TR | RU | UK | KK | EN |

Парагвай

парагвай карта, парагвай википедия
Каардынаты: 23°16′00″ пд. ш. 58°12′00″ з. д. / 23.266667° пд. ш. 58.2° з. д. (G) (O) (Я)-23.266667, -58.2

Дэвіз: «Paz y justicia
(ісп.: «Мір і правасуддзе»)» Гімн: «Paraguayos, República o Muerte» Дата незалежнасці 15 мая 1811 (ад Іспаніі) Афіцыйная мова іспанскі і гуарані Сталіца Асунсьён Найбуйнейшыя гарады Асунсьён, Сьюдад-дэль-Эстэ Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт Фернанда Луга Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 58-я ў свеце
406 752 км²
2,3 Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
6 349 000 чал. (101-я)
15,6 чал./км² ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва
$27,6 млрд.  (96-ы)
$4,347 Валюта Гуарані Інтэрнэт-дамен .py Тэлефонны код +595 Часавы пояс -4

Парагва́й, Рэспубліка Парагвай (ісп.: República del Paraguay, гуарані: Tetã Paraguái) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе з Аргенцінай на поўдні і паўднёвым захадзе, Бразіліяй на ўсходзе і паўночным усходзе, Балівіяй на паўночным захадзе. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Асунсьён. Дзень Незалежнасці — 14 мая.

Па адзнацы 2009, у Парагваі пражывае 6.3 млн. чалавек. Сталіца дзяржавы і самы вялікі горад — Асунсьён. Афіцыйны мовы — іспанская і гуарані, абедзве шырока выкарыстоўваюцца. Большасць насельніцтва складаюць метысы.

Індзейцы гуарані пражывалі на тэрыторыі Парагвая перад прыходам іспанцаў у 16 стагоддзі, калі Парагвай стаў часткай Іспанскай каланіяльнай імперыі. Парагвай атрымаў незалежнасць ад Іспаніі ў 1811 годзе.

18 лістапада 1992 г устаноўлены дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Геаграфія і клімат
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Палітычная структура
  • 5 Эканоміка
  • 6 Літаратура
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Парагвая

У дакалумбаву эпоху на тэрыторыі Парагвая жылі індзейцы гуарані, якія займаліся збіральніцтвам, паляваннем, рыбнай лоўляй, вырошчвалі сельскагаспадарчай культуры. У 1537 г. у Парагваі з’явіліся іспанцы, якія заснавалі г.Асунсьён — адміністрацыйны цэнтр іспанскай калоніі на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі. У 1588 г. з’явіліся місіянеры-езуіты. З мэтай хрысціянізацыі гуарані яны стварылі спецыяльныя пасяленні — рэдукцыі, у Кіх індзейцы займаліся земляробствам. У хуткім часе рэдукцыі ператварыліся ў своеасаблівую «дзяржаву езуітаў». У 1767 г. іспанскі кароль Карл III выгнаў езуітаў з іспанскіх калоній, рэдукцыі былі знішчаны, а іх землі захапілі іспанскія каланісты. З 1776 г. Парагвай — частка іспанскага віцэ-каралеўства Ла-Плата з цэнтрам у г.Буэнас-Айрэс. У выніку антыіспанскага паўстання 14 мая 1811 г. абвешчана незалежнасць Парагвая. У 18141840 гг. кіраўнік дзяржавы Х.Г.Франсія праводзіў палітыку ізаляцыі Парагвая ад знешняга свету. У 1844 г. прэзідэнтам стаў К.А.Лопес, які спрыяў развіццю гандлю, будаўніцтву чыгунак, школ, стварыў моцную армію. У 1862 г. прэзідэнтам абраны яго сын Ф.С.Лопес, у час кіравання якога краіна ўцягнута ў вайну з Бразіліяй, Аргенцінай і Уругваем (1864 — 1870 гг.) — Парагвайская вайна. У выніку паражэння Парагвай страціў амаль палавіну тэрыторыі і насельніцтва.

