TR | RU | UK | KK | EN |

Нідэрланды


Каардынаты:52°21′00″ пн. ш. 5°46′00″ у. д. / 52.35° пн. ш. 5.766667° у. д. (G) (O) (Я)52.35, 5.766667

Дэвіз:«Je Maintiendrai
(нідэрл.:Ik zal handhaven, бел.:Я выстаю)»Гімн:«Het Wilhelmus»Дата незалежнасціАбвешчана 26 ліпеня 1581 года
Прызнана 30 студзеня 1648 года (ад Іспаніі)Афіцыйная моваНідэрландскаяСталіцаАмстэрдам¹Найбуйнейшыя гарадыАмстэрдам, Гаага, РатэрдамФорма кіраванняканстытуцыйная манархіяМанарх
Прэм'ер-міністр
Вілем-Аляксандр
Марк РутэПлошча
• Усяго
• % воднай паверхні131-я ў свеце
41 526 км²
18,41Насельніцтва
• Ацэнка (студзень 2007)
• Шчыльнасць
16 357 373чал. (59-я)
394 чал./км²ВУП (ППЗ)
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$862,9 млрд.  (15-ы)
$51 657ІРЧП (2011)▬ 0,910 (вельмі высокі) (3-ы)Валютаеўра² (EUR, код 978)Інтэрнэт-дамены.nl, .euТэлефонны код+31Часавы пояс+1(1) Гаага — рэзідэнцыя ўрада
(2) Да 2002:гульдэн

Нідэрланды (нідэрл.:Nederland, нідэрландскае вымаўленне (i)) — заходнееўрапейская дзяржава, што амываецца Паўночным морам (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Германіяй і Бельгіяй (даўжыня мяжы — 1027 км).

Сталіцай дзяржавы з'яўляецца Амстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншыя важныя гарады:Ратэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету, Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны і Эйндховен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.

Назва «Нідэрланды» у перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яе літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам, Бельгіі і Люксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта называюць Галандыяй, хоць гэта палітычна няверна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітычная структура
  • 3 Адміністрацыйны падзел
    • 3.1 Найбуйнейшыя гарады
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Геаграфічныя дадзеныя
    • 5.1 Клімат
    • 5.2 Меліярацыя
  • 6 Эканоміка
    • 6.1 Здабываючая прамысловасць
    • 6.2 Транспарт
    • 6.3 Сельская гаспадарка
  • 7 Культура
  • 8 Спорт
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Зноскі
  • 11 Літаратура
  • 12 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул:Гісторыя Нідэрландаў

Першыя археалагічныя сведчанні знаходжання старажытнага чалавека на тэрыторыі цяперашніх Нідэрландаў адносяцца да ніжняга палеаліту (каля 250 тыс. гадоў назад). Першыя жыхары былі паляўнічымі і збіральнікамі. У канцы ледавіковага перыяду тэрыторыя была заселена рознымі палеалітычнымі групамі. Каля 8000 гадоў да нашай эры ў краіне пражывала мезалітычныя плямёны, а ў наступныя некалькі тысячагоддзяў наступіў жалезны век з адносна высокім узроўнем жыцця.

Падчас прыбыцця рымлян Нідэрланды былі заселеныя германскімі плямёнамі, такімі як тубанты, канінефаты і фрызы, якія пасяліліся там каля 600 гадоў да нашай эры. Кельцкія плямёны, такія як эбуроны і менапіі, засялялі поўдзень краіны. Германскія плямёны фрызаў з'яўляюцца адной з галін тэўтонаў, якія прыйшлі на землі Нідэрландаў прыблізна ў сярэдзіне I тыс. да н. э. У пачатку рымскай каланізацыі ў краіну таксама прыбылі германскія плямёны батавы і таксандры. У перыяд Рымскай імперыі паўднёвая частка цяперашніх Нідэрландаў была захоплена рымлянамі і стала часткай правінцыі Белгіка (лац.:Gallia Belgica), а пазней — правінцыяй Ніжняя Германія (лац.:Germania Inferior).

