TR | RU | UK | KK | EN |

Нігерыя


Каардынаты: 9°22′00″ пн. ш. 8°05′00″ у. д. / 9.366667° пн. ш. 8.083333° у. д. (G) (O) (Я)9.366667, 8.083333

Дэвіз: «Unity and Faith, Peace and Progress"
"Адзінства і вера, мір і прагрэс» Гімн: «Arise O Compatriots, Nigeria’s Call Obey» Файл:United States Navy Band — Arise O Compatriots.ogg Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1960 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская, ігба, ёруба, xаўса Сталіца Абуджа Найбуйнейшы горад Лагас, Кано Форма кіравання прэзідэнцкая рэспубліка, федэрацыя Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Гудлак Джонатан
Намадзі Самба Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 32-я ў свеце
923 768 км²
1,4 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
152 217 341 чал. (8-я)
167 чал./км² ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$206,7 млрд.  (32-ы)
$1 324 ІРЧП (2007) ▼ 0.511 (158-ы) Этнахаронім нігерыец, нігерыйка, нігерыйцы Валюта найра (₦) (NGN) Інтэрнэт-дамен .ng Код ISO NGA Тэлефонны код +234 Часавы пояс +1

Нігерыя (англ.: Nigeria ), Федэратыўная Рэспубліка Нігерыя (англ.: Federal Republic of Nigeria) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на захадзе з Бенінам, на поўначы — з Нігерам, на паўночным усходзе — з Чадам, на ўсходзе — з Камерунам. Плошча — 923.768 км². Насельніцтва — 149 млн (2009). Нігерыя з'яўляецца найбуйнейшай па колькасці насельніцтва дзяржавай Афрыкі, займаючы толькі 14 месца на кантыненце па плошчы тэрыторыі. Сталіца — Абуджа.

Змест

  • 1 Геаграфічныя звесткі
    • 1.1 Агульная геаграфія
    • 1.2 Гарады
  • 2 Дзяржаўны лад
    • 2.1 Заканадаўчая ўлада
    • 2.2 Выканаўчая ўлада
  • 3 Гісторыя
  • 4 Дэмаграфія
    • 4.1 Этна-лінгвістычныя групы
  • 5 Эканоміка
  • 6 Рэлігія ў Нігерыі
    • 6.1 Рэлігійныя сутыкненні ў Нігерыі
  • 7 Беларуска-нігерыйскія адносіны
  • 8 Вядомыя асобы
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Зноскі
  • 11 Спасылкі

Геаграфічныя звесткі

Агульная геаграфія

Нігерыя размешчана ў Заходняй Афрыцы на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва і займае плошчу 923.768 км², з'яўляючыся 32-й краінай у свеце і 14-й у Афрыцы па тэрыторыі. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 4047 км: на захадзе — з Бенінам (773 км), на поўначы — з Нігерам (1497 км), на паўночным усходзе — з Чадам (87 км), на ўсходзе — з Камерунам (1690 км); лінія ўзбярэжжа складае 853 км.

Найвышэйшая кропка краіны гара Чапал Вадзі (2419 м) размешчана ў штаце Тараб'я побач з нігерыйска-камерунскай мяжой.

Рэкі Нігер і Бенуэ дзеляць краіну на дзве часткі: у паўднёвай частцы размешчана Прыморская раўніна, у паўночнай пераважаюць невысокія пласкагор'і. Вялікую тэрыторыю краіны займае Прыморская раўніна, утвораная ў асноўным рачнымі наносамі. На захадзе раўніны ўздоўж узбярэжжа размешчаны ланцуг пясчаных кос, якія злучаюцца адна з адной і Гвінейскім залівам.

