TR | RU | UK | KK | EN |

Палесціна


Палесці́на (араб. فلسطين‎‎ — Філасцін, арам.: ܦܠܫܬ) פלשת), іўр.: tr. ארץ ישראל — эрэц Ісраэль) — гістарычная вобласць у Заходняй Азіі. Назва «Палесціна» паходзіць ад філістымлян. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар Ціт разбурыў у 73 годзе Іерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Іардан зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні Іўдзейскага царства.

PALESTINE FLAG PALESTINE AND TRANSJORDAN UNDER BRITISH MANDATE Dome In Jerusalem, The Capital City Of State Of Palestine PALESTINE POUND PALESTINE STAMP UNDER BRITISH MANDATE PALESTINE STAMP UNDER BRITISH MANDATE PALESTINE 1759 PALESTINE 1851 PALESTINE 1864 PALESTINE 1900 PALESTINE 1915 Palestine 1920 PALESTINE 1946 PALESTINE 1947

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
    • 2.1 Брытанскі мандат
    • 2.2 Стварэнне Ізраіля
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Геаграфія

Палесціна гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласці: Узбярэжная (да Міжземнага мора) раўніна, Галілея (паўночная частка), Самарыя (цэнтральная частка, паўночней за Іерусалім) і Іўдзея (паўднёвая частка, уключаючы Іерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняццямі аперуе Біблія. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Іўдзеі прынята зваць «Заходні бераг ракі Іардан». Галілея, Самарыя і Іўдзея складаецца з шэрагу горных куп, долаў і пустыняў.

Горы на поўдні — Іўдзейскае плато, у сярэдзіне Самарыйскія горы (Грызін, Гевал), далей Фавор (562 метры над узроўнем мора), Малы Хермон (515 м), Кармель (551 м), на поўначы Хермон (2224 м). У глыбокіх упадзінах значна ніжэй за ўзровень мора знаходзяцца Тыверыядскае возера (212 метраў ніжэй за ўзровень мора), Мёртвае мора (найглыбейшая ўпадзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй за ўзровень мора).

Гісторыя

У 3 тысячагоддзі да н.э. Палесціна была заселена плямёнамі ханаанеяў. З 13 стагоддзя да н.э. пачалося заваяванне тэрыторыі Палесціны старажытнаяўрэйскімі плямёнамі.

У 11 стагоддзі да н.э. старажытнаяўрэйскія плямёны заснавалі Іўдзейскае царства, распалае ў 928 годзе да н.э. на два: Ізраільскае царства (існавала да 722 года да н.э.) і ўласна Іўдзейскае царства (да 586 года да н.э.). Пасля Палесціна была заваявана старажытнаперсідскай дзяржавай Ахеменідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталамееў і Селеўкідаў (у 3—2 стагоддзях да н.э.).

З 63 года да н.э. Палесціна з'яўлялася рымскай правінцыяй і падзялялася на Іўдзею, Самарыю і Галілею Петрэю (Заіарданне). З 395 года — у складзе Візантыі. У 636 годзе Палесціна была заваявана арабамі, з 1099 па 1187 годы крыжакамі, якія заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. У 1516 годзе падпала пад уладу туркаў.

З канца XIX стагоддзя пачалося засяленне Палесціны яўрэямі, паслядоўнікамі ідэалогіі сіянізму. У 1900 годзе было 34 яўрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку XX стагоддзя насельніцтва складала каля 190 тыс. арабаў і 80 тыс. яўрэяў.

Брытанскі мандат

Асноўны артыкул: Брытанскі мандат у Палесціне Тэрыторыя брытанскага мандата ў Палесціне.

У выніку Першай сусветнай вайны ў красавіку 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраванне тэрыторыяй Палесціны (быў зацверджаны Лігай Нацый у ліпені 1922 года). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палесціна ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, цяпер занятую Іарданіяй. 2 лістапада 1917 года ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую Дэкларацыю Бальфура, яякая змяшчала абяцанне садзейнічаць стварэнню ў Палесціне «нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Іарданія, з якога пасля (у 1946 годзе) было ўтворана незалежнае каралеўства Іарданія.

Стварэнне Ізраіля

Асноўны артыкул: Стварэнне Дзяржавы Ізраіль

14 мая 1948 года на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палесціны была аб'вешчана Дзяржава Ізраіль. У сярэдзіне 20 стагоддзя была ўтворана назва «палесцінцы» («палесцінскі народ», «арабскі народ Палесціны»).

Стварэнне Дзяржавы Ізраіль з'явілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэнне нацыянальнага ачага на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў вайне за незалежнасць у 1948—1949 гадах.

Гл. таксама

  • Зямля Ізраільская
  • Сірыя Палесцінская
  • Святая зямля
  • Палесцінская нацыянальная адміністрацыя
  • Дзяржава Палесціна
  • Араба-ізраільскі канфлікт

Літаратура

  • Палесціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 552—554

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палесціна

Шаблон:Былыя мандатныя тэрыторыі


Палесціна Інфармацыю Аб

Палесціна


  • user icon

    Палесціна beatiful post thanks!

    29.10.2014


Палесціна
Палесціна
Палесціна Вы праглядаеце суб'ект
Палесціна што, Палесціна хто, Палесціна апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...