У Сярэднія вякі Ніжнія краіны (прыкладна складаюцца з цяперашніх Бельгіі і Нідэрландаў) уключалі ў сябе розныя графствы, герцагствы і епархіі, якія ўваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яны былі аб'яднаны ў адну дзяржаву пад уладай Габсбургаў ў XVI ст. Пасля распаўсюджвання кальвінізму пачалася Контррэфармацыя, якая выклікала раскол у краіне. Спробы іспанскага караля Філіпа II цэнтралізаваць дзяржаву прывялі да паўстання супраць іспанскага панавання пад кіраўніцтвам Вільгельма I Аранскага. 26 ліпеня 1581 года была абвешчана незалежнасць краіны, афіцыйна прызнаная іншымі дзяржавамі толькі пасля васьмідзесяцігадовае вайны (1568—1648). У гады вайны за незалежнасць пачаўся «Залаты век» Нідэрландаў, перыяд эканамічнага і культурнага росквіту, які заняў усё XVII стагоддзе.

Вільгельм I Аранскі лічыцца заснавальнікам незалежных Нідэрландаў.

Пасля спынення французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя Нідэрланды ператварыліся ў манархію пад уладай дома Аранскіх. У 1830 ў Бельгія канчаткова аддзялілася ад Нідэрландаў і стала самастойным каралеўствам. Люксембург атрымаў незалежнасць у 1890 годзе. Пад ціскам ліберальных палітыкаў краіна ў 1848 у была ператворана ў парламентскую канстытуцыйную манархію. Такі палітычны лад захоўваецца і да сённяшняга дня, з кароткім перапынкам падчас нацысцкай акупацыі.

У ходзе Першай сусветнай вайны Нідэрланды захоўвалі нейтралітэт, але падчас Другой сусветнай вайны на працягу пяці гадоў былі акупаваныя Германіяй. У ходзе германскага ўварвання Ратэрдам быў падвергнуты бамбардзіроўцы, пры якой быў амаль цалкам разбураны цэнтр горада. Падчас акупацыі ахвярамі Халакосту сталі каля пяцідзесяці тысяч нідэрландскіх яўрэяў.

Пасля вайны пачалося хуткае аднаўленне краіны, чаму спрыяў план Маршала, арганізаваны Злучанымі Штатамі Амерыкі. Дзякуючы гэтаму Нідэрландам хутка ўдалося стаць сучаснай індустрыяльнай краінай. Дзяржаўную незалежнасць набылі былыя калоніі Інданезія і Сурынам. У выніку масавай іміграцыі з Інданэзіі, Турцыі, Марока, Сурынама і Антыльскіх астравоў Нідэрланды сталі культурна неаднароднай краінай з вялікай доляй мусульманскага насельніцтва.

У шасцідзясятыя і сямідзясятыя гады адбыліся вялікія сацыяльныя і культурныя змены. Завязаліся больш цесныя зносіны паміж каталікамі і пратэстантамі, адрозненні паміж слаямі насельніцтва таксама сталі менш прыкметныя з-за росту ўзроўню жыцця і развіцця адукацыі. Эканамічныя правы жанчын значна пашырыліся, і яны ўсё часцей сталі займаць высокія пасады на прадпрыемствах і ва ўрадзе. Таксама ім было прадастаўлена пасіўнае выбарчае права, гэта значыць права быць абранымі. Урад пастаянна клапоціцца не толькі аб эканамічным росце, але і аб абароне навакольнага асяроддзя. Насельніцтва атрымала шырокія сацыяльныя правы.

25 сакавіка 1957 Нідэрланды сталі адной з краін-заснавальніц Еўрапейскага саюза і ў далейшым шмат зрабілі для еўрапейскай інтэграцыі. Аднак на рэферэндуме па Еўрапейскай Канстытуцыі у чэрвені 2005 года больш за палавіну нідэрландцаў прагаласавала супраць яе прыняцця. Такім чынам, Нідэрланды сталі другой краінай, якая адхіліла праект адзінай канстытуцыі ЕС (пасля Францыі).

