Нур-Даўлет


Нур-Даўлет (крым. Nur Devlet, نور دولت‎ ; ? — 1503) — крымскі хан у 1466—1467, 1467—1469, 1475—1476 г. Другі сын Хаджы-Гірэя.

Пасля смерці бацькі ў 1466 г. успадкаваў крымскі сталец, чаму запрацівіўся яго малодшы брат Менглі, які ў 1467 г. здолеў ненадоўга авалодаць стальцом. Вярнуўшыся ў тым жа годзе да ўлады, Нур-Даўлет паспрабаваў дамовіцца з ханам Залатой Арды, запытаўшы ў яго фармальнага пацверджання сваіх паўнамоцтваў як кіраўніка Крымскага ханства (што ішло насуперак з курсам Хаджы-Гірэя на незалежнасць ханства).

У самым пачатку 1469 г. быў адхілены ад улады Менглі-Гірэем, які абапіраўся на падтрымку знатных крымскіх родаў. У якасці ганаровага арыштанта паселены ў крэпасці Кафа. З 1471 г. жыў у крэпасці Салдайя.

Вызвалены з-пад арышту падчас узяцця Салдайя асманамі ў 1475 г. Зрабіў спробу вярнуць сталец, але з-за аднаўлення ў Крыме ўлады Залатой Арды быў змушаны пакінуць Крым і шукаць сховішча ў польскага караля, які пасяліў Нур-Даўлета ў Кіеве.

Увосень 1479 г. разам з братам Айдэрам пераехаў з Кіева ў Маскву, дзе атрымаў у кіраванне г. Касімаў. У якасці ваяводы дапамагаў маскоўскім войскам у ваенных кампаніях супраць Залатой Арды. Менглі-Гірэй хацеў вярнуць брата ў Крым, але перамовы з маскоўскім гаспадаром былі безвыніковымі.

Памёр у Касімаве ў 1503 г. У 1505 г. труна з прахам Нур-Даўлета па просьбе Менглі была перавезеная ў Крым.

Літаратура

  • Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.


Нур-Даўлет Інфармацыю Аб

Нур-Даўлет


  • user icon

    Нур-Даўлет beatiful post thanks!

    29.10.2014


Нур-Даўлет
Нур-Даўлет
Нур-Даўлет Вы праглядаеце суб'ект
Нур-Даўлет што, Нур-Даўлет хто, Нур-Даўлет апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...