На поўнач ад Прыморскай раўніны тэрыторыя краіны пераходзіць у невысокае пласкагор'е — плато Ёруба на захад ад ракі Нігер і плато Удзі — на ўсход. Далей размяшчаецца Паўночнае пласкагор'е, вышыня якога змяняецца ад 400—600 м да больш за 1000 м. Найбольш высокай з'яўляецца цэнтральная частка пласкагор'я — плато Джос, вышэйшая кропка якога — гара Шэрэ (1735 м). На паўночным захадзе Паўночнае пласкагор'е пераходзіць у раўніну Сакота, на паўночным усходзе — у раўніну Борн.

Гарады

У Нігерыі па меншай меры шэсць гарадоў, якія маюць насельніцтва больш за 1 мільён чалавек (Лагас, Кано, Ібадан, Кадуна, Порт-Харкорт і Бенін-Сіці). У Лагасе пражывае менш за 8 мільёнаў чалавек, гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі і свету.

Дзяржаўны лад

Фармальна, Нігерыя з'яўляецца шматпартыйнай рэспублікай, але ёсць таксама меркаванне, што ў рэчаіснасці Народная дэмакратычная партыя (People's Democratic Party — PDP) кантралюе амаль усе рычагі ўлады.

Заканадаўчая ўлада

Двухпалатны нацыянальны сход (Нацыянальны Сход, the National Assembly).

Верхняя палата — Сенат (109 месцаў). Сенатары абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці ў 36 трохмандатных і адным аднамандатных акругах. Старшыня Сената абіраецца непрамым галасаваннем з сенатараў.

Ніжняя палата — Палата прадстаўнікоў (360 месцаў). Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме адноснай большасці. Тэрмін паўнамоцтваў усіх дэпутатаў — 4 гады.

73 месцы ў Сенаце і 213 ў Палаце прадстаўнікоў знаходзяцца пад кантролем прапрэзідэнцкай Народнай дэмакратычнай партыі (НДП) (цэнтрысты). Ва ўсенароднай партыі (кансерватары) — 28 і 95 месцаў адпаведна.

Выканаўчая ўлада

Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца ўсеагульным прамым тайным галасаваннем тэрмінам на 4 гады і можа займаць пост не больш за два тэрміны запар. У маі 2006 года Сенат адмовіўся зацвердзіць канстытуцыйную папраўку, якая дае магчымасць прэзідэнту абірацца на трэці тэрмін.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Нігерыі

У неаліце на тэрыторыі Нікарагуа жылі шматлікія плямёны паляўнічых і збіральнікаў. Рэшткі першай развітой культуры — Нок, носьбіты якой умелі апрацоўваць жалеза, адносяцца да V ст. да н.э. — III ст. н.э. У канцы I-га тысяч. н.э. на поўначы ўзніклі гарады-дзяржавы народа хаўса (Замфара, Зарыя, Габір, Кано, Кацына і іншыя). З XI ст. тут пашырыўся ісламскі Караванны гандаль праз Сахару спрыяў развіццю дзяржаў хаўса, якія дасягнулі росквіту ў XVI — XVIII стст. У пачатку XIX ст. яны ўвайшлі ў склад халіфата Сакота. З канца I-га тыс. н.э. на паўднёвым захадзе Нігерыі існавалі дзяржавы народа іоруба, найбольшпй з якіх у XVII — XVIII стст. была Ойо. У ніжнім цячэнні р.Нігер існавала дзяржава Бенін. Паўднёва-ўсходняя частка Нігерыі ўваходзіла ў склад Канем-Борну. Народ ігба ( іба) жыў вялікімі абшчынамі, якімі кіравалі саветы старэйшын. Першыя еўрапейцы (партугальцы) з'явіліся на тэрыторыі Нігерыі сталі цэнтрамі гандлю рабамі. У 1861 г. англічане захапілі г.Лагас. У 1885 г. яны стварылі пратэктарат Ойл-рыверс (з 1893 г. Пратэктарат нігерскага ўзбярэжжа); у 1900 г. — пратэктараты Паўночная і Паднёвая Нігерыя, якія 1 студзеня 1914 г. аб'яднаны ў Калонію і пратэктарат Нігерыя. Брытанскія ўлады ўсталявалі сістэму так званага «ўскоснага кіравання», пры якой непасрэдная ўлада на месцах захоўвалася ў афрыканскіх правадыроў. Нігерыя ператварылася ў сыравінную базу Вялікабрытаніі. З фарміраваннем мясцовай буржуазіі і інтэлігенцыі ўзмацнілася антыкаланіяльная барацьба, адбыўся шэраг паўстанняў (1914 — 1918 гг., 1929 г. і іншыя). У 1922 г. Г.Маколей стварыў першую афрыканскую палітычную партыю — Нігерыйскую нацыянал-дэмакратычную партыю. У 1944 г. створаны Нацыянальны савет Нігерыі і Камеруна (з 1962 г. Нацыянальны савет нігерыйскіх грамадзян, НСНГ), старшынёй якога абраны Г.Маколей, генеральным сакратаром — Н.Азіківе. У выніку рэформы 1947 г. Нігерыя падзелена на Паўночную, Заходнюю і Усходнюю вобласці, у якіх адпаведна дамінавалі народы хаўса, іоруба і ігба. У 1951 г. створаны Паўночны народны кангрэс (ПНК) на чале з А.Бела і Група дзеяння (ГД) на чале з А.Авалова.