Палітычная структура

Асноўны артыкул:Палітычная структура НідэрландаўКарта краіныБалкенэндэ — былы прэм'ер-міністр

Першая канстытуцыя Нідэрландаў 1815 г. надзяляла асноўнай уладай караля, але давала заканадаўчыя паўнамоцтвы двухпалатнаму парламенту (Генеральным штатам). Сучасная канстытуцыя краіны была прынята ў 1848 годзе з ініцыятывы караля Вілема II і вядомага ліберала Ёхана Рудольфа Торбеке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадала выканаўчую ўладу кабінету міністраў. Парламент з таго часу абіраўся на прамых выбарах, і ён атрымаў вялікі ўплыў на рашэнні ўрада. Такім чынам, Нідэрланды сталі адной з першых краін у Еўропе, якія перайшлі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул:Адміністрацыйны падзел Нідэрландаў

Нідэрланды падзяляюцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 г. на асушаных тэрыторыях), правінцыі падзяляюцца на гарадскія і сельскія камуны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, якія абіраюцца на чатыры гады. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары камун абіраюць Раду на чатыры гады. Яе выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дарадцаў — узначальваецца бургамістрам, якога прызначае каралева.

Адміністрацыйнае дзяленне
ПравінцыіПлошча сушы,

тыс. км²

Насельніцтва,

тыс. чал.

Сталіца
Гелдэрланд

(Gelderland)

5,0151533,7 (1970)

1978,688 (2007)

Арнэм

(Arnhem)

Гронінген

(Groningen)

2,347522,4 (1970)

573,923 (2007)

Гронінген

(Groningen)

Дрэнтэ

(Drenthe)

2,655372,6 (1970)

485,986 (2007)

Асэн

(Assen)

Зеландыя

(Zeeland)

1,796310,3 (1970)

380,548 (2007)

Мідэлбург

(Middelburg)

Лімбург

(Limburg)

2,1691012,4 (1970)

1127,637 (2007)

Маастрыхт

(Maastricht)

Аверэйсел

(Overijssel)

3,340932,9 (1970)

1116,402 (2007)

Зволе

(Zwolle)

Паўночны Брабант

(Noord-Brabant)

4,9491819,5 (1970)

2418,698 (2007)

Хертагенбас

('s-Hertogenbosch)

Паўночная Галандыя

(Noord-Holland)

2,6672260,0 (1970)

2613,992 (2007)

Харлем

(Haarlem)

Утрэхт

(Utrecht)

1,359816,4 (1970)

1190,721 (2007)

Утрэхт

(Utrecht)

Флеваланд

(Flevoland)

1,412374,394 (2007)Лелістад

(Lelystad)

Фрысландыя

(Friesland)

3,357526,7 (1970)

642,169 (2007)

Леўвардэн

(Leeuwarden)

Паўднёвая Галандыя

(Zuid-Holland)

2,8712991,7 (1970)

3 453 756 (2007)

Гаага

(Den Haag,
's-Gravenhage)

Заўвага: Дадзеныя аб насельніцтве на 1970 г. узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 г. — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў .

Найбуйнейшыя гарады

Паводле перапісу насельніцтва 2001 г., найбуйнейшыя гарады Нідэрландаў:

Nгорадправінцыянасельніцтва
1АмстэрдамПаўночная Галандыя734533
2РатэрдамПаўднёвая Галандыя595198
3ГаагаПаўднёвая Галандыя442273
4УтрэхтУтрэхт256393
5ЭйндховенПаўночны Брабант203391
6ЦілбургПаўночны Брабант195767
7ГронінгенГронінген174240
8БрэдаПаўночны Брабант162307
9НеймегенГелдэрланд153684
10АпелдорнГелдэрланд153681
11ЭнсхедэАверэйсел150447
12АлмерэФлеваланд150359
13ХарлемПаўночная Галандыя148373
14АрнэмГелдэрланд139299
15ЗанстадПаўночная Галандыя136102

Насельніцтва

Асноўны артыкул:Насельніцтва НідэрландаўНасельніцтва Нідэрландаў (тыс. чал.) у 1961—2003

Колькасць насельніцтва паводле ацэнкі на 1 ліпеня 2007 г. складае каля 16 377 200 чал. (англ.) . У спісе краін паводле колькасці жыхароў (англ.)  Нідэрланды займаюць 59 месца. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, насельніцтва Нідэрландаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагоддзі:3 млн жыхароў у 1850 г., 5 млн. — у 1900 г. і 16 млн у 2000 г. Для параўнання:насельніцтва Бельгіі ў той жа перыяд павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая:з 4,5 млн жыхароў у 1850 г. да 10 млн у 2000 г.

