TR | RU | UK | KK | EN |

Палацца Памфілі


Палацца Памфілі (італ.: Palazzo Pamphilj) — палац, які выходзіць на П'яцца Навона ў Рыме (Італія), пабудаваны ў стылі барока з 1644 па 1650 год.

У 1470 годзе Антоніа Памфілі купіў тры дамы на на паўднёвым боку П'яцца Навона. У 1644 годзе яго нашчадак Джавані Батыста Памфілі становіцца Папам Інакенціем X (1644-1655). Ён прызначыў Джыралама Райнальдзі, а пазней і Франчэска Бараміні, архітэктарамі новага палаца Памфілі. Джыралама Райнальдзі стварыў фасад палаца. Галерэя, упрыгожаная фрэскамі П'етра да Картоны, вялікая зала і авальныя лесвіцы належаць аўтарству Франчэска Бараміні. Інакенцій X падарыў палац сваёй сваячцы Алімпіі Майдальчыні, якая мела ў той час вялікі ўплыў на палітыку.

23 залы палацца Памфілі ўпрыгожаны шматлікімі фрэскамі вядомых мастакоў — Джачынта Джэміньяні, Гаспара Дзюгэ, П'ера Франчэска Молы і іншых. Будынак мае тры ўнутраных двары. У 1652-1672 гадах у комплекс палаца была ўбудавана царква Сант-Аньезэ-ін-Агонэ.

З 1920 года ў Палацца Памфілі размяшчаецца пасольства Бразіліі ў Рыме. Сам будынак перайшоў ва ўласнасць дзяржавы Бразіліі ў 1964 годзе. Яшчэ адзін палац сям'і Дорыа-Памфілі размешчаны таксама ў Рыме, а трэці палац знаходзіцца ў Вальмантонэ ў правінцыі Рыма.

Зноскі

  1. ↑ Ambasciata del Brasile a Roma: Palazzo Pamphilj

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт Пасольствы Бразіліі ў Рыме


Палацца Памфілі Інфармацыю Аб

Палацца Памфілі


  • user icon

    Палацца Памфілі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Палацца Памфілі
Палацца Памфілі
Палацца Памфілі Вы праглядаеце суб'ект
Палацца Памфілі што, Палацца Памфілі хто, Палацца Памфілі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...