1 кастрычніка 1960 г. абвешчана незалежнасць Нігерыі. Уладу ажыццяўляў кааліцыйны ўрад ПНК — ГД на чале з А.Т.Балева. Распад кааліцыі ў 1964 г. прывёў да міжнацыянальных сутыкненняў. У студзені 1966 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Ваенны кіраўнік Дж.Т.У.Іронсі абвясціў у маі 1966 г. аб пераўтварэнні Нігерыі ва ўнітарную дзяржаву. У ліпені 1966 г. Іронсі быз забіты. Новы ваенны ўрад Я.Гавона вярнуўся да федэратыўнай сістэмы. Пагромы ігба на поўначы Нігерыі ўзмацнілі сепаратысцкія настроі. У маі 1967 г. ваенны губернатар Усходняй вобласці А.Аджукву абвясціў яе незалежнай дзяржавай Біяфра. У ліпені 1967 г. пачалася вайна паміж сепаратыстамі і цэнтральным урадам, у якой загінула больш за 1 млн. чалавек. 15 студзеня 1970 г. войскі Біяфры капітулявалі. У 1975 г. Гавон быў скінуты генералам М.Мухамедам. Пасля забойства Мухамеда ў 1976 г. ваенны кіраўнік А.Абасанджа перадаў уладу дэмакратычна выбранаму прэзідэнту А.Ш.Шагары (скінуты ваеннымі 31 снежня 1983 г.). У пачатку 1990-х гг. пачалася дэмакратызацыя грамадскага жыцця, але пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 1993 г. лідара апазіцыі М.Абіёлы ваенныя ўлады анулявалі яе вынікі. У краіне быў усталяваны жорсткі, аўтарытарны рэжым генерала С.Абачы і Нігерыя апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Пасля смерці Абачы (чэрвень 1998 г.) ваеннае кіраўніцтва было вымушана правесці ў лютым 1999 г. дэмакратычныя выбары, на якіх прэзідэнтам выбраны прадстаўнік Народнай дэмакратычнай партыі Абасанджа. Яго ўрад абвясціў праграму шырокіх пераўтварэнняў.

Дэмаграфія

Размеркаванне насельніцтва Нігерыі
Насельніцтва Нігерыі
Год Мільёнаў
1971 55.1
1980 71.1
1990 94.5
2000 124.8
2004 138.0
2008 151.3

Павелічэнне насельніцтва ў Нігерыі з 1990 па 2008 годы склала 57 млн чалавек, што ёсць 60% прыросту насельніцтва. Нігерыя з'яўляецца самай густанаселенай краінай у Афрыцы. Паводле ацэнак ААН, насельніцтва краіны ў 2009 годзе складала 154 729 000 чалавек, з якіх 51,7% з'яўляюцца гарадскімі жыхарамі і 48,3% пражывалі ў сельскай мясцовасці. Нацыянальныя вынікі перапісу ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў былі даволі спрэчнымі. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва былі выпушчаныя ў снежні 2006 года, паводле якіх насельніцтва краіны складала 140 003 542 чалавек.