У Нідэрландах жывуць дзве карэнныя групы насельніцтва:нідэрландцы і фрызы, а таксама вялікі лік імігрантаў. Этнічны склад насельніцтва:80,8 % нідэрландцы, 2,4 % немцы, 2,4 % інданезійцы, 2,2 % туркі, 2,0 % сурынамцы, 1,9 % мараканцы, 1,5 % індыйцы, 0,8 % антыліанцы і арубанцы, і 6,0 % — іншыя этнічныя групы. Склад насельніцтва паводле веравызнання:30 % каталікі, 21 % пратэстанты, 5,8 % мусульмане, 0,6 % індуісты, 1,6 % вызнаюць іншыя рэлігіі, і 41 % не належаць ні да адной рэлігіі. Насельніцтва Нідэрландаў з'яўляецца самым высокім у свеце:сярэдні рост дарослых мужчын — 1,83 м, дарослых жанчын — 1,70 м.

Геаграфічныя дадзеныя

Нідэрланды, здымак са спадарожніка (май 2000 г.)Асноўны артыкул:Геаграфічныя даныя Нідэрландаў

Нідэрланды — самая густанаселеная краіна Еўропы (калі выключыць некалькі краін-карлікаў). Краіна размешчаная на землях у вусцях рэк Рэйна, Мааса і Шэльды. З глеб, нанесеных гэтымі рэкамі, утварыліся дэльта і шырокая плоская нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора, і толькі на поўдні Нідэрландаў мясцовасць узвышаецца на 30 м і больш. Вялікая частка нізін знаходзіцца ў правінцыях Паўночная Галандыя, Паўднёвая Галандыя і Флеваланд. Берагавая лінія сфарміраваная наноснымі дзюнамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора землі — польдэры, абароненыя дзюнамі і дамбамі ад марскіх вод. Аб рукатворных польдэрах гаворыць мясцовая прымаўка:«Бог стварыў мора, а галандцы — берагі». Найвышэйшы пункт краіны — Валсерберг (322 м), размяшчаецца на паўднёвым усходзе, а найніжэйшы — Заўдпластполдэр (-6,74 м ніжэй за ўзровень мора).

Клімат

Лета цёплае:сярэдняя тэмпература ліпеня 16—17 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 2 °C на ўзбярэжжы і трохі халадней углыб кантынента. Зімой, калі з Сібіры ўрываюцца антыцыклоны, тэмпература падае ніжэй за 0 °C, выпадае снег, а каналы і азёры пакрываюцца лёдам. Сярэднегадавыя ападкі — 80 см, але ва ўнутраных правінцыях іх менш.

Меліярацыя

З часоў Рымскай Імперыі галандцы адваёўваюць зямлю ў мора. Першыя польдэры з'явіліся яшчэ ў XIII стагоддзі, і з тых часоў уздоўж узбярэжжа былі асушаныя значныя плошчы. Буйныя меліярацыйныя праекты былі ажыццёўленыя ў 1930—1950 гг. Пасля моцнай паводкі 1953 г., калі мора прадзерла шматлікія берагавыя дамбы, вырашылі правесці ў жыццё «План Дэльта», які прадугледжваў аддзяленне ад мора вусцяў рэк, з захаваннем суднаходства на шматлікіх каналах.

Эканоміка

Асноўны артыкул:Эканоміка Нідэрландаў

Нідэрланды маюць сучасную высокаразвітую постіндустрыяльную эканоміку. Найважнейшыя галіны:

  • Машынабудаванне
  • Электроніка
  • Нафтахімія
  • Авіябудаванне
  • Суднабудаванне
  • Чорная металургія
  • Тэкстыльная прамысловасць
  • Мэбляная прамысловасць
  • Цэлюлозна-папяровая прамысловасць
  • Вытворчасць піва
  • Вытворчасць адзежы.