Пасля вайны ў Парагвая вялася працяглая барацьба за ўладу паміж рознымі клікамі, за 18701932 гг. змяніліся больш як 30 прэзідэнтаў. У 1954 г. у Парагваі ўсталявалася дыктатура генерала А.Стрэснера, які абапіраўся на ваенныя вярхі і партыю «Каларада». У час яго дыктатуры (1954 — 1989 гг.) у выніку рэпрэсій загінула больш за 12 тысяч чалавек. У лютым 1989 г. Стрэснер скінуты генералам А.Радрыгесам, які пачаў палітычную лібералізацыю рэжыму. У маі 1993 г. адбыліся першыя за 40 гадоў свабодныя выбары, на якіх прэзідэнтам абраны лідар партыі «Каларада» Х.К.Васмосі. У 1997 г. у 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў перамог кандыдат «Каларада» Х.Аўеда. Арыштаваны пазней па абвінавачванні ў забойстве палітычнага саперніка. Новы прэзідэнт Р.А.Кубас Грау вызваліў Аўеда, але пад пагрозай імпічменту ў 1999 г. уцёк з краіны. У сакавіку 1999 г. прэзідэнтам Парагвая абвешчаны кіраўнік Сената Л.А.Г.Макі.

Геаграфія і клімат

Краіна падзелена на дзве няроўных часткі ракой Парагвай. На захад ад ракі знаходзіцца вобласць Гран-Чако, пустынны край, які займае каля 60% плошчы краіны. На ўсходзе, дзе сканцэнтравана асноўная частка насельніцтва, знаходзяцца ўрадлівыя раўнінныя землі і субтрапічныя лясы. Клімат Парагвая субтрапічны.

Насельніцтва

Насельніцтва краіны (па ацэнцы (на 2009 год) складае каля 6 349 000 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 15,6 чалавек на км2.

Этнічныя групы: метысы (дзеці ад змяшаных шлюбаў іспанцаў і індзейцаў) - 95%, іспанцы, гуарані, японцы, італьянцы, партугальцы. Мова: іспанская (дзяржаўная), гуарані. Веравызнанне: каталікі - 90% (дзяржаўная рэлігія), пратэстанты (у асноўным менаніты).

Палітычная структура

Дзяржаўны лад — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт. Парламент Рэспубліки Парагвай мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Палаты дэпутатаў.

Эканоміка

Парагвай - аграрная краіна, адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў соі (6-е месца ў свеце).

Сельская гаспадарка - бавоўнік, цукровы трыснёг, соя, кукуруза, пшаніца, тытунь, кассава (тапиока), садавіна, гародніна; мяса-малочная жывёлагадоўля, свінні, птушка; лесанарыхтоўкі. Прамысловасць - вытворчасць цукру, цэменту, тэкстылю, напояў, лесаматэрыялы; гідраэнергетыка.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).

Зноскі

  1. ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парагвай
  • Парагвайскі турыстычны партал (ісп. мова).
  • http://www.presidencia.gov.py/
  • Езуіцкая ўтопія Гісторыя езуіцкай дзяржавы Паракварыя на тэрыторыі будучага Парагвая.
Краіны Паўднёвай Амерыкі

Аргенціна | Бразілія | Балівія | Венесуэла | Гаяна | Калумбія | Парагвай | Перу | Сурынам | Уругвай | Чылі | Эквадор

Залежныя тэрыторыі: Фалклендскія (Мальвінскія) астравы | Французская Гвіяна | Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы   Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Саюз паўднёваамерыканскіх нацый (UNASUR)

Аргенціна · Балівія · Бразілія · Венесуэла · Гаяна · Калумбія · Парагвай · Перу · Сурынам · Уругвай · Чылі · Эквадор

 

парагвай, парагвай википедия, парагвай вікіпедія, парагвай история, парагвай карта, парагвай климат, парагвай население, парагвай столица, парагвай стопанство, парагвай фото


Парагвай Інфармацыю Аб

Парагвай


  • user icon

    Парагвай beatiful post thanks!

    29.10.2014


Парагвай
Парагвай
Парагвай Вы праглядаеце суб'ект
Парагвай што, Парагвай хто, Парагвай апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...