Паводле дадзеных Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Нігерыя перажывае выбухны рост колькасці насельніцтва і з'яўляецца краін з адным з самых высокіх паказчыкаў нараджальнасці ў свеце. Паводле іх прагнозаў Нігерыя з'яўляецца адной з васьмі краін, на якія, як чакаецца, прыйдзецца палова агульнасусветнага прыросту насельніцтва з 2005 па 2050 гады. Да 2100 года, паводле ацэнак ААН, нігерыйскае насельніцтва будзе складаць не менш чым 730 мільёнаў чалавек. У 1950 годзе колькасць насельніцтва Нігерыі налічвала толькі 33 мільёна чалавек.

Паводле наяўных дадзеных, адзін з кожных чатырох афрыканцаў з'яўляецца нігерыйцам. У цяперашні час Нігерыя з'яўляецца сёмай паводле колькасці насельніцтва краінай у свеце, і нават кансерватыўныя ацэнкі колькасці насельніцтва Афрыцы прыводзяць да высновы, што больш за 20% чорнага насельніцтва свету пражывае ў Нігерыі. Паводле ацэнак за 2006 год 42,3% насельніцтва маюць узрост да 14 гадоў, а 54,6% мае ўзрост паміж 15—65 гадами, нараджальнасць значна перавышае смяротнасць.

Этна-лінгвістычныя групы

Нігерыя мае больш чым 250 этнічных груп з рознымі мовамі і звычаямі. Найбуйнейшымі этнічнымі групамі з'яўляюцца хаўса, ёруба, ігбо, на якія прыходзіцца 62% насельніцтва, у той час як на народнасці эда, іджа, кануры, ібібіа, эбіра, нупэ, гвары, ітсекіры, джукун, уроба, ігала, адома прыходзіцца 33% насельніцтва, іншыя меншасці складаюць 5% насельніцтва. Сярэдняя паласа Нігерыя вядомая сваёй разнастайнасцю этнічных груп. Афіцыйныя дадзеныя насельніцтва па кожнай з нацыянальнасцей Нігерыі заўсёды заставаліся супярэчлівымі і спрэчнымі.

У Нігерыі маюцца невялікія меншасці англійскіх, амерыканскіх, індыйскіх, кітайскіх (каля 50 000 чалавек), белых зімбабвійскіх, японскіх, грэчаскіх, сірыйскіх і ліванскіх імігрантаў. Імігранты таксама ўключаюць перасяленцаў з суседніх заходнеафрыканскім ці ўсходнеафрыканскіх краін. Гэтыя меншасці пражываюць галоўным чынам у буйных гарадах, як Лагас і Абуджа, а таксама ў рэгіёне дэльты ракі Нігер, дзе працуюць у якасці наёмных працаўнікоў буйных нафтавых кампаній. Таксама ў Нігерыі маюцца кубінцы, якія перасяліліся сюды пасля кубінскай рэвалюцыі.

