TR | RU | UK | KK | EN |

Панама

панама, панама страна
Каардынаты: 9°09′00″ пн. ш. 79°42′00″ з. д. / 9.15° пн. ш. 79.7° з. д. (G) (O) (Я)9.15, -79.7

Дэвіз: «Pro Mundi Beneficio (лац. "На выгоду свету")» Гімн: «Himno Istmeño» Дата незалежнасці 3 лістапада 1903 года (ад Калумбіі) Афіцыйная мова іспанская Сталіца Панама Найбуйнейшыя гарады Панама Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Рыкарда Марцінэлі
Хуан Карлас Варэла Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 115-я ў свеце
75 517 км²
2,9 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
3 405 813 чал.
44,5 чал./км² ВУП
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$48166 млрд   (90-ы)
$13416 Валюта Панамскі бальбоа; Панамскі долар Інтэрнэт-дамен .pa Тэлефонны код +507 Часавы пояс -5

Пана́ма, Рэспубліка Панама (ісп.: República de Panama) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калумбіяй на ўсходзе, з поўдню амываецца Ціхім акіянам, а з поўначы — Карыбскім морам. Сталіца — Горад Панама.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Літаратура
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Прырода

Карта Панамы

Клімат — марскі трапічны; высокая вільготнасць, воблачнасць; з мая па студзень — сезон дажджоў, са студзеня па май — сухі сезон.

Рэльеф, галоўным чынам, круты, няроўны, горы і раўніны. Самая высокая кропка — вулкан Бару (3475 м), які знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі.

Натуральныя рэсурсы — медзь, драўніна, морапрадукты, маецца магчымасць будаўніцтва гідраэлектрастанцый.

На тэрыторыі Панамы здараюцца моцныя ўраганы і лясныя пажары.

Рэкі забруджваюцца сельскагаспадарчымі адкідамі, якія наносяць шкоду рыбным рэсурсам. Бескантрольная высечка трапічных лясоў прыводзіць да дэградацыі зямлі, змываючы ўрадлівыя пласты зямлі дажджамі, што таксама наносіць шкоду Панамскаму каналу.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Панамы першы прэзідэнт незалежнай Панамы — Мануэль Амадор Герэра

Тэрыторыя Панамы заселена чалавекам каля 10 тысяч гадоў назад. Карэннае насельніцтва — індзейцы плямён карыбаў і чыбча. У пачатку XVI ст. заваявана іспанскімі канкістадорамі. У 1519 заснаваны горад Панама, які даў назву ўсёй краіне. З 1542 у складзе віцэ-каралеўства Перу, з 1560 генерал-капітанства Гватэмала, у 1718—1723 і 1740—1810 віцэ-каралеўства Новая Гранада. У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—1826 Панама 28 лістапада 1821 абвясціла незалежнасць ад Іспаніі і ўвайшла ў склад федэратыўнай рэспублікі Вялікая Калумбія. З 1831 Панама — дэпартамент Новай Гранады (з 1886 Калумбія). У 2-й палове XIX ст. панамцы неаднаразова (1885, 1895, 1899, 1900) узнімалі антыкалумбійскія паўстанні. 3 лістапада 1903 пры ваеннай дапамозе ЗША абвешчана незалежная Панамская Рэспубліка, яе першым прэзідэнтам (1904—1908) стаў М.А. Герэра. Далейшыя адносіны з ЗША вызначаліся амерыкана-панамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновую арэнду паласу тэрыторыі краіны ад Атлантычнага да Ціхага акіянаў для будаўніцтва і наступнай эксплуатацыі Панамскага канала (у 1879—1902 яго будавала Францыя, дабудаваны ЗША у 1904—1914). Паводле Канстытуцыя 1904 ЗША мелі права высаджваць войскі ў любой частцы Панамы.

У Другую сусветную вайну Панама фармальна абвясціла вайну Японіі, Германіі і Італіі. З канца 1950-х пад уплывам рэвалюцыі на Кубе і нацыяналізацыі Суэцкага канала (1956) адносіны Панамы з ЗША пагоршыліся, узмацніліся патрабаванні перадачы Панаме канала і яго зоны. У 1968 ваенны пераварот прывёў да улады патрыятычную хунту на чале з генералам А. Тарыхасам Эрэрам, які нацыяналізаваў уласнасць кампаній ЗША і мясцовых буйных уласнікаў. Амерыкана-панамскія дагаворы 1977 прадугледжвалі паэтапную перадачу Панаме Панамскага канала і яго зоны, ліквідацыю амерыканскіх ваенных баз. Пасля гібелі ў 1981 Тарыхаса Эрэры ўлада сканцэнтравалася ў руках генерала М. Нар'егі Марэны.

У снежні 1989 ЗША шляхам узброенай інтэрвенцыі скінулі рэжым Нар'егі, абвінаваціўшы яго ў сувязях з наркамафіяй і узурпацыі ўлады. У 1994 прэзідэнтам Панамы абраны Э. Перэс Бальядарэс, які пачаў ліберальныя рэформы. У маі 1999 прэзідэнтам абраны М. Маскоса. Напярэдадні 1 студзеня 2000 пад кантроль Панамы канчаткова перайшоў Панамскі канал з яго зонай.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.

Зноскі

  1. ↑ Report for Selected Countries and Subjects

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панама
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Нейтральныя дзяржавы

Аландскія астравы | Аўстрыя | Ватыкан | Ірландыя | Коста-Рыка | Ліхтэнштэйн | Мальта | Панама | Сан-Марына | Туркменістан | Фінляндыя | Швейцарыя | Швецыя

 

панама, панама железный порт, панама за бродиране, панама игрушки, панама канал, панама карта, панама на голову, панама сайт, панама сити, панама страна


Панама Інфармацыю Аб

Панама


  • user icon

    Панама beatiful post thanks!

    29.10.2014


Панама
Панама
Панама Вы праглядаеце суб'ект
Панама што, Панама хто, Панама апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...