TR | RU | UK | KK | EN |

Ніжняя Саксонія


Ні́жняя Саксо́нія (ням.: Niedersachsen , н.-ням.: Neddersassen) - зямля ФРГ. Сталіца - Гановер.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Геаграфія
  • 3 Сельская гаспадарка
  • 4 Палітыка
  • 5 Эканоміка
  • 6 Навука
  • 7 Турызм
  • 8 Гарады
  • 9 Вядомыя асобы

Гісторыя

  • Герцагства Саксонія (VII-XIV стст)
  • Браўншвейг-Люнебург (1235-1807)
  • Залежнае ад напалеонаўскай Францыі Каралеўства Вестфалія (1807-1813) са сталіцай у гесэнскім горадзе Касель
  • Каралеўства Гановер (1814-1866)
  • Пруская правінцыя Гановер (1866-1945)

Зямля ўтворана ў 1946 годзе ў выніку аб'яднання большай частцы былой прускай правінцыі Гановер з шэрагам нямецкіх зямель, такіх як Ольденбург, Браўншвейг, Шаўмбург-Ліппэ.

Геаграфія

Ніжняя Саксонія займае ў Германіі другое месца па плошчы пасля Баварыі. На поўначы яна мяжуе з Паўночным морам і абмяжоўваецца на паўднёвым усходзе гарамі Гарц. Большая частка Ніжняй Саксоніі ўяўляе сабой раўніну. Знакамітая частка Ніжняй Саксоніі гэта Люнебургскія пусткі, якая знаходзіцца паміж Гарцам і Паўночным морам.

Сельская гаспадарка

Дзякуючы гліна-пясочнай глебе добра развіваецца сельская гаспадарка. Акрамя збожжавых таксама вырошчваецца рапс, цукровыя буракі, салат, капуста, морква, спаржа і зялёная капуста. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі таксама важную ролю адыгрывае пладаводства, асабліва на поўначы Ніжняй Саксоніі.

Палітыка

Прэм'ер-міністры Ніжняй Саксоніі з 1946 года:

  • 1946—1955: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ
  • 1955—1959: Генрых Гелльвеге, Нямецкая Партыя
  • 1959—1961: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ
  • 1961—1970: Георг Дзідэрыхс, СДПГ
  • 1970—1976: Альфрэд Кубель, СДПГ
  • 1976—1990: Эрнст Альбрэхт, ХДС
  • 1990—1998: Герхард Шродэр, СДПГ
  • 1998—1999: Герхард Глагоўскі, СДПГ
  • 1999—2003: Зігмар Габрыэль, СДПГ, - міністр экалогіі Германіі (кабінет Меркель)
  • 2003-сёння: Крысціян Вульф, ХДС

Эканоміка

  • Запазычанасць: 6 018 € на душу насельніцтва (2002)
  • Агульная запазычанасць: 48 мільярдаў. € (2002)

Эканоміка Ніжняй Саксоніі носіць у асноўным сельскагаспадарчы характар, хоць таксама добра развіты аўтамабілебудаванне, Фальксваген (VW) у г. Вольфсбург.

Навука

Самыя значныя навуковыя ўстановы Ніжняй Саксоніі гэта універсітэт Георга-Аўгуста ў г. Гётынген, Тэхнічны ўніверсітэт Браўншвейг (de:Technische Universität Braunschweig), медыцынскі інстытут Гановер (de:Medizinische Hochschule Hannover), ветэрынарны інстытут Гановер (de:Tierärztliche Hochschule Hannover) і г. д.

Турызм

У першую чаргу прыцягваюць турыстаў горы Гарц. Таксама цікава наведаць de:Eichsfeld, de:Weserbergland, de:Leinebergland, ўзбярэжжа Паўночнага мора de:Nordsee, Люнебургскую стэп de:Lüneburger Heide, de:Wümmeniederung, de:Steinhuder Meer, de:Dümmer і рэкі Алер, Лайнэ, Хунтэ, Вюмме і Везэр. Таксама цікавыя для турыстаў традыцыйныя святы стралкоў і традыцыйная святочная страва з зялёнай капусты.

Гарады

  • Горад Вільгельмсхафен
  • Горад Лінген
  • Горад Зальцгітэр
  • Горад Кёнігслутэр-ам-Эльм
  • Горад Бад-Ібург
  • Горад Цэле, Германія

Вядомыя асобы

  • Зігмунд Ен
  • Дыяна Кругер
  • Эйч Пі Бакстар


Ніжняя Саксонія Інфармацыю Аб

Ніжняя Саксонія


  • user icon

    Ніжняя Саксонія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ніжняя Саксонія
Ніжняя Саксонія
Ніжняя Саксонія Вы праглядаеце суб'ект
Ніжняя Саксонія што, Ніжняя Саксонія хто, Ніжняя Саксонія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...