Эканоміка

Востраў Лагас, адзін з галоўных эканамічных цэнтраў Нігерыі

Нігерыя класіфікуецца як змешаная эканоміка развіваючага тыпу, і ўжо дасягнула статусу сярэдняга даходу паводле дадзеных Сусветнага банка, з яе запасамі прыродных рэсурсаў, добра развітой фінансавай, юрыдычнай сістэмамі, сувязьзю, транспартым і фондавай біржай, якая з'яўляецца другой паводле велічыні ў Афрыцы. Нігерыя займае 31-е месца ў свеце паводле аб'ёму СУП па стане на 2011 год. Нігерыя з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЗША у краінах Афрыцы, якія месцяцца на поўдзень ад Сахары і пастаўляе ёй пятую частку сваёй нафты, што складае 11% ад імпарту нафты ЗША. Нігерыя ў цяперашні час ёсць 50-м паводле велічыні экспартным рынкам для амерыканскіх тавараў і 14-м па велічыні экспарцёрам тавараў у ЗША, Злучаныя Штаты з'яўляюцца найбуйнейшым замежным інвестарам у краіне. Міжнародны валютны фонд прагназуе эканамічны рост на 9% у 2008 годзе і 8,3% у 2009 годзе. МВФ прагназуе далейшы рост на 8% нігерыйскай эканомікі ў 2011 годзе.

Раней эканамічнае развіццё было абцяжарана ў гады ваеннага праўлення, карупцыі і безгаспадарчасці. Аднаўленне дэмакратыі і правядзенне эканамічных рэформ паспяхова скасавала перашкоды на шляху Нігерыі да развіцця свайго поўнага эканамічнага патэнцыялу. У цяперашні час нігерыйская эканоміка ёсць другой па велічыні эканомікай у Афрыцы, пасля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, і найбуйнейшай эканомікай у рэгіёне Заходняй Афрыкі.

Падчас нафтавага буму 1970-х гадоў Нігерыя назапасіла значную знешнюю запазычанасць для фінансавання буйных інфраструктурных праектаў. З падзеннем коштаў на нафту на працягу 1980-х гадоў Нігерыя спрабавала не адставаць ад сваіх плацяжоў па крэдыце, але ў канчатковым рахунку была вымушана абвясціць дэфолт па сваіх асноўных пагашэннях запазычанасці. Пратэрмінаваная запазычанасць і пеня на назапашаную неаплачаную частку павялічылася да памеру асноўнай запазычанасці. Тым не менш, пасля перамоў з уладамі Нігерыі, у кастрычніку 2005 года Нігерыя і яе крэдыторы з Парыжскага клуба дасягнулі дамоўленасці, паводле якой Нігерыя выкупіла свой абавязак з дысконтам каля 60%. Нігерыя выкарыстала частку сваіх нафтавых даходаў для аплаты запазычанасці. Нігерыя ўвайшла ў гісторыю ў красавіку 2006 года, стаўшы першай афрыканскай краінай, якая цалкам пагасіла сваю запазычанасць, паводле ацэнак 30 мільярдаў долараў, перад Парыжскім клубам.

Рэлігія ў Нігерыі

Нацыянальная царква ў Абуджы Нацыянальная мячэць у Абуджы Асноўны артыкул: Рэлігія ў Нігерыі Гл. таксама: Іслам у Нігерыі і Каталіцызм у Нігерыі

У Нігерыі ёсць дзве пануючыя рэлігіі. Іслам дамінуе на поўначы краіны, таксама распаўсюджаны ў паўднёва-заходняй яе частцы, сярод народа ёруба. Пратэстантызм і мясцовае сінкрэтычнае хрысціянства таксама распаўсюджаны сярод ёруба, у той час як каталіцызм пераважае ў народа ігба. Пратэстантызм і каталіцызм вызнаюць народы: ібібіа, ананг(англ.) бел. і эфік. У 12 штатах Нігерыі дзейнічаюць законы шарыяту.

Рэлігія Год перапісу Колькасць вернікаў Працэнт ад агульнага ліку насельніцтва
Іслам 2009 78 056 000 50.4 %
Хрысціянства 2009 76 281 000 48.2 %
Іншыя 2009 невядома 1.4 %

Рэлігійныя сутыкненні ў Нігерыі

Асноўны артыкул: Рэлігійныя сутыкненні ў Нігерыі

Рэлігійныя сутыкненні адбываюцца паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных груп, такімі як мусульмане і хрысціяне. Урад Нігерыі таксама ўдзельнічае ў гэтым канфлікце, рэгулярна пасылаючы войскі і паліцыю для таго каб спыніць масавыя забойствы. Паўночная частка Нігерыі (дзе большасць складаюць мусульмане) з 1999 года жыве па законах шарыяту.

