TR | RU | UK | KK | EN |

Панславянскія колеры


Прыняты

у чэрвені 1848 г. на Славянскам кангрэсе ў Празе

Выкарыстанне

колеры паслужылі асновай для сцягоў шэрагу славянскіх дзяржаў і нацыянальных аб'яднанняў

Ідэя

за аснову ўзяты колеры гандлёвага сцяга Расіі

Паштовая картка з выявай святых Кірыла і Мяфодзія з надпісам "Здабытак Айцоў захавай нам, Божа!" на васьмі славянскіх мовах

Панславянскія колеры (чэшск.: slovanské barvy «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, якія прысутнічаюць на нацыянальных і дзяржаўных сцягах шматлікіх славянскіх краін, славянскіх рэгіёнаў і арганізацый. Большасць даследчыкаў лічаць, што колеры паходзяць з гандлёвага сцяга Расіі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Гістарычныя сцягі з панславянскімі колерамі
  • 3 Сучасныя сцягі
  • 4 Сцягі славянскіх дзяржаў, каляровая гама якіх не мае дачынення да панславізму
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Заўвагі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Спалучэнне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасля славянскімі, вядома на сцягах славянскіх краін з пачатку XV стагоддзя: сіні з чырвона-белым арлом сцяг Маравіі зафіксаваны Гельнгаўзенскім кодэксам 1407 года, бела-сіне-чырвоныя сцягі прыведзены і на Стакгольмскім скрутку, які ілюстраваў урачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе.

На Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. удзельнікі прынялі рашэнне, што яны возьмуць за аснову для сцягоў сваіх вызваленчых рухаў рускі бела-сіне-чырвоны сцяг. На самым кангрэсе чэшскамоўныя маравы выступалі пад бела-чырвона-сінім сцягам. У тым жа годзе лужыцкія сербы абвясцілі сваім сімвалам сіне-чырвона-белы трыкалор. Таксама гэтыя колеры, але ў трохі іншай паслядоўнасці (сіне-бела-чырвоны) выкарыстоўваў бан аўстрыйскай Харватыі Ё. Елачыч у 1848 годзе, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснага сцяга Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў размяшчэнні колеры расійскі трыкалор, а славацкія рэвалюцыянеры ў 1848 годзе для свайго сцяга прынялі адваротны парадак колераў — чырвона-сіне-белы. З 1918 года сіне-бела-чырвоныя колеры сталі сімвалам адзінай паўднёва-славянскай дзяржавы.

За мяжой часцей бачылі расійскі чырвона-сіне-белы сцяг, які выкарыстоўваўся на гандлёвых суднах. У адпаведнасці з міжнароднай традыцыяй, як правіла, нацыянальны ці дзяржаўны сцяг адначасова з'яўляецца і сцягам грамадзянскага флоту. Не дзіўна, што парой менавіта яго лічылі «рускімі нацыянальным сцягам». І ў самай Расійскай імперыі пятроўскі бела-сіне-чырвоны сцяг часта лічыўся абывацельскім, г.зн. грамадзянскім, а пасля зацвярджэння ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сцяга, апошні ўспрымаўся грамадствам як сцяг у першую чаргу ўрадавы.

На II Слаўянскам кангрэсе, які адбыўся ў 1867 годзе ў Расіі, галоўным сімвалам з'яўлялася бела-залатая харугва, на якой былі намаляваны славянскія першанастаўнікі Кірыл і Мяфодзій, а над імі — Збавіцель, якія бласлаўляе іх на апостальскі подзвіг. Паводле газетных публікацый таго часу, гэты сцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных.

Існуе таксама версія пра паходжанне панславянскіх колераў ад колераў Французскай рэвалюцыі 1789 года, якія сімвалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы.

Гістарычныя сцягі з панславянскімі колерамі

Сучасныя сцягі

Сцягі большасці славянскіх краін маюць бела-сіне-чырвоныя колеры ў розных варыянтах, размешчаных, як правіла, гарызантальна. Балгарскі даследчык Іван Стойчаў лічыць, што на выбар размяшчэння колераў балгарскага сцяга таксама паўплывала папулярнасць Расіі з яе трыкалорам. Сцягі непрызнаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік», што ўзніклі ў 2014 годзе ў выніку прарасійскіх пратэстаў на усходзе Украіны, першапачаткова былі створаны па ўзоры і падабенстве расійскага трыкалора з двухгаловым арлом па цэнтры, пры гэтым колер верхняй паласы быў зменены. Пазней на сцягу ЛНР арол быў прыбраны.

Сучасныя сцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі або блізкія да іх:

Варта адзначыць, што выбар колераў сцяга Чэхаславакіі (сучасны сцяг Чэшскай Рэспублікі) не звязаны з панславянскім рухам. Сіні трохвугольнік як сімвал Славакіі быў дададзены на гістарычнае бела-чырвонае палотнішча толькі для таго, каб тое адрознівалася ад сцяга Польшчы.

Сцягі славянскіх дзяржаў, каляровая гама якіх не мае дачынення да панславізму

Гл. таксама

  • Гэй, славяне — гімн панславянскага руху
  • Трыкалор
  • Панарабскія колеры
  • Панафрыканскія колеры
  • Скандынаўскі крыж
  • Панславізм

Заўвагі

  1. ↑ Tobolka, Zdeněk Václav. Slovanský sjezd v Praze roku 1848. — Praha, F. Šimáček, 1901 — S. 99, 161
  2. ↑ Vzpomínký na Petra Bezruče. — Vydala Podniková rada čs. pošty, 1947 — S. 225
  3. ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Вилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика
  4. ↑ Килюнен, 2007, с. 103
  5. ↑ RŮŽEK, Vladimír. Cesty k definici (nejen) moravského znaku a praporu. // Veřejná správa. 2013, čís. 10, s. 20—22.
  6. ↑ Zbignew Bochenski. A Description of the Stockholm Roll // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego, cz. IX i X, Kraków 1988
  7. ↑ Havlik, 1990
  8. ↑ Лужыцкія сербы: Тысяча гадоў супрацьстаяння асіміляцыі
  9. Сцяг Славеніі
  10. ↑ Соболева, Артамонов, 1993, с. 119
  11. ↑ 11,0 11,1 Соболева, 2003, с. 157
  12. ↑ Шаблон:Статья
  13. ↑ Шаблон:Статья
  14. ↑ Castiella P., Quero A. Los colores paneslavos(ісп.) 
  15. ↑ Стойчев Ив. За първообраза на българското знаме според чл.23 от конституцията С. 1941
  16. Сцяг Луганскай Рэспублікі
  17. ↑ Падкарпацкая Русь » Рускі свет. Украіна

Літаратура

  • Шаблон:Книга(балг.) 
  • Шаблон:Книга
  • Шаблон:Книга
  • Шаблон:Статья

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панславянскія колеры


Панславянскія колеры Інфармацыю Аб

Панславянскія колеры


  • user icon

    Панславянскія колеры beatiful post thanks!

    29.10.2014


Панславянскія колеры
Панславянскія колеры
Панславянскія колеры Вы праглядаеце суб'ект
Панславянскія колеры што, Панславянскія колеры хто, Панславянскія колеры апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...