Цяжкая індустрыя:нафтаперапрацоўка, хімічная вытворчасць, чорная металургія і машынабудаванне сканцэнтраваныя ў прыбярэжных раёнах, асабліва ў Ратэрдаме, а таксама ў Эймяйдэне, Дордрэхце, Арнеме і Наймегене. Усе гэтыя гарады стаяць на суднаходных рэках або каналах. На марскім узбярэжжы размешчаныя ветраэнергетычныя фермы. Развітая таксама вытворчасць шакалада, цыгар, джына, піва. Вядомай галіной, нягледзячы на сціплыя маштабы, з'яўляецца апрацоўка дыяментаў у Амстэрдаме.

Здабываючая прамысловасць

Важнае значэнне мае прыродны газ (4-е месца паводле здабывання ў свеце). Трубаправодамі газ перадаецца з Гронінгена па ўсёй краіне і на экспарт. Да 1975 г. у правінцыі Лімбург здабывалі вугаль. У гарадах Хенгела і Дэлфзяйл працавалі саляныя шахты з аб'ёмам здабывання 4 млн т на год.

Транспарт

Плоскі рэльеф стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця сеткі дарог, але вялікі лік рэк і каналаў стварае пэўныя цяжкасці і рызыкі для дарожнага будаўніцтва.

  • Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі складае 2753 км (з іх электрыфікаваныя 68 % — 1897 км).
  • Агульная даўжыня аўтамабільных дарог — 111 891 км.
  • Агульная даўжыня суднаходных рэк і каналаў — 5052 км.

Важную ролю ў эканоміцы краіны таксама адыгрывае акіянскае суднаходства. Ратэрдам з'яўляецца адным з найбуйнейшых марскіх партоў свету паводле грузаабароту. Нідэрланды прапускаюць праз сябе значную частку еўрапейскіх грузапатокаў. Авіякампанія KLM абслугоўвае шматлікія міжнародныя маршруты.

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка ў Нідэрландах з'яўляецца высокаінтэнсіўным і значным сектарам эканомікі, хоць у ім у 2005 годзе было занята ўсяго каля 1,0 % насельніцтва краіны і выраблялася не больш за 1,6 % ВУП. У 2005 г. сельскагаспадарчы экспарт перавысіў 17 млрд еўра (больш за 6 % таварнага экспарту краіны), каля 80 % экспарту спажываюць краіны Еўрасаюза (Германія — 25 %, Вялікабрытанія — 12 %). У структуры аграрнага экспарту пераважаюць гародніна і кветкі (12 млрд еўра) і прадукты малочнай жывёлагадоўлі (5 млрд еўра).

Зямельныя ўгоддзі. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 65 % тэрыторыі краіны. Каля 27 % сельскагаспадарчых угоддзяў занятыя ворнымі землямі, 32 % — пашамі і 9 % пакрыта лясамі. Доля паш бесперапынна падае, з 1995 па 2005 гг. гэтыя ўгоддзі скараціліся на 8,2 %, што звязана ў асноўным з пашырэннем жыллёвага будаўніцтва.

За глебай у Нідэрландах даглядаюць дбайна, акрамя таго, паводле колькасці ўносных мінеральных угнаенняў на 1 га краіна ў 2005 г. займала першае месца ў свеце.

Раслінаводства. У некаторых раёнах краіны пераважае кветкаводства. Вырошчваецца таксама бульба, цукровы бурак і збожжавыя культуры. Важны артыкул экспарту — высакаякасная парніковая і кансерваваная гародніна.

Цяплічная гаспадарка. Паводле плошчаў, адведзеных пад цяплічную гаспадарку, Нідэрланды займаюць першае месца ў свеце. З 1994 па 2005 гг. плошча цяпліц узрасла з 13 да 15 тыс. га. Ацяпляюцца цяпліцы звычайна мясцовым прыродным газам. 60 % абароненага грунта адведзена пад кветкаводства.

