Павел Іванавіч Ягужынскі


Павел Іванавіч Ягужынскі (Ягушынскі) (1683, Вялікае Княства Літоўскае — 6 (17) красавіка 1736, Санкт-Пецярбург) — граф, генерал-аншэф, рускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, паплечнік Пятра I.

Біяграфія

Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. Верагодна, паходзіць з мястэчка Кублічы Полацкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага (цяпер — Ушацкі раён, Віцебская вобласць).

У 1687 годзе разам з сям'ёй бацькі прыязджае ў Расію.

У 1701 годзе залічаны ў гвардыю, у Праабражэнскі полк, стаўшы дзеншчыком Пятра I.

9 ліпеня 1706 года атрымаў ад Пятра I у вечнае валоданне востраў на рацэ Яўза паблізу Нямецкай слабады ў Маскве.

У 1710 годзе — камер-юнкер, капітан Праабражэнскага палка. Ажаніўся на Ганне Фёдараўне Хітрова і, атрымаўшы за ёй велізарны пасаг, зрабіўся адным з найбагацейшых людзей свайго часу.

Ў 1711 годзе ўдзельнічаў у Пруцкім паходзе. У тым жа годзе суправаджаў Пятра ў Карлсбадзе і Таргау на вяселле царэвіча Аляксея. У чэрвені 1711 атрымаў званне палкоўніка, 3 жніўня 1711 — Генерал-ад'ютанта.

У 1712 годзе ў ліку нешматлікіх прысутнічаў на вяселлі Пятра I з Мартай Скаўронскай. Суправаджаў Пятра I за мяжу.

У лістападзе 1713 — пасланы да двара караля Даніі і Нарвегіі з паведамленнем аб прыбыцці Пятра I з войскам у герцагства Мекленбург.

У 1714 адпраўлены ў Данію для падтрымкі акрэдытаванага там князя В. Л. Далгарукава з мэтай дамагчыся сумесных з Даніяй дзеянняў супраць Швецыі.

У 1718 годзе на яго ўскладзена назіранне за «скарэйшым уладкаваннем прэзідэнтамі сваіх калегій».

У 1719 годзе ўдзельнічаў у працы Аландскага кангрэса.

У 1720—1721 гадах — Расійскі пасланнік ў Аўстрыі.

24 жніўня 1721 года Ягужынскі выехаў для ўдзелу ў рабоце Ніштацкага кангрэса, але па просьбе графа Астэрмана выбаргскі камендант І. М. Шувалаў на цэлых два дні затрымаў яго ў Выбаргу, і калі Павел Ягужынскі прыехаў у Ніштат, то мір ужо быў заключаны.

З 22 студзеня 1722 — генерал-лейтэнант.

У перыяд 18 студзеня 1722—1726 года — генерал-пракурор Сената (першы ў гісторыі Расіі), змагаўся з казнакрадствам.

У 1723 годзе — развёўся з першай жонкай. Ажаніўся другім шлюбам з Ганнай Гаўрылаўнай Галоўкінай, дачкой канцлера графа Г. І. Галоўкіна.

У маі 1724 пры установе для каранацыі Кацярыны I роты кавалергардаў, быў прызначаны яе камандзірам з чынам капітан-паручніка.

11 ліпеня 1724 удастоены ордэна Св. Андрэя Першазваннага. 30 жніўня 1725 г удастоены ордэна Святога дабравернага Вялікага Князя Аляксандра Неўскага.

З 3 жніўня 1726 па 1727 — паўнамоцны міністр пры польскім сойме ў Гродна. З 24 кастрычніка 1727 года — генерал-аншэф.

28 красавіка 1735 г. стаў кабінет-міністрам з вяртаннем пасады обер-шталмайстра. У студзені 1736 захварэў на падагру і ліхаманку і ў красавіку таго ж года памёр.

Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры.


Папярэднік:
не было
Генерал-пракурор Урадаўнічага сената
1722—1726 1731—1735
Пераемнік:
М. Ю. Трубяцкой


Павел Іванавіч Ягужынскі інфармацыя аб


Павел Іванавіч Ягужынскі
Павел Іванавіч Ягужынскі

Павел Іванавіч Ягужынскі аб відэа


Павел Іванавіч Ягужынскі Вы чытаеце гэтую тэму.
Павел Іванавіч Ягужынскі якія, Павел Іванавіч Ягужынскі хто, Павел Іванавіч Ягужынскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video