Беларуска-нігерыйскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыяй устаноўлены 3 жніўня 1992 года. У снежні 2011 г. у г. Абуджы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі - Бяскосты ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Г.Джонатану 17 мая 2012.

Вядомыя асобы

  • Доктар Албан
  • Э. Ч. Асонду

Гл. таксама

  • Таруга
  • Грамадзянская вайна ў Нігерыі 1967-1970
  • Горад Ілорын
  • Горад Ілеша

Зноскі

  1. ↑ Afrikas Riese gerät ins Schlingern(ням.) 
  2. ↑ ICFNL Constitution Of the Federal Republic of Nigeria (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 марта 2011.
  3. ↑ 3,0 3,1 CO2 Emissions from Fuel Combustion Population 1971-2008 IEA
  4. ↑ «World population to increase by 2.6 billion over next 45 years, with all growth occurring in less developed regions». UN.
  5. ↑ «Population Division of the Department of Economic and Social Affairs of the United Nations Secretariat». UN. 2010.
  6. ↑ Kent, Mary Mederios; Carl Haub (December 2005). «The Demographic Divide: What It Is and Why It Matters». Population Reference Bureau.
  7. ↑ «What do you think of Nigeria?». BBC News.
  8. ↑ Geographica: The complete Atlas of the world, «Nigeria», (Random House, 2002).
  9. ↑ Onuah, Felix (29 December 2006). «Nigeria gives census result, avoids risky details». Reuters
  10. ↑ Lewis, Peter (2007). «Growing Apart: Oil, Politics, and Economic Change in Indonesia and Nigeria». University of Michigan Press. p. 132. ISBN 0-472-06980-2.
  11. ↑ Suberu, Rotimi T. (2001). «Federalism and Ethnic Conflict in Nigeria». US Institute of Peace Press. p. 154. ISBN 1-929223-28-5.
  12. ↑ Politzer, Malia (August 2008). «China and Africa: Stronger Economic Ties Mean More Migration». Migration Information Source.
  13. ↑ Simpson, Sarah (August 2008). «Why white Zimbabwean farmers plan to stay in Nigeria». The Christian Science Monitor.
  14. ↑ «World Bank list of economies». www.worldbank.org.
  15. ↑ «Nigeria (07/08)». State.gov.
  16. ↑ «IMF Survey: Nigeria Needs Sustained Reforms to Build on Success». Imf.org.
  17. ↑ Aminu, Ayodele. «allAfrica.com: Africa: IMF Forecasts 9 Percent Growth for Nigeria (Page 1 of 1)». Allafrica.com.
  18. ↑ Godwin, Atser. «The Punch: IMF predicts 9% GDP growth rate for Nigeria». Punchng.com.
  19. ↑ Odueme, Stella (2011-05-09). «:RenCap projects 8% growth for Nigeria in 2011». Independentngonline.com.
  20. ↑ «Africa’s Ten Largest Economies in 2007». Clickafrique.com.
  21. ↑ 21,0 21,1 http://pewforum.org/newassets/images/reports/Muslimpopulation/Muslimpopulation.pdf
  22. ↑ 22,0 22,1 Nigeria: Facts and figures , BBC News (April 17, 2007).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нігерыя
  • Афіцыйны сайт
  • Афіцыйны турыстычны сайт
  • Нігерыя на сайце The World Factbook
  • Нігерыя на сайце Open Directory Project
  • Як жыве Нігерыя
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  


Нігерыя Інфармацыю Аб

Нігерыя


  • user icon

    Нігерыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нігерыя
Нігерыя
Нігерыя Вы праглядаеце суб'ект
Нігерыя што, Нігерыя хто, Нігерыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...