TR | RU | UK | KK | EN |

Панджабцы


Усяго: 110-120 млн чал
Пакістан — 76 335 300 чал
Індыя — 29 109 672 чал
Вялікабрытанія — 2,3 млн чал
Канада — 800 тыс. чал
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — 720 тыс. чал
ЗША — 640 тыс. чал
 Саудаўская Аравія — 620 тыс. чал
 Ганконг — 260 тыс. чал
Малайзія — 185 тыс. чал
ПАР — 140 тыс. чал
 М'янма — 120 тыс. чал
Францыя — 90 тыс. чал
Італія — 80 тыс. чал
Тайланд — 75 тыс. чал
Японія — 75 тыс. чал
 Маўрыкій — 70 тыс. чал
Сінгапур — 70 тыс. чал
 Аман — 68 тыс. чал
 Лівія — 65 тыс. чал
 Бахрэйн — 66 тыс. чал
 Кенія — 55 тыс. чал
Аўстралія  — 50 тыс. чал
 Танзанія — 45 тыс. чал
 Кувейт — 40 тыс. чал
Германія — 17 тыс. чал

Этнічныя мовы

панджабі (большасць), хіндзі, лахнда, урду

Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)

іслам, сікхізм, індуізм

Блізкія этнасы

іранскія народы

Панджа́бцы, пенджабцы (панджаб.: ਪੰਜਾਬੀ ਲੋਕ) (پنجابی) — асноўнае насельніцтва геаграфічнай і гістарычнай вобласці Пенджаб (пакістанскім штаце Пенджабе і на тэрыторыі індыйскіх штатаў Пенджаб і Хар'яна). Таксама маюць вялікія дыяспары ў Еўропе, Амерыцы, Азіі, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Колькасць — 110—120 млн чал.

Большая частка панджабцаў размаўляе на мове панджабі (індаіранская галіна індаеўрапейскай сям'і моў), меншая (сікхі) — на хіндзі (у Індыі), на дыялектах лендзі (лахнда) і мове ўрду (у Пакістане). У Пакістане панджабцы вызнаюць іслам, а ў Індыі вызнаюць галоўным чынам — сікхізм ці індуізм.

Этнагенез народа разнастайны; з найстаражытных часоў у яго склад уліваліся прышлыя групы насельніцтва, якія асядалі тут у сувязі з арыйскімі, шакскімі (скіфскімі), арабскімі і іншымі нашэсцямі. Вялікі ўнёсак у фарміраванне панджабцаў унеслі джаты, раджпуты і гуджары. З 3 тысячагоддзя да н.э. пенджабцы праславіліся як заснавальнікі магутных дзяржаў (Таксіла і інш.).

Галоўным чынам панджабцы — земляробы (галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца на абрашаных землях); развіты ткацтва, ганчарны промысел, выраб дываноў і мастацкая разьба па дрэве. Характэрнае жыллё ў вёсках — сырцовай дом з плоскім дахам. Сярод панджабцаў адносна шмат кваліфікаваных рабочых і прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, асабліва гэта характэрна для Індыі. Працэнт пісьменных сярод пенджабцаў у абедзвюх краінах іх рассялення значна вышэйшы, чым у суседніх народаў.

Бібліяграфія

  • Гусева Н. Р. Панджабцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1999. — С. 408-409.
  • Кудрявцев М. К. Панджабцы // Большая советская энциклопедия / Глав. ред. А. М. Прохоров. Т. 19. — М.: Советская Энциклопедия, 1975. — С. 143.
  • Народы Южной Азии. — М., 1963.



Панджабцы Інфармацыю Аб

Панджабцы


  • user icon

    Панджабцы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Панджабцы
Панджабцы
Панджабцы Вы праглядаеце суб'ект
Панджабцы што, Панджабцы хто, Панджабцы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...