Палонка (Баранавіцкі раён)


Пало́нка1 трансліт: Palonka, руск: Полонка — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Палонка Адміністрацыйны цэнтр Палонкаўскага сельсавета Насельніцтва 780 чал 1998 Знаходзіцца за 20 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка лінія Баранавічы — Ваўкавыск; на аўтамабільнай дарозе Новая Мыш — Слонім Насельніцтва 786 жыхароў, 305 гаспадарак 2005

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 11 Вялікае Княства Літоўскае
    • 12 Пад уладай Расійскай імперыі
    • 13 Найноўшы час
  • 2 Інфраструктура
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Славутасці
    • 41 Страчаная спадчына
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Вялікае Княства Літоўскаеправіць | правіць зыходнік

Першы пісьмовы ўспамін пра Палонку як сяло, уладанне Сапегаў датуецца 1506, калі ў ваколіцах сяла войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманамі М Глінскім і С Кішкай разграмілі татар Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 мясцовасць увайшла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства

У Трынаццацігадовую вайну 1654—1667 гадоў каля Палонкі 28 чэрвеня 1660 адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетманаў П Сапегі і С Чарнецкага і расійскімі войскамі чале з ваяводамі Змеявым, Нашчокіным, Трубяцкім, Хаванскім, Шчарбатавым Войска Расіі налічвала 46 тыс, аб'яднаныя сілы Рэчы Паспалітай — каля 15 тысяч воінаў Сапега і Чарнецкі атрымалі бліскучую перамогу над расійскімі ваяводамі: князь Шчарбатаў быў забіты, а Хаванскі цяжка паранены У выніку ваенных дзеянняў сяло Палонка было разбурана, а насельніцтва вызвалена ад падаткаў тэрмінам на адзін год У 1680 у мястэчку заснавалі дамініканскі кляштар існаваў да 1830 У другой палове XVIII ст сяляне напісалі скаргу свайму пану Сапегу на жорсткі прыгнёт з боку эканома

Пад уладай Расійскай імперыіправіць | правіць зыходнік

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 Палонка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета У 1-й пал 1880-х у мястэчку было каля 20 двароў, царква, царкоўна-прыходская школа, 2 яўрэйскія школы У пач XX ст — 56 двароў, земская народнае вучылішча

У 1886 годзе дзейнічалі 2 яўрэйскія школы, царкоўна-прыходскія школа і папячыцельства Праваслаўны прыход налічваў каля 1,4 тыс вернікаў

Найноўшы часправіць | правіць зыходнік

З 1900 года працавала народнае вучылішча, у якім у 1889—1900 навучальным годзе займалася 96 дзяцей з іх 8 дзяўчынак, настаўніца К Завусцінская Летам 1906 года настаўнікі Літоўскі, Буляк, Кужалевіч вялі сярод сялян агітацыю, распаўсюджвалі лістоўкі і пракламацыі, якія заклікалі іх да барацьбы з царызмам і памешчыкамі У пачатку XX ст пабудавана драўляная царква

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 Палонка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства

З 1939 года ў БССР З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобласці З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Статус паселішча панізілі да вёскі

Перад вайной у вёсцы жыло 346 чалавек у 74 дварах2 У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 верасня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1941 годзе загубілі 14 жыхароў У ліпені 1944 года гітлераўцамі было спалена 33 дамоў, забіта 172 чалавекі2 На франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў

Да Палонкі ў пасляваенныя гады далучаны суседні хутар Прушынава З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне

Інфраструктураправіць | правіць зыходнік

Працуюць выканкам сельсавета, сядзіба саўгаса, рамонтна-механічныя с-г майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлеф станцыя, лясніцтва, 4 магазіны

Насельніцтваправіць | правіць зыходнік

  • XIX стагоддзе:
    • 1830 — 98 муж, з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 4, мяшчан-іўдзеяў 55, мяшчан-хрысціян і сялян 33, жабракоў 23
    • 1886 — 20 двароў, 200 жыхароў
  • XX стагоддзе:
    • 1909 — 56 двароў, каля 500 жыхароў
    • 1921 — 55 дамоў 440 жыхароў
    • 1959 — 408 жыхароў
    • 1970 — 622 жыхары
    • 1998 — 155 двароў 782 жыхары,
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 786 жыхароў, 305 гаспадарак

Славутасціправіць | правіць зыходнік

Могілкі яўрэйскія
  • Царква Святой Параскевы Пятніцы 1880-я
  • Могілкі яўрэйскія
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў
  • Магіла ахвяр фашызму
  • На будынку сельсавета ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая ўшаноўвае памяць былога старшыні П Г Шчарбакова, загінуўшага ад рук бандытаў

Страчаная спадчынаправіць | правіць зыходнік

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў 1680

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І А Гапоненка і інш; пад рэд В П Лемцюговай — Мн: Тэхналогія, 2010— 318 с ISBN 978-985-458-198-9 DJVU
  2. ↑ 2,0 2,1 Полонка руск 
  3. ↑ Соркіна I Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст — Вільня: ЕГУ, 2010 С 413

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя Т 3, кн 1 Брэсцкая вобласць / пад навук рэд А І Лакоткі — Мн: БелЭн, 2006 SBN 985-11-0373-X
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т Т 5: М — Пуд / Беларус Энцыкл; Рэдкал: Г П Пашкоў галоўны рэд і інш; Маст Э Э Жакевіч — Мн: БелЭн, 1999 — 592 с: іл ISBN 985-11-0141-9
  • Соркіна I Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст — Вільня: ЕГУ, 2010 — 488 с ISBN 978-9955-773-33-7
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т Т 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал: Г П Пашкоў і інш — Мн: БелЭн, 2001 — 576 с: іл ISBN 985-11-0198-2 т 12, ISBN 985-11-0035-8
  • Połonka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskichTom VIII: Perepiatycha — Pożajście — Warszawa, 1887 S 726

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палонка Баранавіцкі раён
  • Палонка на Radzimaorg
  • Фатаграфіі на «Глобусе Беларусі»
  • Палонка, Руда-Яварская, Капці \\ Газета «Звязда»


Палонка (Баранавіцкі раён) Інфармацыю Аб

Палонка (Баранавіцкі раён)


  • user icon

    Палонка (Баранавіцкі раён) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Палонка (Баранавіцкі раён)
Палонка (Баранавіцкі раён)
Палонка (Баранавіцкі раён) Вы праглядаеце суб'ект
Палонка (Баранавіцкі раён) што, Палонка (Баранавіцкі раён) хто, Палонка (Баранавіцкі раён) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...