскі дагавор),
  • Аўстрыяй (Сен-Жэрменскі дагавор),
  • Балгарыяй (Нёіскі дагавор),
  • Венгрыяй (Трыанонскі дагавор) і
  • Асманскай імперыяй (Сеўрскі мірны дагавор).

Пазіцыі іншых удзельнікаў канферэнцыі былі слабымі, таму на ёй асноўныя праблемы пасляваеннага ўладкавання свету вырашала «Вялікая тройка» — Вільсан, Лойд-Джордж і Клемансо. Ні адзін з урадаў, якія прэтэндавалі ў той момант на статус законнай Усерасійскай ўлады, не былі запрошаныя да канферэнцыі. Германія і яе былыя саюзнікі былі дапушчаныя на канферэнцыю толькі пасля таго, як былі выпрацаваны праекты мірных дагавораў з імі. На канферэнцыі быў ухвалены статут Лігі Нацый.

Адхіленыя праекты канферэнцыі

  • Чэшскі калідор

Вынікі канферэнцыі

Былі падрыхтаваны мірныя дагаворы:

  • Версальскі дагавор
  • Сен-Жэрменскі дагавор
  • Нёіскі дагавор
  • Трыанонскі дагавор
  • Сеўрскі мірны дагавор

Падрыхтаваныя канферэнцыяй мірныя дагаворы заклалі разам з пагадненнямі, прынятымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921—1922), асновы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

Гл. таксама

  • Брэсцкі мір



Парыжская мірная канферэнцыя Інфармацыю Аб

Парыжская мірная канферэнцыя


  • user icon

    Парыжская мірная канферэнцыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Парыжская мірная канферэнцыя
Парыжская мірная канферэнцыя
Парыжская мірная канферэнцыя Вы праглядаеце суб'ект
Парыжская мірная канферэнцыя што, Парыжская мірная канферэнцыя хто, Парыжская мірная канферэнцыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.:Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...