TR | RU | UK | KK | EN |

Павел Аляксеевіч Чаранкоў


Павел Аляксеевіч Чаранкоў (15 (28) ліпеня 1904, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, Варонежская губерня - 6 студзеня 1990, Масква) — савецкі фізік, двухразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам) (1958).

Біяграфія

Бацькі Паўла Аляксеевіча - Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова былі сялянамі.

У 1928 годзе Чаранкоў скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта Чаранкоў быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава - варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І. С. Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе - дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў Варонежы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча - Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў "кулацкай" сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.

У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў Ленінградзе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе - доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава. З 1935 года - супрацоўнік Фізічнага інстытута ім. П. М. Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года - прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года - прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).

Член КПСС з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).

Чаранкоў апошнія 28 гадоў жыцця правёў у сталічнай кватэры ў раёне Ленінскага праспекта, дзе размешчаны розныя інстытуты Акадэміі навук, у тым ліку і ФІАН.

Павел Аляксеевіч Чаранкоў памёр 6 студзеня 1990 ад механічнай жаўтухі. Пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.



Павел Аляксеевіч Чаранкоў Інфармацыю Аб

Павел Аляксеевіч Чаранкоў


  • user icon

    Павел Аляксеевіч Чаранкоў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Павел Аляксеевіч Чаранкоў
Павел Аляксеевіч Чаранкоў
Павел Аляксеевіч Чаранкоў Вы праглядаеце суб'ект
Павел Аляксеевіч Чаранкоў што, Павел Аляксеевіч Чаранкоў хто, Павел Аляксеевіч Чаранкоў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...