Пантарыфма


Пантары́фма — рыфма, заснаваная на сугучнасці не толькі канцавых, але і ўсіх словаў вершаваных радкоў:

Ой, кум куму ў агародчык вядзе, Ой, кум куме агурочак дае. (Народная песня)

Часцей за ўсё пантарыфма яднае не ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэслівае асобныя рыфмы. Вось прыклад пантарыфмы ў вершы А. Куляшова «Над брацкай магілай»:

Там жаўцеюць Прыгожыя Краскі За вёскай у лузе… Там ржавеюць Варожыя Каскі, Нібы ў Беларусі.

Да пантарыфмы звяртаюцца В. Вітка («Беларуская калыханка»), Р. Барадулін («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаннем пантарыфмы, называецца пантарымам.

Літаратура

  • Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
  • Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.




Пантарыфма інфармацыя аб

Пантарыфма

Пантарыфма
Пантарыфма

Пантарыфма аб відэа


Пантарыфма Вы чытаеце гэтую тэму.
Пантарыфма якія, Пантарыфма хто, Пантарыфма апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video