Культура

Асноўны артыкул:Культура НідэрландаўРэмбрандт ван Рэйн — адзін з самых вядомых мастакоў свету

У Нідэрландах працавалі многія вядомыя мастакі. У XVII стагоддзі жылі такія майстры, як Рэмбрандт ван Рэйн, Ёханес Вермеер, Ян Стэйн і шматлікія іншыя. У XIX і XX стагоддзях былі знакаміты Вінцэнт Ван Гог і Піт Мандрыан. Морыс Карнеліс Эшэр вядомы як мастак-графік. Вілем дэ Конінг атрымаў адукацыю ў Ратэрдаме, і пасля стаў вядомым амерыканскім мастаком. Нан ван Мейхерэн выславіўся за свае падробкі класічных карцін.

У Нідэрландах жылі філосафы Эразм Ратэрдамскі і Спіноза, і там былі выкананыя ўсе асноўныя працы Дэкарта. Навуковец Хрысціян Гюйгенс адкрыў спадарожнік Сатурна Тытан і вынайшаў маятнікавы гадзіннік.

З Нідэрландамі звычайна асацыююцца ветракі, цюльпаны, драўляныя чаравікі і гліняны посуд з Дэлфта.

Спорт

Самы папулярны від спорту — футбол. Вялікае значэнне таксама маюць тэніс, веласіпедны спорт, хакей на траве, валейбол, гандбол, канькабежны спорт і гольф. Верагодна, адзіным вядомым відам спорту, вынайдзеным у Нідэрландах, з'яўляецца карфбол — спрошчаная форма баскетбола, якая не патрабуе вялікага атлетызму. На алімпіядах і чэмпіянатах свету спартсмены Нідэрландаў выйграюць вельмі вялікі лік медалёў адносна колькасці насельніцтва краіны. Тысячы балельшчыкаў з Нідэрландаў наведваюць спаборніцтвы ў замежных краінах, апрануўшыся ў аранжавыя майкі, якія заўсёды носяць гульцы нацыянальнай зборнай па футболу.

Гл. таксама

  • Тэлекамунікацыі ў Нідэрландах
  • Транспарт у Нідэрландах
  • Узброеныя сілы Нідэрландаў
  • Міжнародныя адносіны Нідэрландаў
  • Вілем Кес

Зноскі

  1. ↑ CBS StatLine — Population and population dynamics; month, quarter and year
  2. ↑ 2,0 2,1 Міжнародны валютны фонд (красавік 2008)

Літаратура

  • В. А. Бакир, Ю. Б. Ларионова. Нидерланды. Путеводитель. Вокруг света, 2005. 216 стр. ISBN 5-98652-011-4.
  • Paul Arblaster. A History of the Low Countries. Palgrave Essential Histories Series New York:Palgrave Macmillan, 2006. 298 pp. ISBN 1-4039-4828-3.
  • J. C. H. Blom and E. Lamberts, eds. History of the Low Countries (1999).
  • Jonathan Israel. The Dutch Republic:Its Rise, Greatness, and Fall 1477—1806 (1995).
  • J. A. Kossmann-Putto and E. H. Kossmann. The Low Countries:History of the Northern and Southern Netherlands (1987).
  • Christophe de Voogd. Geschiedenis van Nederland. Arena Amsterdam, 2000. 368 pp. ISBN 90-6974-367-1.

Спасылкі

  • Форум Нідэрландаў у Бенілюксе
  • Геаграфічныя карты Нідэрландаў
  • Нідэрланды Даведнік па краіне (руск.) 
  • Сайт аб Нідэрландах
  • FM радыё з Нідэрландаў Прамы эфір радыёстанцый.
  • Турызм у Нідэрландах
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія |Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

 Краіны ля Паўночнага мора

Бельгія ·Вялікабрытанія ·Германія ·Данія ·Нідэрланды  ·Нарвегія  ·Швецыя

 Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія ·Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Нідэрланды Інфармацыю Аб

Нідэрланды


  • user icon

    Нідэрланды beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нідэрланды
Нідэрланды
Нідэрланды Вы праглядаеце суб'ект
Нідэрланды што, Нідэрланды хто, Нідэрланды апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.:Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...